• >
  • Вакол свету >
  • Еўропа >
  • Львоў 2018 >
  • Разважанні Брата Алоіса
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
Іншыя артыкулы
  • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
  • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
  • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
  • Відэа-звароты царкоўных лідараў
  • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
  • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
  • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
  • Львоў 2018: Здымкі
  • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
  • Азія і Акіянія
    • Візіт братоў у Камбоджу
    • Візіт двух братоў у Інданэзію
    • Мужнасць Міласэрнасці на Філіпінах
    • Сустрэча ў Ганконгу - 2018
      • Жнівень 2018: Пілігрымка Даверу ў Ганконгу
      • Сустрэча ў Ганконгу, жнівень 2018: Практычная інфармацыя
      • Ганконг 2018: Разважанні брата Алоіса
  • Блізкі Усход
    • Візіт у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты (ААЭ) 2019
    • Ліван 2019: Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване
    • 2017: Пілігрымка Даверу ў Егіпце
    • Егіпет 2017: Пілігрымка Тэзэ да хрысціян-коптаў
    • Егіпет 2017: Здымкі з пілігрымкі
    • Вясна 2018: Сакавіцкі візіт двух братоў у Ліван
    • 2017: Хрысціянска-мусульманская ініцыятыва надзеі ў паўночным Ліване
    • Міжнародная экуменічная Сустрэча Моладзі ў Ліване (22-26 сакавіка 2019)
    • Бейрут 2019: Сведчанні моладзі
    • Бейрут 2019: Здымкі
    • Пілігрымка на Святую Зямлю
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Практычная інфармацыя
      • Пілігрымка на Святую Зямлю: Пасланні царкоўных лідараў
    • Пасля Пілігрымкі Даверу ў Егіпет
    • Бейрут 2019: Разважанні брата Алоіса
  • Малыя часовыя супольнасці
    • Малыя часовыя супольнасці ў Празе
    • Невялікія часовыя супольнасці
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў
    • Навіны з малых часовых супольнасцяў (мапа)
    • Малая часовая супольнасць Тэзэ на прадмесцях Ліёну
    • Месяц у Марока
  • Афрыка
    • Відэякліп: Падрыхтоўка да сустрэчы ў Катану
    • Катану 2016: Разам шукаючы шляхоў надзеі
    • Катану 2016: Здымкі
    • У Паўднёвым Судане (лета 2013 г.)
    • Візіт у Танзанію
    • Кенія 2019: Наведванне турмаў
    • Сустрэча ў Кейптаўне
      • Кейптаўн 2019: Разважанні брата Алоіса
      • Кейптаўн 2019: Рэха Сустрэчы
      • Кейптаўн 2019: Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу
      • Кейптаўн 2019: Практычная інфармацыя
      • Кейптаўн 2019: Выклікі, звязаныя з Сустрэчаю
      • Разважанні
        • Тэзэ і Паўднёвая Афрыка
        • Арцыбіскуп Туту і Тэзэ
        • Кейптаўн 2019: Разважанні над цішынёю
        • Візіт ва Усходне-Капскае правінцыі
        • Разважанне: “Народзіны новага народа - гэта цяжкая барацьба” - Яко Бота
        • Разважанне: “Усё пачалося з кроку даверу...” - Джон дэ Грухі
        • Разважанне: “Сустрэча ў наступным годзе можа стаць месцам гаючай сілы..." Нтомбекхая
  • Амерыка
    • Малітвы са спевамі Тэзэ ў Панаме
    • Лацінская Амерыка 2020: Online-ініцыятывы
    • Пілігрымка Даверу на Карыбах
    • Візіт брата ў Аргентыну і Уругвай
  • Еўропа
    • Еўрапейская сустрэча ў Турыне
      • Відэа кліп: Кароткія ўводзіны да Еўрапейскіх Сустрэч
      • Еўрапейская сустрэча ў Турыне перанесена на снежань 2021 г.
      • Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
      • Запрашэнне ад Цэркваў у Турыне
    • Малітвы на пачатку 2021 г.
      • Пілігрымка Даверу на пачатку 2021 г.
    • Напрыканцы кожнага года
      • Уроцлаў 2019
        • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
        • Разважанні брата Алоіса
        • Падрыхтоўка да Сустрэчы ва Уроцлаве: Матэрыялы для малых груп дзялення
      • Мадрыд 2018
        • Разважанні брата Алоіса
        • Мадрыд 2018: Здымкі
      • Базэль 2017
        • Кастрычніцкі візіт братоў з Тэзэ ў Беларусь - 2017 (абноўлена)
        • Базэль 2017: Наступная Еўрапейская Сустрэча Моладзі ў Базэлі
        • Базэль: У сацыяльных сетках
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Базэль-2017: Здымкі
        • Еўрапейская Сустрэча ў Базэлі: Базэль: інфармацыя для патэнцыяльных валанцёраў, што жывуць у Польшчы
      • Рыга 2016
        • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
          • Апісанне Еўрапейскае Сустрэчы ў Латвіі
        • Рыга 2016: Фільм
        • Рыга 2016: Варштаты апоўдні
        • Групы з Беларусі, што зарэгістраваныя на Сустрэчу ў Рызе
        • Аб’явы пра будучыя сустрэчы
        • Рыга 2016: Здымкі
        • Разважанні брата Алоіса
      • Валенсія 2015
        • Малітоўныя разважанні
        • Разважанні Брата Алоіса
        • Здымкі
    • Шукаючы крыніцы сапраўднае радасці - візіт брата з Тэзэ ў Польшчу
    • Еўрапейская сустрэча 2020 г.
      • Еўрапейская сустрэча: У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ online: Два магчымыя варыянты ўдзелу
      • Еўрапейская сустрэча ў Тэзэ ды online: Мясцовыя ініцыятывы
      • Парадак ранішніх малітваў
      • Буклет са спевамі
      • Праграма
      • Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу
      • Біблійныя разважанні і прамова брата Алоіса
    • Львоў 2018
      • Львоў 2018: Праграма Сустрэчы
      • Львоў 2018: Практычная інфармацыя
      • Львоў 2018: Малітвы са спевамі Тэзэ
      • Відэа-звароты царкоўных лідараў
      • Львоў 2018: Буклет Сустрэчы
      • Львоў 2018: Прыканцы красавіка - першая Сустрэча Тэзэ ва Украіне
      • Львоў 2018: Першая сустрэча ва Украіне ў прамянях веснавога сонца
      • Львоў 2018: Здымкі
      • Львоў 2018: Разважанні Брата Алоіса
    • 2015: Пілігрымка ў Расію і Украіну
    • Беларусь
      • Восень 2016: Візіт у Беларусь
      • Беларусь, кастрычнік 2017 г.: Пашырэнне сяброўства з беларускімі хрысціянамі
      • 13-14 красавіка 2015: Візіт братоў з Тэзэ ў Менску
      • Візіт брата з Тэзэ ў Беларусь, 2016 г.
    • Італія
      • З нагоды Сінода Біскупаў: Малітва Тэзэ ў Рыме
      • Разам з Турынам
    • Аўстрыя: Сустрэча ў Грацы
      • Грац 2018: Дзелячыся будучыняю
      • Грац 2018: Практычная інфармацыя
      • Грац 2018: Уступная праграма
    • Хаміна - горад супакою
    • Вугоршчына: Дапамагаючы бежанцам
    • Тэзэ ў Бруселі: Новыя шляхі даверу
    • Сусветныя Дні Моладзі 2016: Малітвы са спевамі з Тэзэ ў Кракаве
    • Румынія, Пасха 2016: Пілігрымка ў Бухарэст
      • Бухарэст, Пасха 2016: Здымкі з Пілігрымкі
      • Пілігрымка ў Бухарэст
    • РФ: Пілігрымка да другой вясны
    • 2016: Працягваючы пілігрымку ў Расію
    • Фінляндыя: Хаміна - горад супакою
Львоў 2018
 

Разважанні Брата Алоіса

Вечар пятніцы, 27 красавіка

Мы вельмі ўсцешаны, што гэтым вечарам можам сустрэцца з вамі тут, ва Львове, на чарговым этапе Пілігрымкі Даверу на Зямлі. Цягам доўгіх гадоў нас злучае шчырае сяброўства з украінскімі хрысціянамі, так багата якіх прыбывае і ўдзельнічае ў міжнародных сустрэчах у Тэзэ ды ў іншых месцах Еўропы. Таму мы цешымся, што ў сваю чаргу зараз мы можам быць угошчаныя ў вас.

Гэтая першая сустрэча Тэзэ ўва Украіне сталася магчымаю дзякуючы дабраслаўленню Цэркваў, значнае падтрымцы мэра і гарвыканкаму Львова, даверу людзей, якія прымаюць вас у сваіх дамах, і таксама дзякуючы асабістаму пасвячэнню больш як 300 маладых валанцёраў. Усім вам я хачу шчыра падзякаваць ад усяго сэрца.

Евангелле, якое мы пачулі сёння ўвечары, кажа, што ўваскрослы Хрыстус прыйшоў да Ягоных вучняў, “калі дзверы былі зачыненыя”. І сказаў ім: “Супакой вам”. Уваскрасенне Хрыста дазваляе Яму прыходзіць і сустракацца з кожным з нас, нават калі вашыя ўнутраныя дзверы зачыненыя. Уваскрасенне адкрывае перад намі новыя гарызонты. Гэта пераконвае нас, што насілле і смерць не маюць апошняга слова.

Тое можа быць праўдаю ў нашым штодзённым жыцці, але ўваскрослы Хрыстус таксама заклікае нас, усіх разам, быць сведкамі Ягонага супакою сярод чалавечае сям’і па ўсім свеце. Цягам наступных дзён будзьма маліцца ў інтэнцыі супакою - ў нашых сэрцах, у нашых сем’ях, у нашых краінах, асаблівым чынам за супакой для гэтай укаханай украінскай зямлі.

Пасля гэтае першае малітвы кожны з вас скіруецца да вашае прымаючае сям’і альбо суполкі. Будзьма ж цешыцца, што дзверы адчыненыя, каб павітаць нас! Неад’емнаю часткаю нашага грамадства, у якім часцяком назіраецца рост недаверу, з’яўляецца тое, што мы можам дасведчыць гэтае простае пачуцце даверу.

Дасвядчэнне гасціннасці будзе атрыбутыўнай часткаю таго, чым мы будзем жыць цягам наступных дзён. Хрысціяне заўсёды пакліканыя, каб расчыняць свае дзверы: “Гасціннасці да вандроўнікаў не забывайце; бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасцінна прынялі анёлаў” (Габрэяў 13,2).

Першы раз на такой сустрэчы моладзі ранішнюю малітву мы будзьма мець з тымі, хто прымае нас, у іх дамах. У буклетах сустрэчы пададзеныя некаторыя падказкі, якія маюць дапамагчы вам падчас гэтага часу супольнае малітвы правесці яе як мага лепей. Тое будзе нечым накшталт далікатнага напаміну пра час - не вельмі працяглы, - калі вераю можна было дзяліцца выключна ў таямніцы, па дамах, будучы схаваным, але разам з тым пра час нястомнага практыкавання веры невялікаю групаю людзей.

Тым не меней, запрашаючы і будучы запрошанымі, мы будзьма перадаваць адно аднаму надзею, якую мы атрымалі ў веры: праз Ягонае ўваскрасенне Хрыстус праклаў шлях жыцця на зямлі. Таму давайце будзем клапаціцца адзін пра аднаго! Нашая сустрэча ва Львове такім чынам будзе вехаю на шляху да даверу.


Вечар нядзелі, 29 красавіка

Нашая вера ва ўваскрасенне Хрыста абапіраецца на дзіўным моманце, калі раніцаю трэцяга дня пасля пакутаў ды мукаў Езуса некалькі жанчын, Марыя Магдалена ды некаторыя іншыя, пайшлі да Ягонага гробу. Яны знайшлі яго пустым і вярнуліся да апосталаў з паведамленнем: “Хрыстос уваскрос, Ён жыве!”

Гэтыя жанчыны прыйшлі да гробу, каб выказаць сваё гора і, тым не меней, у той час, як яны былі сведкамі нянавісці, болю і смерці, яны таксама мелі спадзяванне, ледзь заўважную разгубленасць, аднак жа з імі засталося спадзяванне на тое, што любоў, пра якую казаў ім Езус, будзе праяўлена.

Евангеліст узгадвае пра слёзы Марыі Магдалены. Як яна, можа здарыцца, што мы будзем адчуваць сябе абцяжаранымі пакутамі, што ляжаць на нас у нашым асабістым існаванні, перад абліччам зла, гвалту, вайны. Цягам гэтых дзён прысутнасць дзяцей і сем’яў з Данбасу прыгадвае нам пра боль так многіх людзей, што былі вымушаныя пакінуць усё альбо аплакваюць смерць некага каханага, бо тое выкліканае вайною на ўсходзе Украіны, што трывае ўжо тры гады.

Вяртаючыся да Вялікоднага паранку, мы ў сваю чаргу можам жыць тым дасвядчэннем, што мелі жагчыны на магіле: ўваскрослы Хрыстус там і прыходзіць да нас, але прыходзіць неспадзявана, не трыўмфуючы, але вельмі пакорліва. І, так як яны, мы таксама можам зразумець, што Ён жыве, хаця й у таямнічы спосаб.

Часам мы можам адчуць Ягоную прысутнасць, але не заўсёды. Даверыўшыся Яму, мы можам прыняць Яго. Нябачны Хрыстус прыходзіць вельмі блізка да кожнага з нас, і Ён перадае нам новае жыццё, якое з’яўляецца любоўю, любоўю мацнейшаю за смерць і зло.

І, так як Ён учыніў тое жанчынам на магіле, Хрыстус запрашае нас да супольнае еднасці ў таямніцы Ягонае прысутнасці - Ён прагне прыйсці асабліва да тых, хто не мае надзеі, і даць ім новае жыццё.

У Евангеллі, што чыталася ўчора апоўдні, мы чуем, як Хрыстус давярае Сваю маці Ягонаму вучню, а Ягонага ўмілаванага вучня Сваёй маці. Калі мы ўмесцім сябе на месцы гэтага сябра Хрыстуса, мы таксама зможам атрымаць Марыю за маці. А праз яе мы ўсе становімся братамі і сёстрамі.

Таксама як Марыя Магдалена, што ідзе да гробу ў першы дзень тыдня, Хрыстус пасылае яе абвесціць Ягоным братам добрую навіну пра Ягонае ўваскрасенне. Ён кажа ‘Ягоным братам’. Гэтыя дзве прыпавесці маюць за супольнае новую рэчаіснасць паўсюднага братэрства ў Хрыстусе.

Ці мы дастаткова ўсведамляем незвычайнасць наступстваў, што гэтая новая рэальнасць азначае для нас, у нашым асабістым існаванні, якое часам сутрасаецца, але таксама й у гістарычных падзелах нашае хрысціянскае супольнасці? Так, уваскрослы Хрыстус чыніць з нас братоў і сясцёр. Дык няхай жа гэтыя дні разам дадуць нам прадчуванне гэтага братэрства ў Ім.


Вечар панядзелка, 30 красавіка

Як у апостала Тамаша пасля ўваскрасення нашая вера ў Бога часам азмрочваецца сумневам. Сам па сабе сумнеў не з’яўляецца чымсьці кепскім. Ён можа быць для нас папярэджаннем. Аднак такі сумнеў паралізуе ці падрывае давер. Менавіта таму Хрыстус называе тых, хто паверыў, хаця й не ўбачыў, ‘шчаслівымі’.

Ягоная прысутнасць як Уваскрослага Пана адкрывае нашыя вочы і дазваляе нам знайсці новы шлях пошукаў рэальнасці, з якой складаецца нашае жыццё, знайсці надзею і давер, убачыць тое, што нас перамяняе. Гэтым вечарам мне б хацелася падкрэсліць дзве з тых пераменаў.

Першая перамена, што адбываецца ў нас дзякуючы ўваскрасенню Хрыстуса, гэта шлях, які адкрывае нам тое, што кожная чалавечая істота мае значэнне, нават найбяднейшая і найбольш абяздоленая. Дакладна так, як на самым пачатку жыцця, і тое праўдзіва для кожнага жыцця без выключэння, нават для жыцця, якое здаецца бессэнсоўным, як, напрыклад, у людзей цяжка хворых.

Уваскрослы Хрыстус блізка прыходзіць да кожнага, нават да тых з самага нізу. Гэта й ёсць давер нашае веры. Каб не было гэтага даверу, не было б веры ў сэнс і прызначэнне ўласнага жыцця з усёй ягонай далікатнасцю.

Другім наступствам уваскрасення Хрыстуса будзе загаенне зраненых чалавечых адносінаў. Езус не асуджае ані людзей, якія арыштавалі Яго, ані Ягоных вучняў, што пакінулі Яго, ані жаўнераў, якія Яго забілі. Ягонае жыццё, Ягоная смерць і Ягонае ўваскрасенне - гэта запрашэнне да прабачэння.

Уваскрослы з памерлых Хрыстус спасылае супакой на Сваіх вучняў. Ён запрашае нас жыць у супакоі сэрца, дзеля таго каб разам мы маглі быць знакам Ягонага супакою ў свеце. Ён збірае нас з усіх народаў, нават з тых, што настаўленыя супраць адно аднаго, з усіх моў, з усіх чалавечых станаў дзеля таго, каб мы былі носьбітамі Ягонага супакою.

У пэўных жыццёвых сітуацыях можа здавацца, што прабачэнне немагчымае. Тым, хто страціў каханага чалавека па прычыне раптоўнае смерці альбо з прычыны гвалту ці вайны, мне б хацелася сказаць: ваш боль і, магчыма, вашую немагчымасць прабачыць насамрэч можна зразумець. Хрыстус прыходзіць, каб быць з вамі, там, дзе вы, каб пакрысе адкрываць таксама вашыя сэрцы на шляху супакою.

Сёння ўсе мы цудоўна ведаем, што багата хто вакол нас знаходзіць тое цяжкім - паверыць ува ўваскрасенне. І гэтая вера становіцца яшчэ больш складанаю, калі мы застаемся самотнымі. Аднак перабываючы разам, так як мы зараз ва Львове, усе мы можам абапірацца на веру іншых хрысціянаў.

У гэты апошні вечар нашае сустрэчы ва Украіне мне б хацелася зноў выказаць нашую глыбокую ўдзячнасць Царквам, гораду і Львоўскае вобласці. Мне б таксама хацелася зноў сказаць усім тым, хто адчыніў свае дзверы, як значна тое кранула нас. Так, вашая краіна пераходзіць праз сапраўдныя лішэнні, таму тая гасціна, што мы атрымалі, становіцца яшчэ больш вымоўнаю.

Цягам гэтых апошніх дзён мы сустракалі і слухалі моладзь з Украіны. У сваю чаргу, я хацеў бы гэтым вечарам зноў сказаць ім: сваім жыццём праз клапатлівы давер і праз вашую жывую веру вы перадаеце пасланне надзеі.

На вуліцах мы бачым багата людзей, што чыняць знак крыжа перад храмамі ці перад крыжамі. Таксама ранкамі мы маліліся з прымаючымі сем’ямі, што было далікатным напамінам пра часы - не такія ўжо й аддаленыя, - калі вераю можна было дзяліцца выключна ў таямніцы, у прыхаванні, аднак дзякуючы настойлівасці невялікае групы людзей.

Вера ў бязмерную любоў Бога з’яўляецца для кожнага з нас крыніцаю чалавечае салідарнасці. Яна бярэ свой пачатак з крыніцы любові, да якой хрысціянаў разам з тымі, хто шукае супакою, запрашае Евангелле, каб жыць жыццём салідарнасці. Для нас, братоў, адным з найбольшых нашых прагненняў з’яўляецца тое, каб усе вы змаглі адкрыць тую крыніцу жыцця.

Святы Дух, які перабывае ў нас, прыносіць у нашыя сэрцы крыніцу любові і супакою. Сутыкаючыся з усім тым, што нас страшыць - гвалтам у свеце, нашаю ўласнаю слабасцю і недасканаласцю, а нават нашымі недахопамі, - перад абліччам усяго гэтага мейма адвагу сказаць ‘так’ Ягонай прысутнасці.

Гэтае ‘так’ можа вагацца і быць ледзве адчувальным, але яно чыніць нас адкрытымі. А супакой, што атрыманы ў таямніцы нашых сэрцаў, можа далёка весці нас, да жыцця скіраванага да Бога і адкрыцца на ўсіх тых, хто даверыўся нам.


Раніца аўторка, 1 траўня

Гэтым ранкам напрыканцы гэтых пяці дзён ва Львове мы сабраліся на апошняе спатканне. З нагоды, што некаторыя прымаючыя сем’і знаходзяцца гэтае раніцаю тут з намі, давайце яшчэ раз скажам вялікі дзякуй за іх кранальную гасціннасць, што цешыла нашыя сэрцы цягам гэтых апошніх дзён.

Перад тым, як сказаць ‘бывай’, мне б хацелася сказаць крыху больш слоў. Штонядзелю ў Тэзэ ў нашае Царкве Паяднання мы праводзім паўгадзіны ў цішыні, молячыся ў інтэнцыі супакою. Сярод многіх сітуацый на свеце, якія вымагаюць малітвы, я прагну сказаць украінскім маладзёнам: мы молімся за вашую краіну.

На працягу наступных месяцаў пілігрымка даверу будзе працягвацца ў розных месцах. Усіх вас мы запрашаем да Тэзэ летам, але таксама й праз увесь год. З 19 па 26 жніўня адбудзецца тыдзень рэфлексіі для моладзі ва ўзросце 18-35 гадоў.

Перад гэтым разам з 25 маладзёнамі мы скіруемся на праваслаўныя абыходы Ўнебаўшэсця да сібірскага горада Кемерава, што нядаўна быў узрушаны пажарам у гандлёвым цэнтры. Карыстаючыся магчымасцю, мне б хацелася цёпла прывітаць маладзёнаў з Расеі, якія зараз знаходзяцца сярод нас.

Затым нас чакаюць наступныя сустрэчы: ў Ганконгу ў жніўні, ў Грацы ў кастрычніку, у Мадрыдзе ў снежні падчас Еўрапейскае Сустрэчы, і потым у 2019 годзе ў Кейптаўне, у Паўднёвае Афрыцы.

Вы ведаеце, што гэтая “пілігрымка даверу” не арганізоўваецца вакол нейкага адмысловага месца, хутчэй тое прыгадвае нам “вандроўніцкі” аспект нашага жыцця: так, як у Езуса, наш дом не знаходзіцца ў гэтым свеце.

Ужо ў пачатковым перыядзе хрысціянства была жывою інтуіцыя таго, калі хрысціяне прыгадвалі, што яны былі “душою света” і што яны “праводзілі сваё жыццё на зямлі, але былі жыхарамі Неба” (Пасланне да Дыягнета, гл. 9).

Аднак, гэтая пілігрымка надзеі адбываецца сапраўды на Зямлі... на гэтае Зямлі, дзе мы жывем і дзе мы пакліканыя займацца нашаю свабодаю і ажыццяўляць свае абавязкі. Таму ўсе й кожны з нас мае знайсці час, каб запытацца сябе гэтае раніцаю: якім чынам па вяртанні дадому працягваць канкрэтныя пастановы служэння іншаму? Дзе Бог чакае на мяне?

Няхай жа ўсе і кожны з вас будзе мець бяспечнае падарожжа дадому! Христос Воскрес (UA) - Хрыстос Уваскрос! (BY)

Апошняе абнаўленне: 2 траўня 2018

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне

Апошнія падзеі

27 снежня 2020 - 1 студзеня, Італія:
У канцы 2020 года выключная падзея ў Тэзэ ды online
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты
  • Раство і Новы год у Тэзэ