• >
  • Паездка ў Тэзэ >
  • Моладзевыя сустрэчы >
  • Валантарыят у Тэзэ
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Пытанні бяспекі
    • Асабістая бяспека ў Тэзэ
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
    • Даты 2021 г.
    • Памер грашовае аплаты
    • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
    • Тыдзень разважанняў для 18-35-гадовае моладзі
  • Сустрэчы онлайн
    • “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”: Прыканцы лета 2020 г. | Онлайн прапанова
    • Інтэрнэт-сямейная сустрэча | Абмен у групах "Onlineda"
    • Пяцідзесятніца 2020 г. | Онлайн-ініцыятыва
    • Пяцідзесятніца 2020 | Ключавыя пункты праграмы
    • Olinda 2020: Онлайн праграма для сем’яў
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
    • Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ
    • Узроставыя групы
    • Варункі засялення ў Тэзэ
    • Covid-19 | Медыка-санітарныя меры
    • Здароўе
    • Падрыхтоўка перад паездкаю
    • Пытанні асабістае бяспекі
    • Якім чынам зрабіць грашовы ўнёсак за ўдзел у сустрэчы
    • Тыдзень у цішыні
    • Валантарыят у Тэзэ
    • Найбольш пытанае
  • Сведчанні моладзі
    • Цішыня Тэзэ
    • Спецыяльны тыдзень для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў: Дазволіць узрастаць сяброўству дзеля прыгатавання супакою
  • Выходныя для сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю
  • Кантактная інфармацыя і рэгістрацыя
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
    • Даты
    • Грашовыя аплаты на побыт у Тэзэ
    • Covid-19 | Новыя ўрадавыя дырэктывы
    • Суботнія тэматычныя сустрэчы
  • Групы, дарослыя і сем’і
    • Арганізацыя паездкі групы моладзі
    • Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў
    • Сустрэчы для сем’яў
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
    • Агульны маршрут
    • Вялікдзень 2017 у Тэзэ з выездам з Польшчы
    • Цягніком і аўтобусам
    • Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з Польшчы
    • Бліжэйшыя аэрапорты
    • Мясцовыя таксоўкі і маршруткі
    • З Жэневы да Тэзэ
    • З Ліёну да Тэзэ
  • Мультымедыя
    • Фільм пра жыццё ў Тэзэ
    • Здымкі
    • План-схема вёскі Тэзэ: Панарамныя здымкі
    • Сустрэчы ў Тэзэ: Плакат
 

Валантарыят у Тэзэ

Браты Абшчыны разам з сёстрамі з іншых супольнасцяў, што жывуць у Тэзэ, не былі б у стане прыняць вялічэзнае колькасці асобаў, якія прыязджаюць цягам года. Але прысутнасць групы валанцёраў чыніць тыя міжнародныя сустрэчы магчымымі.

Валанцёры ў Тэзэ - гэта моладзь ва ўзросце паміж 18 і 28 гадамі, якая бярэ на сябе розныя практычныя абавязкі падчас моладзевых сустрэч. Тым не меней, перабыванне ў якасці валанцёра з’яўляецца перадусім магчымасцю паразважаць наконт чарговага жыццёвага этапу шляхам рэфлексіі, рэгулярнае супольнае малітвы ды дзялення з іншымі.

У любы час у Тэзэ перабываюць каля 40 юнакоў і дзяўчат, што застаюцца на некалькі месяцаў альбо цягам года. Яны паходзяць не толькі з Еўропы, але таксама з іншых кантынентаў.

Моладзевыя сустрэчы ў Тэзэ цягнуцца адзін тызень. Тыя, хто жадае застацца ў Тэзэ даўжэй, напрыклад, маючы год перапынку ў навучанні, чыніць тое ў паразуменні з Абшчынаю. Няма аніякае рэгістрацыйнае формы, аднак, каб застацца даўжэй, ты мусіш бліжэй запазнацца з самімі сустрэчамі.

Калі ты прагнеш застацца на некалькі тыдняў, калі ласка, напішы нам на meetings taize.fr, распавядаючы крыху пра сябе, пра сваё дасвядчэнне ранейшага побыту ў Тэзэ і свае планы наконт побыту. Калі ты ўжо кантактаваўся/кантактавалася з кімсьці з братоў ці сясцёр, будзе добрым узгадаць пра тое ў сваім лісце.

JPEG - 21.9 кб

Тыя, хто застаюцца ў Тэзэ даўжэй за тыдзень, маюць магчымасць зрабіць крок назад у сваім штодзённым жыцці: паразважаць, падзяліцца з іншымі ды шукаць нечага ўнутры сябе. Кожная дзяўчына-валанцёр мае рэгулярную сустрэчу з адной з сясцёр, юнакі - з братам, каб паразмаўляць пра іх уласныя ідэі ці пытанні.

Найбольш пытанае

Калі ты задумваешся пра даўжэйшы побыт (4 тыдні й болей), ніжэй пералічаныя некаторыя практычныя моманты:

Што я буду рабіць, калі застануся ў Тэзэ на некалькі тыдняў?

Сустрэчы ў Тэзэ арганізаваныя па тыднёвым прынцыпе. Тых, хто прыязджае на даўжэйшы тэрмін, мы просім першы іх тыдзень правесці разам з удзельнікамі, што застаюцца толькі на тыдзень, выбіраючы з прапанаваных разнастайных груп. Звычайна наступныя тыдні ты правядзеш, дапамагаючы ў практычных рэчах - у камандзе па прыбіранні ці на кухні, у храме, у Oyak’у (некамерцыйная кавярня), на тэрыторыі кемпінгу, альбо дапамагаючы пры арганізацыі сустрэчы - перабываючы разам з групаю 15-16-гадовых падлеткаў, у камандзе начное варты, у групе, што прымае новых людзей і г.д. Таксама існуе магчымасць у пэўным моманце свайго побыту выбраць і правесці Тыдзень у цішыні.

Якім чынам выглядае звычайны дзень?

08:15 ранішняя малітва і сняданак
10:00 практычныя абавязкі
12:20 малітва апоўдні, затым абед
15:00 практычныя абавязкі
19:00 вячэра
20:30 вечаровая малітва

Двойчы на тыдзень адбываецца біблійнае разважанне разам з адным з братоў.

Ці я мушу валодаць замежнымі мовамі?

Няма абавязку размаўляць на іншых мовах перад тваім прыездам. Галоўнаю моваю ў валанцёрскіх групах з’яўляецца ангельская. Базавае валоданне французскае моваю можа быць карысна пры выкананні некаторых відаў абавязкаў. Ты здабудзеш моўныя здольнасці нават хутчэй, чым можаш сабе тое ўявіць!

Ці я мушу аплаціць грашовы ўнёсак?

Тых, хто прыязджае на 4 тыдні альбо болей, мы просім аплаціць іх першы тыдзень побыту. Пазней такога абавязку няма.

Дзе я буду жыць?

Пачынаючы ад другога тыдня і далей ты атрымаеш месца ў пакоі разам з іншымі валанцёрамі, што застаюцца на даўжэйшы час. Гэтыя асобы рассяляюцца ў прыватных альбо 2-асабовых пакоях.

Што наконт ежы?

Валанцёры штотыдня маюць некалькі пасілкаў у маленькіх групах. Браты арганізуюць тое для групы юнакоў, а з дзяўчатамі пасілкі спажывае сястра.

Ці існуе магчымасць прыехаць з сябрам?

Прыезд у Тэзэ на даўжэйшы тэрмін - гэта асабісты выбар, менавіта таму так важна прыехаць самому/самой, а не з сябрам ці параю.

Што я мушу мець з сабою?

- Біблію;
- пасведчанне кіроўцы (калі маеш, канечне);
- медыцынскую страхоўку, важную для Францыі (напрыклад, для жыхароў Еўразвязу Еўрапейскую картку медыцынскага страхавання);
- гадзіннік.

А калі я маю яшчэ іншыя пытанні?

Пішы нам і пытайся! meetings taize.fr

JPEG - 48 кб


JPEG - 52.5 кб
Апошняе абнаўленне: 24 кастрычніка 2018

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

Апошнія падзеі

27 снежня 2020 - 1 студзеня, Італія:
У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты
  • Раство і Новы год у Тэзэ