24 лістапада 2020
Для таго, каб гарантаваць максімальную абарону для ўсіх, вельмі важна, каб у Тэзэ мы ўсе былі ўважлівыя да сталае павагі ў дачыненні да “бар’ерных сродкаў”. Гэтыя сродкі - гэта жэсты ўвагі для іншых, асабліва адносна да найбольш уразлівых. Па прычыне каранціну ва Францыі да дадатковага паведамлення Тэзэ закрытае для наведвальнікаў. На гэтае старонцы можна запазнацца з інфармацыяй наконт трансляцый малітвы з Тэзэ ў рэжыме online.У прыватнасці, мы (...)
18 снежня 2019
Пададзеная ніжэй інфармацыя прызначана перадусім для тых, хто мае замер прывезці групу моладзі да Тэзэ, але можа быць карыснаю таксама для ўсіх зацікаўленых.Перад паездкаю, калі ласка, дакладна растлумачце ўсім удзельнікам вашае групы ніжэйшую інфармацыю:
пра сціпласць жыцця ў вёсцы Тэзэ і падчас Еўрапейскіх Сустрэч
пра штодзённую праграму падчас побыту ў вёсцы ці на Сустрэчы
пра супольную малітву: раніцаю, апоўдні ды ўвечары.
Карыснымі для (...)
17 жніўня 2019
Вось некаторыя пытанні, якія нам часта задаюць адносна сустрэч у Тэзэ. Адказы, якія мы даем, могуць быць карыснымі для вас пры планаванні вашага побыту. Не забудзьцеся ўважліва прачытаць старонкі з інфармацыяй у тых раздзелах, дзе пададзена больш падрабязная інфармацыя адносна канкрэтных аспектаў. Калі ласка, не вагайцеся звяртацца да каманды прыёму па электроннай пошце з любымі іншымі пытаннямі, што вас цікавяць.Ці мы можам знянацку прыехаць да (...)
6 сакавіка 2019
У 2010 годзе была апублікаваная гэтая старонка, каб нагадаць і падаць некаторыя знакі аб бяспецы і абароне людзей. Важна, каб кожны і кожная змаглі прачытаць іх перад наведваннем Тэзэ. Акрамя таго, на працягу многіх гадоў, усе ўдзельнікі сустрэчы атрымліваюць пры размяшчэнні праграмы і практычную інфармацыю, якая ўключае ў сябе большую частку таго, што абмяркоўваецца ніжэй у адносінах да пытанняў асабістае бяспекі.Для многіх Тэзэ гэта месца (...)
24 кастрычніка 2018
Браты Абшчыны разам з сёстрамі з іншых супольнасцяў, што жывуць у Тэзэ, не былі б у стане прыняць вялічэзнае колькасці асобаў, якія прыязджаюць цягам года. Але прысутнасць групы валанцёраў чыніць тыя міжнародныя сустрэчы магчымымі.Валанцёры ў Тэзэ - гэта моладзь ва ўзросце паміж 18 і 28 гадамі, якая бярэ на сябе розныя практычныя абавязкі падчас моладзевых сустрэч. Тым не меней, перабыванне ў якасці валанцёра з’яўляецца перадусім магчымасцю (...)
7 лютага 2018
Ад самага пачатку Супольнасць натхнялі дзве рэчы: жыць у еднасці з Богам праз малітву ды быць закваскай супакою і даверу сярод чалавечае сям’і.
Перабыванне ў Тэзэ - гэта магчымасць пошукаў еднасці з Богам праз малітву, спеў, цішыню і разважанні. Гэта ўсё дае магчымасць наноў адкрыць унутраны супакой, сэнс жыцця і новы імпэт.
Дасвядчэнне дзялення сціплым жыццём з іншымі прыгадвае нам, што гэта як раз тое меца, дзе ў штодзённасці чакае на нас (...)
1 лютага 2018
Асобы да 30 гадоў
Варункі засялення вельмі простыя. Калі ласка, пастарайцеся прывезці з сабою намёт, калі плануеце прыехаць у часе Вялікадня, Ушэсця, Сёмухі, цягам лета ці на Ўсіх Святых. Праверыць даты можна тут, калі вы не ўпэўненыя, калі сёлета выпадаюць даты тых святаў.
Захапіце з сабою спальны мяшок, ручнік, турыстычны дыванок і коўдры.
Калі магчымасці прывезці намёт у вас няма, вас заселяць у нашыя намёты ці баракі (хлопцы і дзяўчаты (...)
24 лютага 2016
Каб прымаць пілігрымаў у Тэзэ, ма не маем іншых грашовых сродкаў, акрамя як унёскі саміх удзельнікаў сустрэчаў. Іншаю крыніцаю ёсць "каса салідарнасці".
Грошы, якія вы даеце па прыездзе ў Тэзэ, пакрываюць кошты на харчаванне, засяленне ды іншыя патрэбы прыёму. Кожны ўдзельнік атрымлівае прапанову ўнесці грошы ў акрэсленым прамежку, які залежыць ад эканамічнае сітуацыі ў краіне. І таму кожны сам павінен выбраць, якую суму з таго прамежку ён/яна (...)
24 жніўня 2015
з 18 да 29 гадоў
на працягу года, ад нядзелі да нядзелі!
Непаўнагодовыя павінны мець з сабой падпісаны бацькоўскі дазвол і павінны мець кагосьці, старэйшага за 18 гадоў, хто будзе з імі цягам знаходжання ў Тэзэ.
Калі вы хочаце прывезці групу старэйшай моладзі, глядзіце старонку Арганізацыя паездкі групы моладзі. асобы ва ўзросце 25-35 гадоў
Цягам году адбываюцца спецыяльныя тыдні з біблійнымі ўводзінамі для моладзі ва ўзросце 25-35 гадоў, што (...)