- • мець адмысловую каманду, якая займаецца пытаннямі асабістае бяспекі, што складаецца з прадстаўнікоў розных суполак, прысутных у Тэзэ, а таксама людзей, якія не належаць да Абшчыны Тэзэ.
- • павялічыць увагу да бяспечнага найму, навучання і падтрымкі ўсіх людзей, якія ўдзельнічаюць у арганізацыі сустрэч, незалежна ад узроўню іх адказнасці, каб яны цешыліся даверам і мелі навыкі дзеля распазнавання і рэагавання на злоўжыванні.
- • размясціць у некалькіх месцах у вёсцы Тэзэ выразную інфармацыю аб тым, да каго звяртацца ў выпадку чаго-небудзь, звязанага з гвалтам або агрэсіяй.
- • рэагаваць на любыя паведамленні альбо абгрунтаваную занепакоенасць, звязаныя з пытаннямі асабістае бяспекі, з прыняццём адпаведных мер абароны.
- • выслухаць і сур’ёзна ўспрымаць кожнага чалавека, які паведамляе аб гвалце або агрэсіі, незалежна ад тыпу гвалту, месца і часу здарэння.
- • адказна ставіцца да людзей, якія могуць уяўляць небяспеку для іншых.
- • гарантаваць, што пытанні аховы, працэдуры і ацэнкі рызыкі існуюць і штогод, у лютым, пераглядаюцца міждысцыплінарнай групай, якая ўдзельнічае ў Сустрэчах, а затым пацвярджаюцца незалежнай Групай па прыёме і маніторынгу справаздач.