1. З кім я магу пагаварыць, калі адчуваю ці бачу нешта трывожнае, або калі нехта з нечым падобным даверыцца мне? Што мне рабіць, калі я стаў ахвярай сексуальнага гвалту/дамаганняў або духоўных злоўжыванняў? Што мне рабіць, калі я заўважу гэта ў людзях вакол сябе падчас майго знаходжання ў Тэзэ?
Не заставайся сам-насам. Заўсёды звяртайся па дапамогу ў службы, каторыя адказваюць за пытанні бяспекі. Вы можаце выбраць адзін з наступных варыянтаў:
- • патэлефануйце непасрэдна брату Абшчыны, які адказвае за бяспеку, або адпраўце SMS на нумар +33 749 04 75 85 (кругласутачна). Тых, хто выкажа такое жаданне, брат адразу ж скантактуе з адказнай асобай жаночага полу.
- • прыйдзіце ў La Morada альбо Casa, каб скантактавацца з братам, які адказвае за пытанні бяспекі.
- • напішыце на E-mail taize.safeguarding protonmail.com - (Група прыёму і маніторынгу справаздач цягам 24 гадзін адкажа на зварот).
- • звяжыцеся з незалежнымі арганізацыямі, каторыя займаюцца пытаннямі аховы асобаў ў вашай краіне праз іх тэлефоны даверу (напрыклад, у Беларусі звярніцеся на рэспубліканскую гарачую лінію 8-801-100-8-801 (08:00-20:00), або па кругласутачных тэлефонах даверу 8-017-352-44-44 ды 8-017-304-43-70).
- • паразмаўляйце з супрацоўнікам мясцовай царкоўнай абшчыны, які адказвае за пытанні асабістае бяспекі.
2. На чым палягае роля брата, які адказвае на нумар службы экстранай дапамогі?
- • выслухаць чалавека з эмпатыяй і поўнай разважлівасцю.
- • асобу, якая выкажа такое жаданне, адразу ж скантактаваць з адказнай асобай жаночага полу.
- • скантактаваць асобу з людзьмі, якія лепш за ўсё змогуць яе падтрымаць.
- • паінфармаваць законных прадстаўнікоў у выпадку непаўналетніх.
- • пісьмова паінфармаваць Групу па прыёме і маніторынгу справаздач, апісваючы кожную сітуацыю (пры захаванні ананімнасці), каб Група магла даць парады, як лепш дзейнічаць.
3. Хто атрымлівае паведамленні, скіраваныя на электронны адрас каманды бяспекі?
Электронная скрынка taize.safeguarding protonmail.com знаходзіцца ў юрысдыкцыі Групы па прыёме і маніторынгу справаздач, групы з трох чалавек, якія не з’яўляюцца чальцамі Супольнасці Тэзэ*: Сесіль Жубер, псіхатэрапеўт, якая спецыялізуецца на тэме сексуальнага гвалту (Cécile Jubert; Францыя), Ноэль Розэ, ганаровы юрыст (Noël Rosé; Францыя), і Альзіра Фернандэс, псіха-духоўны кансультант (Alzira Fernandez; Партугалія).
*дзейнічаюць паводле мандату Абшчыны Тэзэ і Association de l’Accueil à Taizé (юрыдычная асоба, адказная за арганізацыю сустрэч у Тэзэ) у адпаведнасці з дамоваю аб дэлегаваннем.
4. На чым палягае роля Групы па прыёме і маніторынгу справаздач?
- • На апрацоўцы паведамленняў аб сітуацыях фізічнага, эмацыйнага або духоўнага гвалту, сітуацыі злоўжывання ўладаю, сексуальным нападзе альбо гвалту любога роду, да каторых магло дайсці падчас сустрэч у Тэзэ, альбо падчас сустрэч, каторыя былі арганізаваныя Абшчынай Тэзэ, незалежна ад таго, кім бы ні былі меркаваныя злачынцы.
- • На выслухоўванні пацярпелых без усялякай прадузятасці і з сур’ёзным успрыманнем іх праблем.
- • На паданні заявы аб крымінальным злачынстве ва ўсіх выпадках, калі гэта прадугледжана законам.
- • На дапамозе ахвярам/пацярпелым распачаць, калі яны таго пажадаюць, судовы працэс кампенсацыі і/або спагнання.
- • На скіраванні справаздачы ў ананімнай форме арганізатарам сустрэчы і прапанаванні меры, каб паспрабаваць прадухіліць паўтарэнне інцыдэнтаў, пра якія паведамляецца..
- • На сталым аказванні ахвярам сяброўскай і суцяшальнай дапамогі ў адпаведнасці з іх патрэбамі і пажаданнямі.
Гэтая каманда бярэ на сябе абавязацельствы працаваць незалежна, як мага хутчэй адсочваць любыя атрыманыя справаздачы і захоўваць канфідэнцыяльнасць сваёй працы.
Інфармацыя прымаецца і захоўваецца на працягу ўсяго працэсу ў адпаведнасці з Агульным рэгламентам аб абароне даных і французскім Законам аб абароне даных (Loi Informatique et Libertés).
5. Я ўжо вярнуўся дадому, але мне трэба падзяліцца чымсьці цяжкім, што здарылася са мной або сведкам чаго я стаў у Тэзэ. Што я магу зрабіць?
Ёсць некалькі варыянтаў:
- • варта паразмаўляць з кімсьці з удзельнікаў вашае групы, каму давяраеце, з якой вы прыязджалі.
- • напісаць Абшчыне community taize.fr альбо Групе па прыёме і маніторынгу справаздач taize.safeguarding protonmail.com.
- • у Беларусі можна звярнуцца на рэспубліканскую гарачую лінію 8-801-100-8-801 (08:00-20:00), або па кругласутачных тэлефонах даверу 8-017-352-44-44 ды 8-017-304-43-70.
- • паразмаўляць з супрацоўнікам мясцовай царкоўнай абшчыны, які адказвае за пытанні асабістае бяспекі.