TAIZÉ

Працягваючы нашае сумеснае падарожжа ў 2024 годзе

 

У 2024 годзе запланаваны наступныя сустрэчы:

• Міжнародныя сустрэчы ў Тэзэ на працягу ўсяго года для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў (для іншых узроставых катэгорый трэба праверыць адпаведную інфармацыю, каб спраўдзіць, калі і ці можна прыехаць у вёску)

• Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Тэзэ з 24 сакавіка па 7 красавіка 2024 г.

• Сяброўская сустрэча мусульманскае і хрысціянскае моладзі з 7 па 12 ліпеня 2024 г.

• Тыдзень дзялення і сведчання аб праваслаўнай веры з 4 па 11 жніўня 2024 г.

• Тыдзень разважанняў для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў з 25 жніўня па 1 верасня 2024 г.

• Еўрапейская моладзевая Сустрэча з 28 снежня 2024 г. па 1 студзеня 2025 г. у эстонскім Таліне


Валанцёрства ў Тэзэ

Сустрэчы ў вёсцы Тэзэ магчымыя дзякуючы групе маладых валанцёраў: дзяўчат і юнакоў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. У Тэзэ іх прымаюць на больш працяглы перыяд: ад некалькіх тыдняў да года:

Разам ... молячыся

  • ▪ Нішто з таго, што адбываецца ў Тэзэ, не было б магчымым без трох супольных малітваў, і менавіта праз малітву валанцёры дапамагаюць нам разам прымаць усіх, хто прыязджае.

Разам ... жывучы ў супольнасці

  • ▪ Разам, будуючы невялікую часовую супольнасць з моладдзю з усіх кантынентаў, з розных Цэркваў, праз сумеснае багацце нашае разнастайнасці.

Разам ... служачы іншым

  • ▪ Учыні магчымым, ахвяруючы сваю помач, прымаючы маладзёнаў у Тэзэ.

Калі жадаеш даведацца болей, перайдзі на гэтую старонку.

Апошняе абнаўленне: 2 January 2024