Мерапрыемства яднання маладзёнаў з усяе Еўропы
- ● Сустрэчы прызначаны для моладзі ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў. Кіраўнікі груп могуць быць старэйшымі.
- ● Максімальна магчымую колькасць удзельнікаў на колькі тое будзе магчыма будуць гасціць мясцовыя жыхары. Працэсам пошуку жытла будуць займацца хрысціянскія абшчыны Парыжа і прылеглага рэгіёну.
Даты
- ● Прыбыццё: нядзельная раніца, 28 снежня 2025 г.
- ● Ад’езд: чацвярговае папалудне, 1 студзеня 2026 г.
Прыбыццё 26 снежня
Нам неабходныя валанцёры, якія прыедуць двума днямі раней.
- □ Мо, граеш на музычным інструменце ці спяваеш у хоры?
- □ Мо, можаш дапамагчы нам у групах працы (раздача ежы, прыбіранне, падрыхтоўка месцаў для малітвы, транспарт, тэматычныя семінары і г.д.) або можаш падтрымаць мясцовую абшчыну ў прыёме ўдзельнікаў, арганізацыі малітваў і падчас ранішняе праграмы?
Нарыс праграмы
- □ Штодзённа будуць адбывацца супольныя малітвы і дзяленне ў малых групах.
- □ Ранкам удзельнікі Сустрэчы будуць адкрываць для сябе мясцовыя ініцыятывы і сустракацца са сведкамі надзеі.
- □ У вялікіх касцёлах Парыжа пройдуць паўдзённыя малітвы.
- □ У другой палове дня будуць прапанаваны тэматычныя семінары па розных тэмах.
- □ Усе ўдзельнікі збяруцца разам на вялікай прасторы ў цэнтры горада для супольнае вечаровае малітвы.
Рэгістрацыя
- ● Запісацца ў валанцёры можна будзе па прыбыцці 26 снежня. Валанцёраў будзе абавязваць тая ж самая аплата за ўдзел у Сустрэчы, што й рэшту ўдзельнікаў.
- ● Рэгістрацыя на Сустрэчу распачнецца летам 2025 года на старонцы Тэзэ.
Больш дэталёвая інфармацыя – праграма, кошт, рэгістрацыя і г.д. – будзе апублікавана ў летнія месяцы.