TAIZÉ

2025 | Сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі ў Тэзэ

 

Восьмая сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі ў Тэзэ пройдзе з нядзелі 13 ліпеня (прыём у другой палове дня) да пятніцы 18 ліпеня 2025 г. (ад’езд раніцай). Тэмай гэтых дзён будзе «Супольна падарожнічаючы».

Гэта будзе міжнародная сустрэча, у якой будзе ўдзельнічаць моладзь з усёй Еўропы і не толькі.


Практычная інфармацыя

  • □ Узрост удзельнікаў: маладзёны ад 17 да 35 гадоў (з магчымым удзелам старэйшых за гэты ўзрост асобаў, калі яны будуць суправаджаць моладзь).
  • □ Рассяленне, харчаванне, выдаткі на пражыванне: прачытайце інфармацыю, якую мы звычайна прапануем на кожны тыдзень года. Усе пасілкі будуць вегетарыянскія.
  • □ Рэгістрацыя на сустрэчу праз звычайную старонку. Істотна, каб падчас рэгістрацыі ў рубрыцы каментароў зазначыць “AIC Meeting 2025” (“Amitié Islamo-Chrétienne”).
  • □ Апошні тэрмін рэгістрацыі: 1 ліпеня 2025 г.

Агульны зарыс праграмы

Будуць прапанаваны рэгулярныя штодзённыя малітвы, а ў адным з пакояў, якія звычайна выкарыстоўваюцца для прыёму, будзе створана адмысловае месца для мусульманскай малітвы. Мусульмане і хрысціяне змогуць даведацца, што значыць маліцца за маладых людзей з рэлігійнай традыцыі, адрознай ад іх уласнай. Акцэнт будзе зроблены на сумесных занятках у малых групах і магчымасці сустрэч з іншымі ў вольны час. Сустрэча праходзіць у атмасферы ўзаемапавагі, і гэта з’яўляецца ўмовай удзелу.

Імам у супрацоўніцтве з братам Тэзэ будзе весці ранішні абмен думкамі на падставе ўрыўка з Карана, прадстаўленага імамам, і ўрыўка з Бібліі, прадстаўленага братам Тэзэ.

У сярэдзіне дня, пасля абеду і па-за вольным часам, каб адпачыць, кожны зможа прыняць удзел у той ці іншай неабходнай дробнай працы: памыць посуд, прыбраць, садоўнічаць, дапамагчы ў агульным абслугоўванні памяшканняў Тэзэ, прыгатаваць ежу, і гэтак далей.

Кожнага дня з 17:30 да 19:00 ахвотныя змогуць паўдзельнічаць у адмысловых семінарах на розныя тэмы: тэмы, звязаныя з адносінамі паміж хрысціянамі і мусульманамі, як й у іншых сустрэчах, прысвечаных розным пытанням. Акрамя хрысціянска-мусульманскай групы, на гэтым тыдні ў Тэзэ будзе прысутнічаць яшчэ некалькі сотняў маладзёнаў.


Істотная інфармацыя

  • • Таксама існуе магчымасць застацца ў Тэзэ з другой паловы дня пятніцы, 18 ліпеня, да апоўдня нядзелі, 20 ліпеня, і ўзяць удзел у рэгулярнай праграме выхадных у Тэзэ з асаблівым часам абмену ў суботу раніцай для хрысціян і мусульман, якія на той час яшчэ будуць перабываць у Тэзэ.
  • • Каб адпавядаць французскаму заканадаўству адносна размяшчэння непаўнагадовых, 17-гадовыя падлеткі будуць пражываць у асобных бараках (побач з якімі будзе барак для дарослых, якія суправаджаюць іх); яны будуць мець сваю ўласную ранішнюю групу дзялення, у якой будзе прымаць удзел дарослая асоба, якая іх суправаджае.
  • • Аўтобус адправіцца з Ліля ў нядзелю, 13 ліпеня, а 7-ае раніцы. Прыпынак у Парыжы (Porte d’Orléans) у 10:30. А 11-ае прыпынак у мячэце Масі. Прыбыццё да Тэзэ каля 17:30. Зваротны шлях: адпраўленне з Тэзэ ў пятніцу, 18 ліпеня, а 10:00; прыбыццё ў Масі каля 17:00; у Парыж (Porte d’Orléans) – каля 17:30; у Ліль – каля 20:30. Падрабязная інфармацыя:
  • Ліль і Парыж > Marion Le Mière: +33 781 82 44 85; E-mail;
  • Масі > Walid Meziti : +33 698 48 08 36.
Апошняе абнаўленне: 17 January 2025