TAIZÉ

Пасланні, атрыманыя на Сустрэчу

 

На гэтае старонцы апублікаваныя пасланні рэлігійных лідараў, старшыняў міжнародных арганізацый, палітычных лідараў, скіраваныя ўдзельнікам 42-ое Еўрапейскае моладзевае Сустрэчы Тэзэ ва Уроцлаве.


Францішак, Біскуп Рыма
Барталамей I°, Сусветны Патрыярх
Маскоўскі Патрыярхат
Джон Сентаму, арцыбіскуп Ёрка, прымас Англіі
вялебны Олаф Фюксэ-Твейт, Генеральны сакратар Сусветнае рады Цэркваў
др. Разалі Вэллоса Івэл, Выканаўчы дырэктар Тэалагічнае камісіі Сусветнага евангелічнага альянсу
сп. Антоніа Гуцьерэш, Генеральны сакратар ААН
спн. Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскае камісіі
арцыбіскуп Чэзарэ Насілья, мітрапаліт Турына


Францішак, Біскуп Рыма

Дарагая моладзь, якая з ініцыятывы Абшчыны Тэзэ прыехала на 42-ую Еўрапейскую сустрэчу, сёлета вы сабраліся ў Польшчы, на радзіме святога Яна Паўла ІІ.

Яго пераемнік, папа Францішак, таварышыць вам сваёю малітваю і заклікае вас у лучнасці з вернікамі-хрысціянамі Польшчы паглыбляць тэму, якую вы абралі для гэтага спаткання ва Уроцлаве: “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”.

Польшча - гэта краіна, якая мае свае карані ў веры. Тыя карані дазволілі гэтаму народу цвёрда стаяць падчас вялікіх выпрабаванняў, калі надзея была жорстка паддавана іспытам. Вы адкрыеце, што можна шмат чаму навучыцца ў тых, хто застаўся верны Хрысту, калі з’явілася спакуса абраць сабе больш лёгкі шлях. Гэтыя хрысціяне адважыліся верыць у іншую будучыню.

Дазвольце сабе сумесна выявіць, што наяўнасць каранёў у веры заклікае вас і рыхтуе вас да іншых, каб адказаць на новыя выклікі нашага грамадства, асабліва на пагрозы для нашага агульнага дома. “Карані - гэта не якары, якія прывязваюць нас да мінулых часоў і не даюць нам сутыкнуцца з сучаснасцю [...]. Замест гэтага яны - фіксаваная кропка, з якой мы можам расці і вырашаць новыя праблемы” (Christus vivit*, n. 200).

Шукаючы з шэрагам іншых маладзёнаў, вы выявіце, што ёсць шмат радасці ў выправе ў дарогу, часам - як Абрагам, - не ведаючы загадзя мэты. Заўсёды будзьце гатовыя пачаць усё нанова, каб сведчыць пра Евангелле і быць у поўнай меры прысутным для тых, хто вакол вас, асабліва для самых бедных і няшчасных. “Не чакайце да заўтра, каб унесці сваю энергію, смеласць і творчасць у змену нашага свету [...] Цяпер вы належыце Богу, і Ён хоча, каб вы прынеслі свой плён” (Christus vivit, n. 178).

Святы Айцец дабраслаўляе ўсіх вас, маладых людзей, а таксама братоў Супольнасці Тэзэ, сем’і ды парафіі, якія гасцілі вас. Няхай вера Марыі, якая таксама была “спехам” (Лк 1, 39), падтрымае імпульс вашага даверу да яе Сына.

*Christus vivit (Хрыстус жыве) - адгартацыя папы Францішка ад 2 красавіка 2019 г., напісаная ў форме звароту да моладзі і да ўсяго Божага народа

кардынал П’етра Паралін
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці

Сусветны Патрыярх Барталамей I°, Архіепіскап Канстанцінопаля – Новага Рыма

Дасылаем вам шчырыя вітанні і віншуем вас за той час і высілкі для ўдзелу ў 42-ое Еўрапейскае сустрэчы, арганізаванай Супольнасцю Тэзэ. У свеце, у якім магчымасці сталі амаль неабмежаваныя, час на знаёмствы, стаў яшчэ больш каштоўным. Бо веды, якія вынікаюць з таямніцы сустрэчы і адкрыцця адзін аднаго, не могуць вынікаць з паспеху.

Сацыяльныя медыя дапамагаюць нам пазнаёміцца з профілямі людзей, але вы зрабілі выбар, каб пазнаёміцца з імі як з асобамі і далі ім магчымасць цалкам пазнаёміцца з вамі. Штучны бок рэчаў зводзіцца да мінімуму, бо падарожжа, не кажучы ўжо пра пілігрымку, абавязвае нас быць больш праўдзівымі да сябе. Але ў жыцці Царквы сустрэчы таксама бываюць заклікамі альбо пакліканнямі. Хрыстос запрашае апостала Андрэя ісці за ім. Ён убачыў Натаніэля пад смакоўніцай. Ён аб’явіўся Паўлу на Дамаскай дарозе.

Усе гэтыя эпізоды даюць канкрэтную прысутнасць Бога ў жыцці апосталаў. Як хрысціяне, мы ўсе пакліканыя быць пасланцамі, пасланымі Хрыстом у свет.

Святы Ян Багаслоў піша на пачатку свайго Евангелля наступныя словы, якія працягваюць моцна гучаць: “Слова да свайго прыйшло, і свае Яго не прынялі. А тым, хто прыняў Яго, дало ўладу стаць Божымі дзецьмі, тым, хто верыць у імя Ягонае, хто не ад крыві, і не ад жадання цела, і не ад жадання мужа, але ад Бога нарадзіўся” (Ян 1, 11-13).

Ад нас залежыць, ці будзем інтэрпрэтатарамі Слова не толькі словамі, але і праз увасабленне Слова ў нашым жыцці. Гэта праект, у якім гэтымі днямі вы ўдзельнічаеце ва Уроцлаве: перажываць веру як абяцанне новага жыцця, гэта значыць як нечага, што перамяняе жыццё, якое нам ужо дадзена, і якое ахвяруе сябе дзеля яднання з боскім.

Трыццаць гадоў аддзяляе нас ад падзення “жалезнай заслоны”. Берлінскі мур абрынуўся ў лістападзе 1989 года і спарадзіў вялікія надзеі. Канец халоднай вайны, які некаторыя ўспрымалі як канец гісторыі, даў праекту Еўропы новы подых жыцця, нашчадкамі каторга сёння з’яўляемся мы. Не многія з вас памятаюць тыя падзеі, але іх сусветнае ўздзеянне ўсё яшчэ глыбока ўплывае на наш спосаб бачання і быцця ў свеце.

Мы павінны зразумець, што выдаленне гэтага шнара, які знявечыў Еўропу, было знакам надзеі для цэлага пакалення. Але працэс прымірэння не заўсёды быў просты. З’яўляючыся хрысціянамі розных канфесій, якія спадзяюцца працаваць на карысць еднасці і зносін, безумоўна, такое дасвядчэнне можа даць нам урок. Надзея, безумоўна, з’яўляецца тым, чаго мы павінны прытрымлівацца, калі мы перакананыя ў неабходнасці экуменічнага шляху, якім мы абавязкова павінны крочыць разам.

Такім чынам, мы молімся за вас і перадаем вам нашае дабраславенне. Няхай благасць адзінства заззяе ў кожным з вас, і няхай гэта прыносіць надзею, якая падтрымлівае жыццё Царквы, каб вы маглі быць добрымі работнікамі ў вінаградніку Госпада.


Маскоўскі Патрыярхат

Дарагі браце Алоіс, дарагія браты і сёстры,

ад імя Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і ад сябе асабіста сардэчна вітаю ўсіх сабраных сёння ва Уроцлаве на штогадовае сустрэчы хрысціянскае моладзі, арганізаванай манаскай абшчынай Тэзэ, і віншую вас са светлым святам Раства Хрыстова і Новым годам!

Сёлета Сустрэча адбываецца пад лозунгам: “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”. Чытанне Святога Пісання натхняе нас крочыць наперад. Нібы Абрагам, які пакінуў усё і адгукнуўся на голас Пана; нібы габрэйскі народ, які крочыў за Майсеем і вандраваў па пустыні цягам сарака гадоў; нібы святыя апосталы, якія прапаведвалі аж да самае пакутніцкае смерці, мы таксама пакліканыя да вандравання духоўным жыццём, мэта каторага - Хрыстус.

Хрысціянін мае памятаць, што зямная айчына - толькі ўваход да Нябеснага Горада, да якога ён так імкнецца. “А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах, адкуль мы чакаем Збаўцу, Пана Езуса Хрыста” (Флп 3, 20).

“Я - дарога, і праўда, і жыццё” (Ян 14, 6). Збаўца не толькі паказвае нам сапраўдны шлях да вечнага жыцця, але прапаноўвае нам прайсці яго разам з Ім, бо “ніхто не прыходзіць да Айца інакш, як толькі праз Мяне” (Ян 14, 6). Гэты шлях да вечнага жыцця магчымы толькі ў Хрысце і праз Хрыста.

Збіраючыся ў час Раства, вы маеце магчымасць судатыкнуцца з вялічэзнае падзеяю, каторая назаўсёды зменіць гісторыю чалавецтва. “Нібы сонца, якое не паказала пакуль прамянёў, здалёк асвятляе святлом большую частку сусвета, таксама Хрыстус, узыходзячы з дзявочай нутробы, перш чым з’явіўся, прасвятліў увесь сусвет”, - піша свяціцель Іаан Златавуст (50, 40).

На жаль, навакольны свет усё менш надае значэнне гэтаму святу. У перыяд Раства імя Езуса Хрыста ўсё часцей засланяецца каляднымі ялінкамі і ўпрыгажэннямі, разнастайнымі кірмашамі ды распродажамі ў крамах. Абараняць сёння сваю хрысціянскую ідэнтычнасць у секулярным грамадстве - актуальны заклік для маладога хрысціяніна. Будучы чужынцамі на гэтае зямлі, якія імкнуцца да Нябеснае Айчыны, мы таксама павінны ўсведамляць нашае месца і прыналежнасць да гэтага света.

Будзьце сведкамі Немаўля-Хрыста, якое нараджаецца, абвяшчаючы Яго Нараджэнне і Ўваскрасенне! Супольнымі намаганнямі ў надыходзячым годзе стараймася крочыць шляхам збаўлення наперад, памятаючы словы апостала Паўла: “Дык не саромейся сведчання нашага Пана, ні мяне, вязня Ягонага, але далучыся да цярпенняў дзеля Евангелля паводле моцы Бога” (2 Цім 1, 8).

Дабраславенне Божае няхай будзе з усімі вамі!
У любові Госпада,

Іларыён (Алфееў), Мітрапаліт Валакаламскі,
старшыня сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата

Джон Сентаму, арцыбіскуп Ёрка, прымас Англіі

Алелюя! Няхай Бог дабраславіць вас у часе, калі мы набліжаемся да Новага года і калі вы збіраецеся на Еўрапейскую сустрэчу моладзі ва Уроцлаве!

Ваша тэма, “заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”, актуальная для тых, хто адправіўся крочыць шляхам Езуса Хрыста. Калі святы Павел маліўся за хрысціянаў у Эфесе і Калосе, каб яны былі ‘ўкаранёныя і закаханыя ў зямлю’, з многіх сваіх падарожжаў ён ведаў, што ‘дом’ - гэта не месца, а глыбокая рэальнасць, прысутнасць Бога сярод нас, праз Езуса Хрыста і ў дарах Святога Духа. Аўгустын выказаўся так - “нашы сэрцы неспакойныя, пакуль не знойдуць спакою ў Цябе”.

На пачатку 2020 года ўсе мы можам быць няўрымслівымі, смелымі і руплівымі ў сваіх пачынаннях у Хрысце, гатовых адказаць на Яго заклік, куды б Ён ні вёў. І ў гэтым падарожжы мы можам глыбока пачуць сябе нібы ў сябе дома, адпачываючы ў Ім, узмоцненыя Духам Святым, вечна трымаючыся любові Айца.

Няхай будзе вялікая радасць, калі на гэтым тыдні ва Уроцлаве вы разам дзеліцеся Хрыстом! І няхай Святы Дух напоўніць вас ласкай, каб узяць гэтую радасць з сабою, куды б вы ні пайшлі.


вялебны Олаф Фюксэ-Твейт, Генеральны сакратар Сусветнае рады Цэркваў

У часе сустрэчы ў гэтым месяцы ва Уроцлаве, у Польшчы, падчас чарговага этапу вашае Пілігрымкі Даверу, я хачу ад імя ўсёй супольнасці хрысціян ва ўсім свеце перадаць маё прывітанне, запэўніць вас у малітве і накіраваць заахвочванне да вас і для тысяч маладых людзей, што едуць туды.

Як заўсёды, вашая сустрэча ва Уроцлаве будзе адзначана гасціннасцю і духоўнасцю. Маладыя паломнікі і жыхары перасякаюць сацыяльныя, культурныя і рэлігійныя межы, каб сустрэць адзін аднаго і падзяліцца глыбокае еднасцю з Богам. Гэта знак новага жыцця і момант скрыжавання для ўсіх нас. Акрамя таго, вы сустракаецеся адразу пасля Раства, калі мы разважаем над увасабленнем Бога ў Езусе. У Ім мы даведаемся, што Бог перабывае з намі, пакутуе з намі, застаецца з намі і дзейнічае ў нас. Дзе б мы ні знаходзіліся ў сваім падарожжы, мы ніколі не выкараняемся ад любові да Хрыста.

У пачатку новага года мы можам узнесці сэрцы ў шчырай надзеі на новы дзень, калі насенне сузірання і салідарнасці змогуць ажывіць творчую энергію адданае моладзі, якая працуе на паляпшэнне жыцця ў Еўропе.

Вы натхняеце нас. Вопыт Тэзэ шэрагам ўзораў паказвае тое, што мы працягваем знаходзіць у нашым Паломніцтве Справядлівасці і Міру, а менавіта тое, што само падарожжа заклікае нас да лепшага. Як вучні, мы пастаянна перамяняемся ў сустрэчы з Богам і адно з адным, імкнучыся разбураць бар’еры - нацыі, расы, полу ці веравызнання - і будуем супольнасць. Паводле тэматыкі нашага чарговага спаткання, “Хрыстовая любоў падштурхоўвае нас да прымірэння і адзінства”.

Хрыстос не звязаны і не абмяжоўваецца аніякае нацыяю альбо нацыяналістычным парадкам дня. Любоў Хрыста пранізвае адзіную чалавечую сям’ю, свет, і цэлае стварэнне Бога. Любая дыскрымінацыя альбо выключэнне супярэчыць любові Хрыста і ставіць пад пагрозу тых, хто стыгматызаваны альбо выключаны. Нас гэтаму вучыць досвед ХХ стагоддзя.

Молімся за кожнае благаслаўленне на сустрэчу ва Уроцлаве. Няхай гэты наступны этап на Пілігрымцы Даверу Тэзэ дазволіць кожнаму ўдзельніку ўзрасці ў любові да Хрыста і адкрыць новы світанак для ўсіх нас.



др. Разалі Вэллоса Івэл, Выканаўчы дырэктар Тэалагічнае камісіі Сусветнага евангелічнага альянсу

Усім ва Уроцлаве самыя цёплыя віншаванні ў імя нашага Езуса Пана!

Я цешуся з нагоды вашае сустрэчы і дзякую Богу за тое, што сабраў вас з усіх куткоў зямлі, каб памаліцца, разважаць і супольна разглядаць, што значыць быць увесь час у дарозе, ніколі не губляючы каранёў.

Мы перажываем перыяд Раства - будзьма ж радавацца, бо прыйшоў Хрыстос! Як Езус, нават калі мы ідзем па жыцці, нібы пілігрымы, мы ідзем туды, куды пасылае нас Дух, мы ўсё яшчэ застаемся ўкаранёныя ў Богу і ў любові Бога да ўсяго стварэння.

Падобна, як Абрагам і Сара ў сваім шляху да будучага, які Бог запланаваў для іх, у нас будуць моманты паслухмянасці і хвіліны няўдачы, але ва ўсім гэтым Бог верны і даруе. Дабраславеннем ёсць тое, што мы не асамотненыя ў гэтым падарожжы. Езус здзіўляе нас з вандроўнікамі, якіх ён заклікае ісці ў дарогу з намі, гэтак жа, як здзіўляе вучняў па дарозе ў Эмаус.

Няхай вы будзеце блаславёны і здзіўлены Богам, калі ўваходзіце ў гэты новы год Пілігрымкі Даверу. Каб вы прынялі анёлаў, калі паказваеце Божую гасціннасць незнаёмым людзям; каб вы ззялі святлом у цемры і паказвалі любоў Хрыста тым, хто адчувае сябе нялюбым. У гэтых вы будзеце блаславёны, каб быць дабраславеннем.


сп. Антоніа Гуцьерэш, Генеральны сакратар ААН

З нагоды штогадовай сустрэчы кірую Супольнасці Тэзэ свае вітанні. Гады таму, будучы студэнтам універсітэта, я наведваў спатканне Тэзэ, а тыя ўспаміны надаль застаюцца яркімі. Тады і зараз я вельмі захапляюся вашымі намаганнямі па аб’яднанні людзей з такой колькасці грамадстваў і традыцый.

Гэтая разнастайнасць асабліва важная сёння, у час падзелаў па ўсім свеце. Мы бачым геапалітычныя суперніцтвы, нарастаючую няроўнасць, пашырэнне прорвы паміж людзьмі і палітычнымі ўстановамі, а таксама разрыў паміж людзьмі і планетай, які ўвасоблены ў сувязі з абвастрэннем кліматычнага крызісу. Міжнароднае супрацоўніцтва больш важнае, чым калі-небудзь, а свет, у прыватнасці, патрабуе моладзі, каб працягваць націскаць на дзеянні, рашэнні і змены.

У гэтым годзе я звяртаюся да вас з асаблівым заклікам да дзеянняў па клімаце. На працягу многіх дзесяцігоддзяў людзі вядуць вайну з планетай. Сёння планета адбіваецца. Мы супрацьстаім сусветнаму кліматычнаму крызісу, і набліжаемся да пункту незвароту. Але я таксама бачу надзею. Навуковая супольнасць кажа нам, што дарожная карта трывання пры ніжэйшай на 1.5 градуса тэмпературы, усё яшчэ знаходзіцца ў межах дасяжнасці. Тэхналогіі, якія дазваляюць зрабіць гэта, ўжо даступныя. Грамадская думка прачынаецца: такія маладыя людзі, як вы, дэманструюць выдатнае лідарства і мабілізацыю. І ўсё больш гарадоў, фінансавых устаноў і прадпрыемстваў здзяйсняюць шлях на 1.5 градуса.

У 2020 годзе я буду разлічваць на тое, каб вы працягвалі настойваць, каб клімат заставаўся на вяршыні міжнароднага парадку дня. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый будзе вашым моцным партнёрам, калі мы разам імкнемся стварыць свет міру, устойлівага развіцця і правоў чалавека для ўсіх. У гэтым духу прыміце найлепшыя пажаданні з нагоды памятнай сустрэчы, з Раством і Новым годам.


спн. Урсула фон дэр Ляен, старшыня Еўрапейскае камісіі

Дарагая моладзь,
дні, якія вы правядзеце разам ва Уроцлаве пад эгідай Супольнасці Тэзэ, пакінуць вам сувязі, сяброўствы, успаміны і ўражанні, якія будуць доўжыцца ўсё жыццё.

Падчас вашага побыту вы адкрыеце для сябе новыя перспектывы сваіх сяброў. Вы адкрыеце для сябе чыстае пачуццё гасціннасці і салідарнасці з цёплым прывітаннем мясцовай супольнасці. І вы будзеце крочыць па слядах соцень тысяч маладзёнаў, якія адкрылі для сябе душу Еўропы, удзельнічаючы ў Еўрапейскіх сустрэчах Тэзэ.

Ваша сустрэча ў гэтым годзе асабліва кранальная і асаблівая. 2019 год адзначаны 30-годдзем дэмантажу жалезнай заслоны і падзення Берлінскага муру. Таму прайшло ўжо 30 гадоў, як значная частка Еўропы аднавіла сваю свабоду. 30 гадоў з таго часу, як наша еўрапейская сям’я была канчаткова ўз’яднана.

Калі вы збіраецеся на малітву і размовы ў бліжэйшыя дні, добра падумайце пра мужнасць усіх, хто змагаўся за свабоду. Успомніце ўсіх, хто адстойваў свае каштоўнасці. Падумайце, што для іх азначала адзінства, мір і паяднанне. Наш абавязак ніколі гэтага не забываць і ніколі не спыняць стварэнне Саюза, які з’яўляецца больш адзіным, больш справядлівым, больш талерантным, больш адкрытым і больш чалавечым.

У вас ёсць добрыя прыклады для пераймання. Я, вядома, маю на ўвазе абшчыну Тэзэ, якая ўвасабляе нашы еўрапейскія каштоўнасці. Але я таксама думаю пра святую Уршулю Ледухоўскую, якая натхняе дэвіз вашае сустрэчы: “Заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”. Падчас свайго доўгага еўрапейскага падарожжа яна заўсёды прысвячала сябе самым бедным і найбольш уразлівым, і паказвала нам сілу адзінства. Толькі ад цябе і ад нас усіх залежыць, ці будзьма мы крочыць яе слядамі.

Ад усёй душы я жадаю вам насычанага і шчаслівага побыту поўнага радасці, поўнага адкрыццяў і поўнага любові. І найперш я жадаю вам шчаслівага Раства і вельмі шчаслівага Новага года.


арцыбіскуп Чэзарэ Насілья, мітрапаліт Турына

Абвяшчэнне братам Алоісам таго, што праз год Турын будзе чарговым этапам Пілігрымкі Даверу на зямлі напаўняе нашыя сэрцы радасцю і эмоцыямі. Я прагну ад імя ўсёй Турынскай архідыяцэзіі ды ўсіх хрысціянскіх канфесій у нашым рэгіёне выказаць сваю шчырую падзяку брату Алоісу і Абшчыне Тэзэ. Для нас гэта важнае абвяшчэнне, што пацвярджае трывалую сувязь, але ў той жа час з’яўляецца вынікам доўгага сяброўства з Супольнасцю Тэзэ.

Я хацеў бы падкрэсліць як мінімум тры аспекты гэтай сувязі і гэтага падарожжа. На працягу многіх дзесяцігоддзяў з нашай архідыяцэзіі, а таксама з усяго рэгіёну П’емонт і Вале-д’Аоста шмат груп моладзі перыядычна наведвалі Тэзэ і штогод удзельнічалі ў “Пілігрымцы Даверу на зямлі”.

Па-другое, я памятаю, наколькі шматлікія і значныя былі малітоўныя сустрэчы ў горадзе, якія праходзілі ў епархіяльным служэнні моладзі разам з групай “Турын сустракае Тэзэ”, якую я вітаю і кірую свае падзякі. Апошняя вялікая сустрэча ў красавіку 2018 г. дала зразумець, наколькі глыбока ўкаранілася, шырока распаўсюджана і жыва прысутнасць малітоўных груп, звязаных з супольнасцю Тэзэ, раскіданых па ўсёй нашай архідыяцэзіі.

Нарэшце, маім абавязкам будзе дарагі ўспамін пра сустрэчы, якія я асабіста меў з братам Ражэ. З гэтых сустрэч і дыялогу з ім я захоўваю незгладжальны і яркі след у сэрцы.

Усё гэта дае зразумець усім глыбокую і сапраўдную сувязь паміж Турынам і Тэзэ, сувязь умацавання якой спадзяемся не толькі мы, але гэта стане плённай магчымасцю сустрэцца з многімі іншымі маладымі людзьмі, мужным абвяшчэннем Евангелля і новым досведам еднасці ў імя Хрыста.

Я падкрэсліваю, у прыватнасці, доўгі і выразна выяўлены экуменічны шлях паміж хрысціянскімі канфесіямі, прысутнымі на нашай тэрыторыі, а таксама найперш з моладдзю і пасярод моладзі.

Мы вяртаемся да іх з упэўненасцю і надзеяй, паколькі сілай Святога Духа яны адзначаюць крок абнаўлення нашых Цэркваў і нашага грамадства ў знак адзінства і еднасці.

Турын са шчырым сэрцам і рукамі гатовымі да працы чакае ў наступным 2020 годзе моладзь на “Пілігрымцы Даверу на зямлі”.

Гасціннасць сем’яў і абшчын, духоўнае, культурнае і мастацкае багацце нашага рэгіёну, а таксама выдатная традыцыя салідарнасці і клапатлівае ўвагі з боку нашага народа ўяўляюць з гэтага моманту дакладнае абяцанне наступнай еўрапейскай сустрэчы Тэзэ ў Турыне, абяцанне інтэнсіўнага і дзіўнага вопыту веры і радасці.

Калі, як тое чыніць зараз брат Алоіс, тут, ва Уроцлаве, запрашае нас быць “заўсёды ў дарозе, ніколі не губляючы каранёў”, мы павінны быць ... заўсёды на гэтым шляху! Заўсёды ў дарозе з Хрыстом, з Царквою, з моладдзю.

І з сённяшняга дня можам казаць, што мы сапраўды ў дарозе, упэўнена і з радасцю, у кірунку Тэзэ - Турын 2020!

Апошняе абнаўленне: 4 January 2020