Брат Алоіс тлумачыць: васямнаццаць гадоў пасля таго, як я стаў наступнікам брата Ражэ, калі свет і Царква моцна змяніліся за апошнія два дзясяцігоддзі, я адчуваю, што прыйшоў час, каб брат, які прыйшоў у нашую Супольнасць пасля мяне, узяў на сябе маю адказнасць. У нашым абшчынным разуменні нашага супольнага жыцця, нібы ў сям’і, служэнне прыёра не мае ўстаноўленых загадзя ані ўзроставых, ані часовых абмежаванняў. Аднак я сказаў сабе: я мушу перадаць гэтае заданне, пакуль я магу знайсці час, каб падрыхтаваць гэты пераход без якіх-небудзь перашкодаў. Цягам апошніх двух гадоў я параіўся з усімі маімі братамі, мы маліліся і разважалі. І новым прыёрам Тэзэ я абраў брата Мэцью. Я цалкам упэўнены, што ён забяспечыць пераемнасць і зробіць правільныя крокі, каб падштурхнуць нашую Супольнасць да таго, каб яна, паводле жадання яе заснавальніка, была «маленькаю прыпавесцю аб еднасці».
Брат Алоіс (Алоіс Лёзер) нарадзіўся 11 чэрвеня 1954 г. у Эхінген-ам-Рысе, Нямеччына. Рыма-каталік, далучыўся да Супольнасці Тэзэ 1 лістапада 1974 года. Займаў пасаду прыёра пасля смерці брата Ражэ 16 жніўня 2005 г.
Брат Мэцью (Эндру Торп) нарадзіўся 10 траўня 1965 года ў Пудсі (Вялікая Брытанія). Англіканін, далучыўся да Супольнасці Тэзэ 10 лістапада 1986 г.
[1]