TAIZÉ

Талін 2024-2025

Цешаць вока і робяць жыццё прыгожым

 
Маючы 80 гадоў Ану Раўд надаль жыве на ізаляванай ферме у верхняе частцы лугу, які яе дзед купіў у 1924 годзе. Яна захавала тут печ, кухню, мэблю, столі. На двух паверхах гэтага драўлянага будынка, у якім некалі жылі тры сям’і, яна разгарнула свае габеленавыя кросны дыі стальніцы. Гэта таксама месца, дзе яна госціць студэнтаў-стажораў.

Ану Раўд перад сваім домам разам з Мары-Ан Овіір.

Пасля падрабязнае экскурсіі па мясцінах яна хоча суправаджаць нас у сауну па-над сажалкай, а потым у свой лес, «дзе ходзіць шмат ваўкоў», і дзе мы скаштуем некалькі жменяў лясных суніц. Мы ізноў узнімаемся і праходзім праз драўлянае гарышча, якое служыць кнігарняй...

У свае 80 гадоў яна вельмі актыўная. Акрамя навучэнцаў, прымае тут багата наведвальнікаў. Яна займаецца карэспандэнцыяй ды маніторынгам розных праектаў і выстаў. «Мне бракуе часу на працу. Да таго ж, калі я малюю, мяне раздзірае прагненне пісаць. Калі ж я пішу, вяртаецца жаданне маляваць!» Самотная і без дзяцей, яна цалкам прысвяціла сябе папулярызацыі традыцыйнае культуры і яе перадачы моладзі.

Сваё натхненне яна знаходзіць у традыцыйных матывах краіны, а таксама сузіраючы ​​наваколле ды спаглядаючы праз вакно. Дух дзяцінства і паэзіі дазваляе ёй аднавіць глыбіню нешматлікіх элементаў, узятых з прыроды, і традыцыйных сімвалаў, якія можна знайсці на тэкстылі, з якога зроблены ейныя малюнкі ды габелены. Цягам жыцця яна збірала тэкстыль з усёй краіны. У кожным рэгіёне, у кожнае вёсцы, у кожнае гаспадарцы – свае ўзоры, свае колеры… Лён і поўсць фарбавалі лішайнікамі, мохам ды іншымі раслінамі. Сваю калекцыю яна размясціла ў былой школе Хеймталі, якую набыла ў 1991 годзе. Яна перадала гэты невялікі музей Нацыянальнаму музею Тарту, філіяй якога ён цяпер з’яўляецца.

Малюнкі Ану Раўд у яе майстэрні.

«Ключ да шчасця? Абмяжуйце свае патрэбы, прытрымвайцеся цвярозасці, практыкуйце вясковы лад жыцця, наколькі гэта магчыма, пазбягайце назапашвання рэчаў і паездак. Аднойчы, калі я збіралася зрабіць прыложкавы кілімок, я сказала сабе: навошта рабіць звычайны прыложкавы кілімок у месцы, што кідаецца ў вочы кожны раз, калі мы ўзнімаемся. Прыгожы дыванок пры ложку мог бы зрабіць светлым увесь дзень! Вось што натхняе маю працу з тых часоў. Важна, каб вакол нас былі прыгожыя прадметы, якія дораць радасць і святло».

«Улетку ў нас больш сіл для працы. Святло дапамагае й састарэлым людзям, у якіх слабее зрок. Я маю прагненне яшчэ напісаць пра традыцыю высякання на дрэвах крыжоў. Паводле аднаго з тлумачэнняў тое чыніцца таму, што тое мае праганяць духаў памерлых і не дазваляць ім вярнуцца да жывых. Але бываюць й іншыя інтэрпрэтацыі. Мы рыхтуем прыгожыя вязаныя ваўняныя рукавіцы і дорым іх знакамітасцям, каб насіць іх на публіцы. Гэта забяспечвае прасоўванне нашае народнае культуры. Раней святар павінен быў насіць ваўняныя пальчаткі падчас імшы або падчас пахавання, таму што было вельмі холадна. Васьміканцовая зорка (Kaheksa Kand або восем пятак) – вельмі папулярны ў нашай краіне матыў».

Традыцыйныя эстонскія танцы ў Музеі пад адкрытым небам Rocca al Mare у чэрвені 2024 г.

Апошняе абнаўленне: 20 December 2024