“У гэтую драматычную гадзіну нашае гісторыі”, – сказаў пантыфік, – “у той час як вецер вайны і агонь гвалту працягваюць спусташаць цэлыя народы і краіны”, хрысціянская супольнасць нагадвае аб сваім закліку да таго, каб “паставіць сябе на службе чалавецтву”.
У Тэзэ браты і моладзь увесь дзень будуць маліцца за мір у Газе, Ізраэлі, на Заходнім беразе Ярдану, у Ліване і на Блізкім Усходзе, а таксама ва Ўкраіне, Нікарагуа, Гаіці, Афганістане, Буркіна-Фасо, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ды іншых краінах, раз’яднаных вайной і гвалтам.
Вечаровая малітва будзе транслявацца ў простым эфіры з Тэзэ на нашым канале YouTube.
Калі вы жадаеце падрыхтаваць малітву ў сваёй мясцовай абшчыне, ніжэй прапануем вам парадак набажэнства:
Спеў: Славіте, всі народи, славіте Господа (Laudate omnes gentes па-украінску)
Пс 84, 9-14 разам са спевам Alleluia 11
Кароткае чытанне: Эфесцаў 2, 17-19
Спеў: Retourne mon âme à ton repos
Цішыня
Малітва вернікаў разам з Kyrie eleison 6 паміж кожным малітоўным заклікам
Спеў: Богородице Дево 2 альбо Magnificat 3
Спеў: Da pacem in diebus (падчас выканання спеву можна запаліць свечкі)
Евангелле: Яна 14, 23-29
Спевы: Psallite Deo, Bless the Lord, .....