Сёлета ў Тэзэ, ад Вялікадня 2024 г., распачне працу новая група валанцёраў, якую сфармуюць сямейныя пары, без дзяцей, ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Для гэтае групы штодзённае жыццё ў Тэзэ, як і для іншых валанцёраў, будзе складацца з удзелу ў супольных малітвах тройчы на працягу дня, набажэнствах, звязаных з сустрэчамі ды абшчынным жыццём групы (сумесныя пасілкі, час на разважанні і дзяленне ў групах, хатнія абавязкі). Рассяленне для гэтых асобаў будзе простым, асобным, у адным з дамоў, якія прызначаны для ўдзельнікаў сустрэч.
Быць часткаю гэтае групы будзе азначаць:
пасля выпрабавальнага перыяду скласці абавязак перабывання ў Тэзэ ў якасці валанцёра на 3 месяцы ці болей;
быць адкрытым і даступным на працягу ўсяго перыяду перабывання ў Тэзэ;
актыўна ўдзельнічаць і ўзбагачаць абшчыннае жыццё групы.
Вам можа таварышыць асоба, якая будзе побач, каб выслухаць асабіста вас, і – калі вы адчуеце такую патрэбу – вы зможаце правесці тыдзень у цішыні.
Штодзённаму жыццю групы валанцёраў будзе таварышыць пара, якая жыве ў Тэзэ, манашка з супольнасці св. Андрэя ды адзін з братоў Абшчыны.
Гэтая група валанцёраў будзе заангажаваная ў перыяд з Вялікадня 2024 да лістапада 2024.
Калі вас зацікавіла гэтая прапанова, калі ласка, запоўніце далучаную ніжэй форму і дашліце яе нам па адрасе longerstay taize.fr. Колькасць месцаў абмежаваная. Мы адкажам тым, хто падасць заяўку, у адпаведнасці з нашай магчымасцю прыняць іх.