Валантарыят у ТэзэБраты Абшчыны разам з сёстрамі з іншых супольнасцяў, што жывуць у Тэзэ, не былі б у стане прыняць вялічэзнае колькасці асобаў, якія прыязджаюць цягам года. Але прысутнасць групы валанцёраў чыніць тыя міжнародныя сустрэчы магчымымі.
Валанцёры ў Тэзэ - гэта моладзь ва ўзросце паміж 18 і 28 гадамі, якая бярэ на сябе розныя практычныя абавязкі падчас моладзевых сустрэч. Тым не меней, перабыванне ў якасці валанцёра з’яўляецца перадусім магчымасцю паразважаць наконт чарговага жыццёвага этапу шляхам рэфлексіі, рэгулярнае супольнае малітвы ды дзялення з іншымі. У любы час у Тэзэ перабываюць каля 40 юнакоў і дзяўчат, што застаюцца на некалькі месяцаў альбо цягам года. Яны паходзяць не толькі з Еўропы, але таксама з іншых кантынентаў. Моладзевыя сустрэчы ў Тэзэ цягнуцца адзін тызень. Тыя, хто жадае застацца ў Тэзэ даўжэй, напрыклад, маючы год перапынку ў навучанні, чыніць тое ў паразуменні з Абшчынаю. Няма аніякае рэгістрацыйнае формы, аднак, каб застацца даўжэй, ты мусіш бліжэй запазнацца з самімі сустрэчамі. Калі ты прагнеш застацца на некалькі тыдняў, калі ласка, напішы нам на meetings taize.fr, распавядаючы крыху пра сябе, пра сваё дасвядчэнне ранейшага побыту ў Тэзэ і свае планы наконт побыту. Калі ты ўжо кантактаваўся/кантактавалася з кімсьці з братоў ці сясцёр, будзе добрым узгадаць пра тое ў сваім лісце. Тыя, хто застаюцца ў Тэзэ даўжэй за тыдзень, маюць магчымасць зрабіць крок назад у сваім штодзённым жыцці: паразважаць, падзяліцца з іншымі ды шукаць нечага ўнутры сябе. Кожная дзяўчына-валанцёр мае рэгулярную сустрэчу з адной з сясцёр, юнакі - з братам, каб паразмаўляць пра іх уласныя ідэі ці пытанні. Найбольш пытанаеКалі ты задумваешся пра даўжэйшы побыт (4 тыдні й болей), ніжэй пералічаныя некаторыя практычныя моманты: Што я буду рабіць, калі застануся ў Тэзэ на некалькі тыдняў?Сустрэчы ў Тэзэ арганізаваныя па тыднёвым прынцыпе. Тых, хто прыязджае на даўжэйшы тэрмін, мы просім першы іх тыдзень правесці разам з удзельнікамі, што застаюцца толькі на тыдзень, выбіраючы з прапанаваных разнастайных груп. Звычайна наступныя тыдні ты правядзеш, дапамагаючы ў практычных рэчах - у камандзе па прыбіранні ці на кухні, у храме, у Oyak’у (некамерцыйная кавярня), на тэрыторыі кемпінгу, альбо дапамагаючы пры арганізацыі сустрэчы - перабываючы разам з групаю 15-16-гадовых падлеткаў, у камандзе начное варты, у групе, што прымае новых людзей і г.д. Таксама існуе магчымасць у пэўным моманце свайго побыту выбраць і правесці Тыдзень у цішыні. Якім чынам выглядае звычайны дзень?
Двойчы на тыдзень адбываецца біблійнае разважанне разам з адным з братоў. Ці я мушу валодаць замежнымі мовамі?Няма абавязку размаўляць на іншых мовах перад тваім прыездам. Галоўнаю моваю ў валанцёрскіх групах з’яўляецца ангельская. Базавае валоданне французскае моваю можа быць карысна пры выкананні некаторых відаў абавязкаў. Ты здабудзеш моўныя здольнасці нават хутчэй, чым можаш сабе тое ўявіць! Ці я мушу аплаціць грашовы ўнёсак?Тых, хто прыязджае на 4 тыдні альбо болей, мы просім аплаціць іх першы тыдзень побыту. Пазней такога абавязку няма. Дзе я буду жыць?Пачынаючы ад другога тыдня і далей ты атрымаеш месца ў пакоі разам з іншымі валанцёрамі, што застаюцца на даўжэйшы час. Гэтыя асобы рассяляюцца ў прыватных альбо 2-асабовых пакоях. Што наконт ежы?Валанцёры штотыдня маюць некалькі пасілкаў у маленькіх групах. Браты арганізуюць тое для групы юнакоў, а з дзяўчатамі пасілкі спажывае сястра. Ці існуе магчымасць прыехаць з сябрам?Прыезд у Тэзэ на даўжэйшы тэрмін - гэта асабісты выбар, менавіта таму так важна прыехаць самому/самой, а не з сябрам ці параю. Што я мушу мець з сабою?
А калі я маю яшчэ іншыя пытанні?Пішы нам і пытайся! meetings taize.fr
|