TAIZÉ

Еўрапейская сустрэча ў Любляне

 

Напрыканцы кожнага года некалькі тысяч маладых людзей з розных краін і дэнамінацый збіраюцца разам, каб на працягу пяці дзён у вялікім еўрапейскім горадзе памаліцца і дасведчыць сумеснага жыцця месцічаў і царкоўных абшчын.

Чарговым горадам пасля Мадрыду, Уроцлава, Турыну і Ростаку 46-ую Еўрапейскую сустрэчу паміж чацвяргом, 28 снежня 2023 г., а панядзелкам, 1 студзеня 2024 г., будзе прымаць славенская Любляна.



Чым з’яўляецца Еўрапейская сустрэча?

Еўрапейская сустрэча падрыхтавана Абшчынаю Тэзэ у супрацоўніцтве з мясцовымі хрысціянскімі Цэрквамі і супольнасцямі і пры падтрымцы горада Любляна.

Удзельнікі вырушаюць у дарогу, пакінуўшы сферу камфорту і добра знаёмыя дамы,
- каб быць прывітанымі месцічамі,
- каб пазнаёміцца і даведацца пра іх жыццё і культуру,
- каб пазнаёміцца з іншымі маладзёнамі з усёй Еўропы і не толькі,
- каб шукаць сэнсу жыцця праз малітву, цішыню ды спевы, асабістыя разважанні і абмен, а таксама
- каб разам увайсці ў новы, 2024 год.

У сваю чаргу, гаспадары
- адчыняюць свае дзверы,
- прымаюць незнаёмцаў і
- гатовыя падзяліцца з імі сваім жыццём на кароткі час.

Гэта патрабуе ўзаемнага даверу ад кожнага, і такім чынам сустрэча становіцца знакам таго, як мы можам жыць у салідарнасці і сяброўстве.

Сардэчна запрашаем у Любляну

Запрашаем Вас правесці канец 2023 года ў Любляне. Мясцовыя суполкі і прыватныя асобы ўжо рыхтуюцца да вашага візіту!

Апошняе абнаўленне: 13 March 2023

“Пілігрымка з’яўляецца важнай падзеяй для тых, хто ў яе вырушае, для тых, хто адважваецца выбрацца ў шлях і рызыкуе пацярпець няўдачу, але таксама для тых, хто прымае іншых і, робячы гэта, атрымлівае больш, чым дае. Тысячы маладых пілігрымаў далучаюцца да тысяч людзей, якія згодныя адкрыць свае дамы перад зусім незнаёмымі людзьмі. Яны дзеляцца нечым большым, чым іх матэрыяльны свет, яны дзеляцца сваім жыццём, сваімі перакананнямі, сваімі надзеямі”.

Са сведчання ўдзельніка папярэдняе Сустрэчы