TAIZÉ

Талін 2024-2025

Сустрэча на выспе Талінскага заліва

 
Найссаар — выспа у Талінскім заліве. Кіруемся сюды, каб сустрэцца з моладдзю: са студэнткаю Уло ды старшакласніцамі Марэлі, Каролай, Кармэн і Мадлі. Тыніс і Патрык — настаяцелі шведскага прыходу ў Таліне; яны таксама нясуць служэнне ў кірсе Святой Марыі на выспе Найссаар.

1. Якое самае прыгожае месца ў Таліне вы б паказалі сваім гасцям?
  • • Уло. Дацкі каралеўскі сад. І ўвесь пагорак Вышгарад (эст. Toompea), таму што я люблю старую архітэктуру. З боку батарэі таксама ёсць узбярэжжа.
  • • Марэлі. Царква святога Мікалая (эст. Niguliste kirik). Ёсць там шкляны ліфт, каб падняцца на вежу і да алтара Danse Macabre.
  • • Карола. Парк Кадрыёрг/Даліна Кацярыны (эст. Kadriorg) з яго фарбамі, прэзідэнцкая рэзідэнцыя і мноствам цікавых рэчаў да адкрыцця.
  • • Мадлі. Старыя затопленыя каменяломні Румму.
  • • Тыніс. Самае прыгожае месца ў Таліне — Вышгарад з яго старой фартэцай.
  • • Патрык. Шведская кірха святога Міхаіла.

2. Якую асобу надзеі вы можаце ім прадставіць?
  • • Уло. Варо Вуглайд і Эйнар Лайгна. Варо — малады намеснік старшыні фонду захавання традыцый. Эйнару ж ужо больш за 80 гадоў, ён філосаф і гісторык. Менавіта ён дапамог мне зразумець, што Сярэднявечча не было змрочным часам, як нас вучылі ў школе. Хрысціяне не прыйшлі з мячом, каб знішчыць усё ў мясцовай культуры. Эстонцы ў той час не былі рабамі. Прыгоннае права было ўстаноўлена значна пазней. Эстонцы — гультаі. Храм яны наведваюць толькі на Каляды і не чытаюць Біблію.
  • • Марэлі. Іва Ліна — 75-гадовы спявак, які валодае выдатнай энергіяй. Ён не дазваляе, каб гады авалодалі ім. Ён эстонская легенда сам па сабе.
  • • Карола. Наш прэзідэнт Алар Карыс. Мне здаецца, што ён разумее кожнага чалавека. Ён нармалёвы чалавек.
  • • Мадлі. Мая маці вельмі добры чалавек.
  • • Марэлі. Кіры Ратас, былы прэм’ер-міністр, добры і вясёлы.
  • • Нашая прадстаўніца на “Еўрабачанні” — Аліка Мілова. Яна кумір эстонцаў. «There is always time to get back on track» адна яе з лепшых песень.
  • • Патрык. Самыя неверагодныя людзі — гэта тыя, хто перажыў ссылку ў Сібір. Выжылі тыя, хто не трымаў у сабе нянавісці ды крыўды. Нянавісць высмоктвае з вас так шмат энергіі, яна высільвае вас і аслабляе. У экстрэмальных умовах ГУЛАГу тых, хто не ўмеў дараваць і прабачыць, забіралі хутчэй. Тыя, хто вярнуўся з Сібіры, — самыя пазітыўныя людзі.
  • • Тыніс. Мой сын Ленарт, якому 13 гадоў.

3. Куды б у першую чаргу пайшоў Езус, калі б сёння наведаў Талін?
  • • Марэлі. Езус наведваў людзей, сустракаўся са сваімі сябрамі ў храмах і казаў ім: «Вы добра паслужылі мне. Вы збаўленыя ад зла. Вы можаце прыйсці да мяне, калі вам дрэнна».
  • • Кармэн. Ён пайшоў бы наведаць бяздомных у стары горад; не перастаюць бадзяцца па вуліцах, начуюць у дзяржаўных прытулках. Ён расказаў бы людзям: «Не турбуйцеся».
  • • Карола. Езус пайшоў бы ў Mustamae kirik, нядаўна пабудаваную царкву ў Эстоніі. Ён расказаў бы людзям: «Майце веру, любоў, нікога не пакідайце». Ён хадзіў па вуліцах, размаўляючы з людзьмі. Асабліва з тымі, у каго ўсё дрэнна.
  • • Тыніс. Паколькі Талін з’яўляецца арцыбіскупствам, ён спачатку сустрэнецца з арцыбіскупам Урмасам Вілма, які прадставіць Яго ўсім іншым.
  • • Патрык. Ён бы пайшоў прывітаць прэзідэнта.

4. Якое пытанне вы б хацелі Яму задаць?
  • • Уло. Я хачу спытаць у Езуса, калі будзе канец свету. Больш за ўсё мне б хацелася, каб мною больш кіраваў Святы Дух, каб усё астатняе знайшло сваё месца.
  • • Марэлі. Дзеля чаго?
  • • Кармэн. Як доўга?
  • • Карола. Ці Ты шчаслівы?
  • • Тыніс. Чаму я?
Апошняе абнаўленне: 10 November 2024