TAIZÉ

Пілігрымы супакою: якім чынам?

 
Ніжэй прапаноўваем вам некалькі ідэй адносна таго, якім чынам вырушыць у дарогу ў якасці пілігрымаў супакою.

 [1]


- сплануйце вечаровае малітоўнае чуванне ў інтэнцыі супакою
Распачніце ад назваў крраін, дзе ідзе вайна. На працягу паўгадзіны маліцеся ў цішыні за тых, хто перабывае ў стане канфліктаў. Пасля працягніце малітву спевам, прачытайце фрагмент з Бібліі, дадайце малітву верных. Малітву завяршыце вакол крыжа.

- пілігрымка супакою
Запрасіце людзей з розных царкоўных абшчын усіх пакаленняў, паходжання і здольнасцей. Заплануйце кароткую пілігрымку ад царквы да царквы, спыняючыся, каб на імгненне памаліцца ў кожным месцы за мір.

- выслухайце голас тых, хто пакутуе
Запытайцеся, ці ў вашае абшчыне ёсць якія-небудзь прамыя сувязі з людзьмі ў зонах канфліктаў, і даведайцеся, ці захочуць некаторыя з іх расказаць пра свой досвед, страхі і надзеі. Выслухайце гэтыя сведчанні падчас малітвы або пілігрымкі.

- чыны салідарнасці
Праверце, ці ў вашым наваколлі ёсць групы падтрымкі для людзей, якія сталі ахвярамі вайны. Чым вы можаце падтрымаць іх ініцыятывы? Мо, у вас атрымаецца наведаць групу падтрымкі і выслухаць іх прапановы?

- малітоўныя камяні
Падрыхтуйце невялікія каменьчыкі, сабраныя дзе-небудзь паблізу, і напішыце на кожным з іх назву краіны, пацярпелай ад вайны, ці нават імёны людзей, якіх вы ведаеце ў гэтых краінах. Напішыце кароткую нататку для кожнай краіны ці чалавека, якая б раскрывала канкрэтную сітуацыю. Па завяршэнні малітвы няхай удзельнікі возьмуць камень, каб кожны дзень маліцца за гэтага чалавека ці краіну.

- за людзей, якім складана пакінуць месца свайго перабывання
У пятніцу знайдзіце час на малітву ў цішыні ў інтэнцыі супакою, а потым паслухайце трансляцыю вечаровае малітвы з Тэзэ. Каб атрымаць імёны людзей ці назвы краін, за якія мы будзем маліцца ў Тэзэ, напішыце нам на адрас pilgrims taize.fr.


Мы не можам імкнуцца быць будаўнічымі еднасці або пілігрымамі супакою, не прыслухоўваючыся да галасоў тых, хто пакутуе ад смяротных канфліктаў або ад лютасці, якая ўсё часцей хаваецца ў нашых грамадствах.

Не можа быць трывалага міру без справядлівасці для ўсіх, асабліва для тых, хто пакутуе. Якія выклікі ў сувязі з гэтым узнікаюць перад намі?

Апошняе абнаўленне: 29 August 2024

Footnotes

[1Здымак: Linde Dorenbos

Калі вы маеце нейкія прапановы або ініцыятывы, якімі б хацелі падзяліцца, не вагайцеся напісаць нам pilgrims taize.fr.