«Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу»З нагоды гадавіны з дня народзінаў брата Ражэ брат Эміль напісаў разважанне, тэкст якога мы прапануем ніжэй.
Мы ведаем, што ў судовым працэсе нейкі псальм альбо евангельскі верш можа быць падобным да буя, за які можна трымацца. І можа быць, што чым больш простых і прамых слоў мы выкарыстоўваем, тым больш яны дапамагаюць нам. Адзін скажа: “Пан - маё святло і маё збаўленне, каго ж мне баяцца?” Іншы ўзгадае словы Езуса падчас шторму на возеры: “Гэта Я, не бойцеся”. Кожны можа ўзгадаць тэкст, які дапамог яму ўтрымацца у канкрэтным моманце свайго жыцця. На працягу апошніх некалькіх месяцаў мне ў галаву часцяком прыходзіць фраза брата Ражэ: “Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу”. Мы ведаем, што брату Ражэ, чый дзень народзінаў, 12 траўня, мы абыходзілі наконадні, удалося пазбегнуць катэгорый, кшталту “мусіць”. Ён ведаў, што гэтае “мусіць” можа стварыць закаркаванне. Таму не змушайце яго казаць: “Вы мусіце давяраць”. Але ў гэтым часе выпрабаванняў, хутчэй, зразумейце, што ён запрашае нас быць уважлівымі да таго, што дадзена, да шляху, які адкрыты і па якім мы можам ісці, да спосабу быцця, які пашырае магчымае. “Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу”. Гэта адна з самых патрабавальных думак нашага брата Ражэ, але адначасова й самая вызваляючая. Можна задацца пытаннем: якім шляхам прайшоў брат Ражэ, каб дасягнуць такога простага выражэння сваёй веры? Мы, верагодна, прыходзім да такой прастаты толькі пасля доўгага шляху, на якім, магчыма, сустракаюцца не выключна адны перамогі. Брат Ражэ не пабаяўся казаць пра перажытыя няўдачы. Сапраўды, часам жыццё кідае цябе на зямлю, а на нейкі час разгубленасць вядзе прым. Але брат Ражэ таксама ведаў, што можна ўзняцца. “Лепшае ўнутры нас будуецца з дапамогай простага даверу”. Мне здаецца, што гэтыя некалькі слоў хаваюць глыбокую ісціну. Я шукаю іншых сінонімаў да “лепшага”, каб лепш зразумець моц прапанаваных рашэнняў і лепш зразумець праблемы. Я знаходжу: “самае каштоўнае”, “самае галоўнае”, “самае істотнае”, “найбагацейшае па сэнсе”, “найбольш пажаданае”, “самае праўдзівае” альбо “тое, што не падвядзе”, “тое, што будзе надзейным”, менавіта “тое, што надаецца да будавання”. Каб лепш зразумець рэальнасць, пра якую ідзе гаворка, можа спатрэбіцца падумаць пра адваротнаеда таго, пра што ён гаворыць: што адбываецца, калі мы, напрыклад, будуем на страху, страху няўдачы? Наступствы відавочныя не толькі ў жыцці людзей, але й у нашым грамадстве і нават у Царкве. У адным са сваіх лістоў святы Францішак Сальскі напісаў, што страх “большае зло, чым само зло” (est un plus grand mal que le mal). Па-французску адно й тое ж слова можа азначаць ‘зло’ і адначасова ‘шкоду’. Гэтае зло, якое душыць любую ініцыятыву, любы праект, любое рызыкаванне. Гэта душыць жыццё. Сярод глыбокіх ісцін, схаваных у гэтым сказе нашага брата Ражэ, я знаходжу дзве наступныя ідэі. Па-першае, я фармулюю гэта наступным чынам: вы не можаце дабрацца да гэтага “лепшага” сілаю запясця. Другое: адпускаючы, адбываецца нешта важнае, чым я не з’яўляюся, і над чым ніколі не буду панаваць. Вось чаму гэта так важна. Існуюць таксама іншыя магчымыя рэакцыі на выпрабаванне і на ўсё тое, што нас засмучае. Мы можам напружвацца, дазваляючы раскрыцца нашае агрэсіўнасці. Агрэсіўнасць - гэта сіла, якая ўзнікае перад перашкодаю, якую мы хацелі б перамагчы, пераадолець любой цаной ці нават знішчыць. Чаму нас вучыць давер? Агульнавядома, што ў жыцці брата Ражэ давер звязаны са згодаю. Гэта слова, зразумелае яшчэ ў юнацтве, нейкім чынам вызваліла яго. Мне здаецца, што ён не пераблытаў бы згоды з адмоваю. Я са здзіўленнем выявіў, што тое ж самае адбывалася з сябрам брата Ражэ, філосафам Полем Рыкёрам, які напісаў: “Згода - гэта не капітуляцыя, калі, нягледзячы на знешняе, свет з’яўляецца этапам свабоды. Калі я кажу: гэта маё месца, я яго прымаю; я не паддаюся, я пагаджаюся; так ёсць; бо «ўсё працуе разам дзеля дабра тых, хто любіць Бога, тых, хто пакліканы паводле яго плана»”. Для Рыкёра гаворка ішла пра тое, каб выказаць здагадку пра “непрадбачаную выпадковасць нараджэння такім, а не іншым”. “Сапраўды, для майго жыцця, якога я не абіраў, але якое з’яўляецца ўмоваю кожнага магчымага выбару”. Поль Рыкёр, як й брат Ражэ абодва ўсведамлялі заклік да стварэння, пачынаючы з рэальнасці. І мы гэта ведаем: адмаўленне рэчаіснасці павадуе вялікія страты энергіі. У кнізе, якая таксама мае значную назву, Fleurissent tes déserts (І твае пустыні будуць кветкамі), брат Ражэ напісаў: “Шлях Евангелля, дзе сустракаецца погляд Хрыста, мае назву: згода. Прызнайце свае ўласныя абмежаванні, свой інтэлект, веру, здольнасці. Таксама прызнайце свае ўласныя дары. Вось так нараджаюцца моцныя тварэнні” (с. 120). Для брата Ражэ давер настолькі быў рэальнасцю Божага Валадарства, што ён прыканцы свайго жыцця адважыўся, каб змяніць урывак Евангелля ад Марка, які з’яўляецца часткаю нашых Правілаў і які з’яўляецца часткаю заахвочвання, чытанага падчас манаскіх зарокаў братоў. Гэта тэкст, які мы чулі некалькі хвілін таму: “Ці вы спіце ці чуваеце, уначы і ўдзень, насенне прарастае і расце без вашага ведама” (Мк 4, 26-29). Я не буду спрабаваць абараніць мадыфікацыю, якую ўвёў брат Ражэ, але тое, што ён прапануе, з’яўляецца паказальным і багатым на ўрокі, якія могуць нам спатрэбіцца. Вось зменены тэкст: “Дзекольвек ты абудзішся ці заснеш, уначы ці ўдзень, узыйдзе і будзе расці жаданне верыць у Бога і давер да тваіх братоў, нават, калі ты не будзеш ведаць, якім чынам”. Гэта не адназначна, але мы можам зразумець з гэтай фармулёўкі, што ў думцы брата Ражэ Валадарства - не столькі месца, куды мы б адправіліся пасля нашае смерці, ці абяцанне, якое мае спраўдзіцца напрыканцы часоў (хаця, нават, калі й гэта таксама), але Валадарства ўжо існуе, калі пануе Бог, калі гэта ўжо не страх і недавер, але давер, альбо, калі хочаце, жыццё Святога Духа ў нас. Некаторыя Айцы Царквы таксама ведалі пра варыянт малітвы “Ойча Наш” з Евангелля паводле Лукі, які прымушаў іх думаць такім чынам. У тым фрагменце яны чытаюць не “Прыйдзі Валадарства Тваё”, але “Прыйдзі Дух Твой” (Максім Вызнаўца, а перад ім Рыгор з Нісы). А наш спеў з Тэзэ “The Kingdom of God” ідзе ў тым самым кірунку, пераймаючы верш з Паслання да Рымлянаў: “Валадарства Божае – гэта справядлівасць, спакой і радасць у Духу Святым” (Рым 14, 17), і дадаючы наступныя словы брата Ражэ, “open in us the gates of your kingdom” (“адчыні ў нас брамы Твайго Валадарства”). Дзякуючы нашаму даверу, не дасканаламу, недаступнаму ды ідэалізаванаму даверу, але кволаму даверу, на які мы здольныя, і які нам прапануецца, просячыся да таго, каб яго разгарнулі, Божае Валадарства набліжаецца да нас. |