Працягваючы нашае сумеснае падарожжа ў 2024 годзеУ 2024 годзе запланаваны наступныя сустрэчы:• Міжнародныя сустрэчы ў Тэзэ на працягу ўсяго года для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў (для іншых узроставых катэгорый трэба праверыць адпаведную інфармацыю, каб спраўдзіць, калі і ці можна прыехаць у вёску) • Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Тэзэ з 24 сакавіка па 7 красавіка 2024 г. • Сяброўская сустрэча мусульманскае і хрысціянскае моладзі з 7 па 12 ліпеня 2024 г. • Тыдзень дзялення і сведчання аб праваслаўнай веры з 4 па 11 жніўня 2024 г. • Тыдзень разважанняў для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў з 25 жніўня па 1 верасня 2024 г. • Еўрапейская моладзевая Сустрэча з 28 снежня 2024 г. па 1 студзеня 2025 г. [https://www.taize.fr/en_rubrique3864.html] у эстонскім Таліне Валанцёрства ў ТэзэСустрэчы ў вёсцы Тэзэ магчымыя дзякуючы групе маладых валанцёраў: дзяўчат і юнакоў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. У Тэзэ іх прымаюць на больш працяглы перыяд: ад некалькіх тыдняў да года: Разам ... молячыся
Разам ... жывучы ў супольнасці
Разам ... служачы іншым
Калі жадаеш даведацца болей, перайдзі на гэтую старонку. |