Штодзённае жыццё будзе складацца, як і для іншых валанцёраў, з удзелу ў малітвах тройчы на дзень, набажэнствах, звязаных з сустрэчамі ды супольным жыццём групы (пасілкі, час на разважанні і дзяленне, хатнія абавязкі). Рассяленне будзе сціплым, асобным, у адным з дамоў, якія прызначаныя на сустрэчы.
Быць часткаю гэтае групы будзе азначаць:
- □ заставацца ў Тэзэ, пасля выпрабавальнага перыяду, на працягу 3 месяцаў або даўжэй;
- □ быць адкрытым і даступным цягам побыту ў Тэзэ;
- □ актыўна ўдзельнічаць у супольным жыцці групы і ўзбагачаць яе.
Пры неабходнасці вас можа суправаджаць асоба, якая будзе побач, каб выслухаць вас асабіста, а пры жаданні вы зможаце правесці тыдзень у цішыні.
Гэтая група валанцёраў будзе задзейнічана з чэрвеня па верасень 2025 г..
Калі вас зацікавіла гэтая прапанова, калі ласка, запоўніце форму ніжэй і адпраўце яе нам на скрынку longerstay taize.fr. Колькасць месцаў абмежаваная. Мы адкажам тым, хто падае заяўкі, у адпаведнасці з нашай магчымасцю прыняць іх.