TAIZÉ

Пераезд братоў з Дакару

 
У 2021 годзе брацтва Kër Taizé ў Дакары змяніла дыслакацыю. У гэтым артыкуле брат дзеліцца сваімі разважаннямі.

Прыцішаным голасам, нібыта грымоты ўзімку, разносіцца навіна: будынак, у якім знаходзіцца Kër Taizé, трэба знесці. Kër Taizé ды Ak benn змушаныя пераехаць.

Сапраўды, мы ўжываем назвы Kër Taizé, таму што kër (на мове Wolof гэта значыць «дом») — гэта больш, чым будынак. Сэрца Ak benn зможа біцца ў іншым месцы; таксама там будзе квітнець жыццё Kër Taizé. Як сказаў адзін маладзён: «Дом будзе разбураны, але нішто ў свеце не адбярэ нам таго, што мы там зразумелі: Ci sa xol la sa ëleg nekk - Будучыня знаходзіцца ўнутры цябе».

Менавіта так! І вось, у некалькіх сотнях метраў ад старога дома ў «Назарэце», які цяпер ператвараецца ў Nazareth - Kër Taizé - Ak Benn, дзеці й моладзь зноўку аднавілі той лад. Гульні й навучанне, праца ды сустрэчы запаўняюць прастор, гучаць песні, адчуваецца паўната жыцця!

Мы імкнемся паставіць чола выклікам, звязаным з гэтым вялікім домам, які мы дзелім з асацыяцыяй APEF, што прымае маладзёнаў, каторыя жывуць на вуліцы. Капліца наверсе даволі вялікая. Усё проста і прыгожа.

Дзень за днём а 16:30 былыя сябры Kër Taizé і новыя суседзі сустракаюцца адно з адным, й за кароткі час узнікаюць новыя сяброўскія адносіны ды завязваюцца выдатныя сувязі.

І тады, як адступаюць страхі, бо знікаюць маскі, асяродак існуе; зямля енчыць, а інтэгральная экалогія патрабуе нашае неадкладнае ўвагі... у Kër Taizé аднавіліся рэгулярныя пятнічныя сустрэчы. Яны з’яўляюцца часткаю праграмы Laudato si’. “Lan la? - Што гэта такое?” Прыходзьце ў пятніцу а 21-ае гадз. Навучышся, убачыш, табе заўсёды рады!


Адрас новага дому супольнасці Nazareth - Kër Taizé - Ak Benn:

rue GY 485, parcelle 33 (toujours à Leona)
Grand Yoff
Dakar

Апошняе абнаўленне: 23 February 2022