З сабою варта мець
Калі ласка, нагадайце кожнаму ўдзельніку вашае групы захапіць з сабою ў Талін:
- спальны мяшок і турыстычны дыванок
- тэрмас
- кубак, талерку/міску ды лыжку на сняданкі
- рэфлектар (пры наяўнасці)
- пантофлі/тапачкі (тут прынята здымаць абутак, заходзячы ў хату)
- ліхтарык (з мэтаю ашчаджэння батарэі вашых тэлефонаў)
- шматразетку для падзарадкі тэлефонаў
- купальны набор для наведвання агульных душаў
- музычныя інструменты на свята народаў 31 снежня
- медыцынскую страхоўку
- дакументы з іх копіяй
- кавалак пенапласту/турыстычны дыванок, каб сядзець на падлозе
- патрэбныя вам медыкаменты
- святары могуць захапіць з сабою альбу, стулу ды літургічныя парамэнты
Калі вы прыязджаеце машынаю:
- Бярыце зімовы рыштунак! Памятайце, што з 1 снежня кожны легкавы аўтамабіль, які ўязджае ў Эстонію з іншай краіны, павінен быць абсталяваны зімовымі шынамі, якія адпавядаюць эстонскім тэхнічным стандартам. Гэтае патрабаванне да зімовых шын распаўсюджваецца на аўтамабілі катэгорый кузава M1, N1, O2 і L6e і L7e.
Грашовы ўнёсак
Кожны ўдзельнік Сустрэчы абавязаны запоўніць анкету ўдзелу і перадаць яе па прыбыцці мясцовай абшчыне.
Затым вы атрымаеце торбачку на ежу, якую выдаюць увечары. Чакаецца, што лідэры груп або асобы, якія не перавялі свой унёсак загадзя, зробяць яго - выключна ў валюце еўра (€) - вечарам 28 снежня ў Tondiraba перад раздачаю вячэры. Безумоўна, увесь працэс будзе прасцейшы, калі вы зможаце зрабіць свой унёсак загадзя праз рэгістрацыйную форму.
Рассяленне
Мы будзем працягваць заклікаць да гасціннасці ажно да Раства, але месцаў для ўсіх не будзе: значная большасць удзельнікаў Сустрэчы будзе размешчана ў калектыўных месцах рассялення (школы, пустыя памяшканні, спартовыя аб’екты...). Будуць патрэбныя вашая шчодрасць, вашыя навыкі і вашая творчасць, каб арганізаваць супольнае жыццё і правесці ранішнюю праграму з іншымі ўдзельнікамі. У сувязі з гэтым абавязкова ўсім удзельнікам Сустрэчы мець пры сабе спальны мяшок і турыстычны дыванок!
Адрас месца, дзе вас будуць чакаць у Таліне і прадмесцях 28 снежня, мы вышлем вам загадзя. Адтуль кожны ўдзельнік Сустрэчы будзе скіраваны да месца свайго рассялення.
Вялікія групы будуць падзелены на падгрупы максімум па 15-25 чалавек, і кожная з гэтых падгруп будзе прынятая ў іншым месцы. З гэтае нагоды лідэры вялікіх груп атрымаюць спіс некалькіх адрасоў, дзе будуць прымаць удзельнікаў. Мы дашлем вам некалькі кантактаў для кожнай з меншых груп, якія вы сфармуеце. Вызначце асобу, якая будзе адказваць за кожную групу, каб кожная група магла звязацца са сваёй кантактнай асобай і паведаміць ёй у выпадку ўсіх незапланаваных праблем з матэрыяльна-тэхнічным забеспячэннем у вашай групе (непрыезд удзельніка, затрымка транспарту і г.д.). Калі ласка, пераканайцеся, што ваш маршрут у Талін дазваляе кожнай падгрупе дабрацца да свайго жаданага месца.
Прыбыццё
- Асобы, якія прыедуць 26 снежня, маюць скіравацца па адрасе
Kaarli Kool, Kaarli puiestee 10,
- дзе на іх будуць чакаць.
- Асобы, якія прыедуць 27 снежня, і тыя, хто не будуць мець, дзе ночыць першага дня, мусяць скантактавацца з намі па адрасе: