24 гады пасля Сустрэчы ў Яганэсбургу, а таксама пасля сустрэчаў у Кеніі (2008 г.), Руандзе (2012 г.) ды Беніне (2016 г.), моладзь з Паўднёвае Афрыкі і з па-за ейных межаў запрашае на супольнае святкаванне і дзяленне сведчаннем веры адно з адным. Удзельнікі будуць угошчаныя сем’ямі і мясцовымі хрысціянскімі супольнасцямі.
10 кастрычніка 2019
Чацвер, 26 верасня
З глыбокай радасцю звяртаюся да вас, дарагая моладзь Паўднёвае Афрыкі і многіх іншых краін. Кожны з нас пакінуў свой дом ці краіну, каб прысутнічаць на гэтае пілігрымцы ў Кейптаўне. Паломніцтва - гэта шлях малітвы і супольнасці. Мы адкрываем сябе Богу ды іншым.
Прамаўляючы да вас, мне б хацелася адразу сказаць вам: мы не прыехалі з Тэзэ, каб перадаць вам паведамленне аднекуль. Гэта вы ўяўляеце сапраўднае пасланне: яно (...)
6 кастрычніка 2019
Маладыя людзі з Клерксдорпа, Палакванэ, Свазіленду, Маўрыкія ды іншых краін, што ўдзельнічалі ў Пілігрымцы Даверу на Зямлі Тэзэ ў Кейптаўне з 25 па 29 верасня, былі захопленыя атмасфераю агульнае малітвы і абмену. Амаль дзве тысячы маладых людзей прыбылі з 17 афрыканскіх краін, 14 еўрапейскіх, ЗША і выспаў Мадагаскар ды Маўрыкій.Ян Эванс з Паўднёвае Афрыкі піша:
сустрэча, прысвечаная тэматыцы “Не забываймася на гасціннасць!”, адбывалася ў каледжы (...)
6 жніўня 2019
“Усё жыццё нашы мамы працавалі ў якасці хатняй гаспадыні. Мы выгадаваліся ў Хаелітшы, найбуйнейшым чорным паселішчы Кейптаўна, а зараз мы пачынаем кар’еру ў якасці кіраўнікоў... У глыбіні душы мы мірны і шчаслівы народ. Мы можам пажартаваць нават пра найгоршыя навіны. Лідэры, якія заклікаюць да бунту, - гэта дэмагогі, якія кіруюцца палітычнымі разлікамі, нас не падмануць іх гульнёю”. Х’юмані Бонтса, рыбалоўны інспектар, тлумачыць меркаванне (...)
11 лістапада 2018
Даты
Прыбыццё: серада, 25 верасня, раніцаюАд’езд: нядзеля, 29 верасня, другая паловая дня Падарожжа
Калі вы плануеце сваё падарожжа да Кейптаўна самалётам, перадусім скантактуйцеся з Тэзэ для рэгістрацыі, і чакайце на пацверджанне ад нас перад тым, як набываць квіткі. Калі тое будзе неабходным, можна прыляцець наконадні ўвечары за дзень да пачатку Сустрэчы... Узрост
Удзел у Сустрэчы адрасаваны асобам ва ўзросце ад 18 да 35 гадоў, а таксама (...)
15 траўня 2018
Чарговы афрыканскі этап Пілігрымкі Даверу на Зямлі адбудзецца на паўднёвым ускрайку афрыканскага кантыненту, у Кейптаўне, з 25 па 29 верасня 2019 г. 24 гады пасля сустрэчы ў Яганэсбургу ды чарговых сустрэч у Кеніі (2008), Руандзе (2012) і Беніне (2016) моладзь з Паўднёвае Афрыкі і ваколіц запрошаная, каб святкаваць і разам засведчыць пра сваю веру.
Cape Town poster (click for full-size version)
Глядзі старонку ў Facebook’у Да пабрання: Плакат (...)