• >
  • Супольнасць >
  • Пакліканне і гісторыя >
  • Манаскія зарокі
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Вялікдзень 2020: 50-ая гадавіна радасных навін
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (абноўлена)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Прыбываючы да Тэзэ, прыходзіш нібы да крыніцы
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Браты ў Бразіліі
      • Вучнёўства: Смага будучыні: падарожжа невядомымі сцежкамі
      • Brincadeira
      • Brincadeira: “Ніколі не позна вучыцца!”
      • У дзяцей „Эмаус”
      • Вечар у наваколлі
    • Браты на прадмесцях Парыжа
      • Новая фратэрнія братоў Тэзэ ў Пантэне, у Парыжскім рэгіёне
  • Дзейнасць братоў
    • Крама La salle d’exposition
      • Каталог керамікі
    • Віртуальная крама
    • Пабранне запісанае музыкі з магчымасцю выдруку
    • Кнігі, CD, DVD
    • Новае папаўненне ў Інтэрнэт-краме: “Скрынка Taizé”
    • Новыя публікацыі
    • CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Новы прадукт у продажы ў Тэзэ ды online: Квадрацікі з Тэзэ
  • Салідарнасць
    • Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ
    • Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”
      • Бангладэш | Падтрымліваючы розныя школы
      • Камбоджа | Месца для хворых
      • Еўропа | Дапамога бежанцам
      • У Буркіна-Фасо
      • Помач на Блізкім Усходзе
      • Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей
      • ДРК | Падтрымка афтальмалагічнае клінікі
      • Гаіці | Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей
      • КНДР | Гуманітарная дапамога
      • Непал | Дапамога людзям пасля землятрусу 2015 г.
    • Аперацыя Надзея: Грашовая падтрымка
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
 

Манаскія зарокі

Пасля часу прыгатаванняў, новы брат супольнасці складае свае манаскія зарокі. Ніжэй пададзеныя словы, што выкарыстоўваюцца, каб выказаць тыя абяцанні.

Каханы браце, чаго ты просіш?

Міласэрнасці Божай і супольнасці братоў маіх.

Няхай Бог закончыць справу, якую Ён сам пачаў у табе.

Браце, ты давяраеш міласэрнасці Бога, памятай, што Пан Езус прыйшоў дапамагчы тваёй пакорнай веры, заангажавацца разам з табою, каб споўніць Свае абяцанні:

Сапраўды, няма нікога, хто, аддаўшы ўсё ў імя Хрыста і Евангелля, не атрымаў бы ў дар стокроць больш - братоў ды сясцёр і матак ды дзяцей - і пераследу, а ў прышласці жыцця вечнага.

Гэта шлях, што супярэчыць усялякаму чалавечаму розуму, але накшталт Абрахама ты зможаш ісці наперад толькі кіруючыся вераю, а не бачаннем, будучы перакананым: хто аддаў свае жыццё Хрысту, той знойдзе яго.

Ад гэтага моманту кроч за Хрыстом. Не клапаціся пра заўтрашні дзень. Перадусім шукай Валадарства Божага і Ягонае справядлівасці. Адрачыся ад самога сябе, аддай сябе і табе будзе дадзена добраю мераю, мераю прыціснутаю, поўнаю і аплываючаю, што на цябе будзе праліта.

Дзекольвек ты абудзішся ці заснеш, уначы ці ўдзень, узыйдзе і будзе расці насенне, нават, калі ты не будзеш ведаць, якім чынам.

Не дазваляй свайму ўнутранаму свету змусіць цябе выглядаць смутным. Намасці галаву сваю й абмый аблічча сваё, бо толькі твой Айцец, які нябачны, будзе ведаць замярэнні сэрца твайго.

Будзь сціплым і радасным, разам з міласэрнаю радасцю, радасцю братэрскае любові.

Будзь пільным. Калі будзеш мець штосьці супраць брата твайго, няхай тое пазастане толькі паміж вамі. Заўсёды шукай паяднання з бліжнім.

Будзь шчырым, памятаючы пра тое, што ты маеш брата, абавязкам якога з’яўляецца выслухаць цябе. Будзь спагадлівым у дачыненнні да яго, каб ён мог выканаць свой абавязак з радасцю.

Пан Езус у Ягонае спагадзе і любові да цябе выбраў цябе, каб ты быў у Царкве знакам братэрскае любові. Ён паклікаў цябе жыць разам з братамі жывою супольнасцю.

Таму зараз, адмаўляючыся ад усяго, што было і нягледзячы на мінулае, з бязмежнаю і радаснаю ўдзячнасцю, не бойся ісці насустрач світанню, каб хваліць, і дабраслаўляць, і спяваць Хрысту, твайму Пану.

Прымі мяне, Пане Хрысце, а застануся жыць. Дазволь, каб мая надзея была крыніцаю радасці.

JPEG - 11.3 кб

Браце, Хрыстус, які паклікаў цябе, чакае зараз твайго адказу.

Ці прагнеш у імя любові Хрыста пасвяціць Яму ўсю сваю сутнасць?

Так, прагну.

Ці прагнеш ад гэтага моманту пасвяціць сваё жыццё Богу ў нашае супольнасці ў еднасці з тваімі братамі?

Так, прагну.

Ці прагнеш жыць са сваімі братамі ў матэрыяльнае і духовае еднасці, што вядзе да адкрытасці сэрца?

Так, прагну.

Ці прагнеш на знак большае магчымасці служэння разам з тваімі братамі, і на знак дадзенае табе непадзельнае любові Хрыста жыць у цэлібаце?

Так, прагну.

Ці прагнеш таго, каб мы сталі адзіным сэрцам і адзінаю душою так, каб нашая еднасць была поўнаю, прымаючы пастановы супольнасці, выражаныя ягоным прыёрам, але таксама памятаючы, што ён толькі сціплы слуга Евангелля?

Так, прагну.

Ці прагнеш заўсёды распазнаваць Хрыста ў абліччы тваіх братоў, клапаціцца пра іх у добрыя і кепскія часы, у пакуце і радасці?

Так, прагну.

Тады, у імя Хрыста і Евангелля, адгэтуль ты становішся братам нашае супольнасці.

Няхай гэтая абручка будзе знакам нашае вернасці Пану.

Апошняе абнаўленне: 2 лютага 2017

“Таму зараз, адмаўляючыся ад усяго, што было і нягледзячы на мінулае, з бязмежнаю і радаснаю ўдзячнасцю, не бойся ісці насустрач світанню,
каб хваліць,
і дабраслаўляць,
і спяваць
Хрысту, твайму Пану.”

Манаскія зарокі


Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты