TAIZÉ

Талін 2024-2025

Будзь сабой ў прысутнасці Бога

 
Меэліс Холстынг, дыякан лютэранскага збору Каарлі Кірык у Таліне, адказаў на некаторыя пытанні падчас знаходжання ў Тэзэ.

1. Што для Вас было самым значным у Вашым досведзе Тэзэ?

Вельмі складана адказаць на гэтае пытанне, таму што я шмат разоў адчуваў, што немагчыма гаварыць пра Тэзэ, бо спроба выказаць словамі тое, што я перажыў у Тэзэ, усё роўна пакідае нешта важнае недамоўленым.

Маім першым досведам Тэзэ стала Еўрапейская моладзевая Сустрэча ў Парыжы. Нас пасялілі ў невялікае супольнасці манашак даволі блізка ад цэнтра горада. Я памятаю светлыя вочы сясцёр, іх шчырую радасць з нагоды нашага прыезду, іх вялікую апеку ды гасціннасць. А потым першая малітва з дзясяткамі тысяч іншых маладзёнаў. Наколькі ж моцна гучаў спеў (зрэшты, для эстонцаў спяваць разам асабліва важна), а потым цішыня, перабыванне сам-насам перад Богам і адначасова супольна з тысячамі іншых людзей.

Летам наступнага года я паехаў у Тэзэ з парай сяброў. Найбольш важныя моманты гэтае паездкі былі звязаныя з нашай малой дыскусійнай групай. У нашае групе была моладзь з Італіі, Канады, Францыі, Гішпаніі ды Эстоніі. Паколькі не ўсе ўдзельнікі групы размаўлялі па-ангельску, у нас не было супольнае мовы, на якой мы маглі б паразумецца. Мы размаўлялі праз некалькі этапаў перакладу, але размовы былі настолькі цікавымі, што яны часта працягваліся доўга пасля афіцыйнага часу, адведзенага на малыя групы дзялення, і заканчваліся ў Oyak. Тэзэ – гэта месца, дзе можна цалкам бяспечна быць самім сабой у прысутнасці Бога, а таксама сярод сяброў ці з кім-кольвек яшчэ.


2. Чаго вы чакаеце ад Еўрапейскае сустрэчы ў Таліне?

Сустрэча можа паказаць эстонскае моладзі, якая часта скептычна ставіцца да веры і рэлігійнага жыцця, што Хрыстус робіць нашае жыццё не вузейшым, але шырэйшым і багацейшым. Вера адкрывае перад намі новыя перспектывы, якія без веры мы не можам ані ўбачыць, ані спазнаць.

Мне цяжка ўявіць асабіста сябе ўдзельнікам талінскае Сустрэчы. Я магу толькі ўявіць, што падобна таму досведу, які я атрымаў падчас удзелу ў Сустрэчы ў чужым горадзе, тое ж самае можа адбыцца й тут, у Таліне. Гэта магчымасць убачыць краіну, горад, парафію вачыма людзей, якія там жывуць і працуюць наштодзень.


3. Тэмаю ранішняе праграмы 29, 30 і 31 снежня, падрыхтаванай прымаючымі абшчынамі, будуць сустрэча з мясцовымі жыхарамі, наведванне знакаў надзеі. З якім чалавекам ці знакам надзеі вы б хацелі пазнаёміць маладых наведвальнікаў?

Мы будзем цешыцца, прадстаўляючы нашую школу і апавядаючы пра тое, чаму абшчына ўзяла на сябе такую ​​адказнасць.


Апошняе абнаўленне: 10 December 2024