У 2024 годзе запланаваны наступныя сустрэчы:
• Міжнародныя сустрэчы ў Тэзэ на працягу ўсяго года для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў (для іншых узроставых катэгорый трэба праверыць адпаведную інфармацыю, каб спраўдзіць, калі і ці можна прыехаць у вёску)
• Вялікі тыдзень і Вялікдзень у Тэзэ з 24 сакавіка па 7 красавіка 2024 г.
• Сяброўская сустрэча мусульманскае і хрысціянскае моладзі з 7 па 12 ліпеня 2024 г.
• Тыдзень дзялення і сведчання аб праваслаўнай веры з 4 па 11 жніўня 2024 г.
• Тыдзень разважанняў для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў з 25 жніўня па 1 верасня 2024 г.
• Еўрапейская моладзевая Сустрэча з 28 снежня 2024 г. па 1 студзеня 2025 г. у эстонскім Таліне
Валанцёрства ў Тэзэ
Сустрэчы ў вёсцы Тэзэ магчымыя дзякуючы групе маладых валанцёраў: дзяўчат і юнакоў ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. У Тэзэ іх прымаюць на больш працяглы перыяд: ад некалькіх тыдняў да года:
Разам ... молячыся
- ▪ Нішто з таго, што адбываецца ў Тэзэ, не было б магчымым без трох супольных малітваў, і менавіта праз малітву валанцёры дапамагаюць нам разам прымаць усіх, хто прыязджае.
Разам ... жывучы ў супольнасці
- ▪ Разам, будуючы невялікую часовую супольнасць з моладдзю з усіх кантынентаў, з розных Цэркваў, праз сумеснае багацце нашае разнастайнасці.
Разам ... служачы іншым
- ▪ Учыні магчымым, ахвяруючы сваю помач, прымаючы маладзёнаў у Тэзэ.
Калі жадаеш даведацца болей, перайдзі на гэтую старонку.