TAIZÉ

2025 | Даты сустрэч у Тэзэ

 
Калі ласка, уважліва запазнайцеся з датамі сустрэч, у якіх вы хочаце прыняць удзел, і прымайце тое да ўвагі перад рэгістрацыяй.

Моладзевыя сустрэчы

Моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў: можа прыязджаць у кожны з тыдняў паміж 2 лютага а 24 снежня. Звярніце ўвагу: цягам гэтага года будзе адмысловы тыдзень – 24-31 жніўня, – прысвечаны выключна маладзёнам ва ўзросце 18-35 гадоў.
Падлеткі ва ўзросце 15-17 гадоў: могуць прыехаць у кожны з тыдняў паміж 2 лютага а 24 снежня, акрамя тыдня 24-31 жніўня.

Сустрэчы распачынаюцца з другой паловы нядзелі і трываюць да наступнае нядзелі. Ад гэтага “нядзельнага правіла” існуюць выключэнні: Вялікдзень, калі вялікодны панядзелак з’яўляецца днём прыбыцця і выезду гасцей. У 2025 г. тымі датамі будуць:

  • ▪ Вялікі тыдзень: нядзеля, 13 красавіка – панядзелак, 21 красавіка;
  • ▪ Вялікодны тыдзень: панядзелак, 21 красавіка – нядзеля, 27 красавіка.

Існуе магчымасць прыбыцця ў другой палове суботы, калі маладзён застаецца на наступны тыдзень. У такой сітуацыі мы просім такія асобы дапамагчы нам у прыняцці асобаў, якія прыедуць у нядзелю.

Існуе магчымасць прыехаць і застацца толькі на другую частку тыдня, з чацвярга ці пятніцы да нядзелі, але значна лепей прыехаць усё-ткі на ўвесь тыдзень. Перабыванне ж ад суботняе раніцы да нядзелі будзе занадта кароткім, каб увайсці ў рытм жыцця Тэзэ.


Сустрэчы для дарослых

У 2025 г. дарослыя асобы, старэйшыя за 35 гадоў, могуць прыязджаць да нас ад нядзелі, 6 красавіка да нядзелі, 19 кастрычніка, акрамя тыдня 24-31 жніўня.

Мы просім дарослых, якія могуць сабе тое дазволіць, пазбягаць асабліва загружаных тыдняў цягам года: Вялікі тыдзень, Вялікодны тыдзень, Унебаўшэсце Пана (25 траўня - 1 чэрвеня), а таксама часу з паловы ліпеня да 24 жніўня. Меней загружанымі тыднямі будуць: 6-13 красавіка, 27 красавіка - 24 траўня, 1 чэрвеня - 13 ліпеня ды 31 жніўня - 19 кастрычніка.

Сустрэчы для дарослых заўсёды адбываюцца ад нядзелі да наступнае нядзелі. Ад гэтага “нядзельнага правіла” існуюць выключэнні: Вялікдзень, калі вялікодны панядзелак з’яўляецца днём прыбыцця і выезду гасцей. У 2025 г. тымі датамі будуць:

  • ▪ Вялікі тыдзень: нядзеля, 13 красавіка – панядзелак, 21 красавіка;
  • ▪ Вялікодны тыдзень: панядзелак, 21 красавіка – нядзеля, 27 красавіка.

(Існуе магчымасць прыехаць і застацца толькі на другую частку тыдня, з чацвярга ці пятніцы да нядзелі, але значна лепей прыехаць усё-ткі на ўвесь тыдзень. Перабыванне ж ад суботняе раніцы да нядзелі будзе занадта кароткім, каб увайсці ў рытм жыцця Тэзэ.)

Перад планаваннем сваёй паездкі і рэгістрацыяй, калі ласка, уважліва прачытайце інфармацыю на старонцы.


Сустрэчы для сем’яў з дзецьмі

На 2025 г. запланаваныя некалькі тэрмінаў сустрэч для сем’яў з дзецьмі – бацькоў з дзецьмі да 15 гадоў. Рэгістрацыя на побыт сем’яў распачнецца 3 лютага 2025 г.

N.B. Уведзена істотная змена! З гэтага часу днём прыёму для сямейных сустрэч у Olinda будзе панядзелак, пачынаючы з 15:00. Праграма сустрэч будзе пачынацца ў панядзелак і трываць да нядзелі, а не так, як для моладзі і дарослых у Тэзэ – ад нядзелі да нядзелі. Гэтая змена дазволіць нам лепей падрыхтаваць прыём усіх сем’яў.

Дадзеныя сустрэчы ў 2025 г. адбудуцца цягам наступных тыдняў:

  • ▪ з панядзелка, 21 красавіка да нядзелі, 27 красавіка
  • ▪ з панядзелка, 9 чэрвеня да панядзелка, 15 чэрвеня
  • ▪ штотыднёва ад панядзелка, 30 чэрвеня да нядзелі, 24 жніўня

Акрамя адмысловых тыдняў сямейных сустрэч, з 28 красавіка па 29 чэрвеня, а таксама з 31 жніўня па 19 кастрычніка мы зможам размясціць абмежаваную колькасць сем’яў на паўтыдня. Такія сем’і будуць браць удзел у сустрэчах для дарослых, і мы просім сем’і прыязджаць альбо на тры ночы (нядзеля-серада) альбо на тры ночы (чацвер-нядзеля). У прамежку 3-6 тыдняў перад датаю запланаванае паездкі, калі ласка, звяжыцеся з намі, каб атрымаць інфармацыю наконт магчымасці вашага побыту ў выбраных датах.

Калі ласка, перад вашым побытам і рэгістрацыяю, уважліва прачытайце інфармацыю са старонкі Сустрэчы для сем’яў.

Апошняе абнаўленне: 4 February 2025