У чэрвені 2019 г. брат Алоіс, тагачасны прыёр Тэзэ, апублікаваў адкрыты ліст пад назвай “Стаючы ў праўдзе”, у якім даў тлумачэнне наконт абвінавачанняў, каторыя сталі вядомы Абшчыне адносна актаў сексуальнага гвалту, у якіх былі абвінавачаны трое братоў. Між іншым, ён сказаў:
“Магчыма, што гэтая заява можа заахвоціць іншых магчымых ацалелых паведаміць пра свае сітуацыі. Мы выслухаем іх і будзем таварышыць ім у кроках, якія яны пажадаюць зрабіць. Мы перакананыя, што выключна праліваючы святло на тыя ўчынкі пры адначасовай дапамозе асобаў з па-за абшчыны, мы будзем плённа абараняць усіх тых, хто аказвае нам свой давер, прыязджаючы да Тэзэ”.
Гэтая справаздача, складзеная ў снежні 2022 г., накіравана на тое, каб падвесці вынікі таго, што было зроблена ў Тэзэ з 2019 г., у якасці важнага этапу ў працэсе, які будзе працягвацца. Яна ахоплівае перыяд з чэрвеня 2019 года па лістапад 2022 года. Тэкст справаздачы даступны ў трох моўных версіях: