• >
  • Супольнасць >
  • На шляху да Новай Салідарнасці >
  • Ікона Міласэрнасці
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Вялікдзень 2020: 50-ая гадавіна радасных навін
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (абноўлена)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Прыбываючы да Тэзэ, прыходзіш нібы да крыніцы
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Браты ў Бразіліі
      • Вучнёўства: Смага будучыні: падарожжа невядомымі сцежкамі
      • Brincadeira
      • Brincadeira: “Ніколі не позна вучыцца!”
      • У дзяцей „Эмаус”
      • Вечар у наваколлі
  • Дзейнасць братоў
    • Крама La salle d’exposition
      • Каталог керамікі
    • Віртуальная крама
    • Пабранне запісанае музыкі з магчымасцю выдруку
    • Кнігі, CD, DVD
    • Новае папаўненне ў Інтэрнэт-краме: “Скрынка Taizé”
    • Новыя публікацыі
    • CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Новы прадукт у продажы ў Тэзэ ды online: Квадрацікі з Тэзэ
  • Салідарнасць
    • Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ
    • Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”
      • Бангладэш | Падтрымліваючы розныя школы
      • Камбоджа | Месца для хворых
      • Еўропа | Дапамога бежанцам
      • У Буркіна-Фасо
      • Помач на Блізкім Усходзе
      • Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей
      • ДРК | Падтрымка афтальмалагічнае клінікі
      • Гаіці | Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей
      • КНДР | Гуманітарная дапамога
      • Непал | Дапамога людзям пасля землятрусу 2015 г.
    • Аперацыя Надзея: Грашовая падтрымка
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
 

Ікона Міласэрнасці

Цягам усяго 2015 г. нашая Супольнасць адзначала 75-ую гадавіну ейнага заснавання, і запрашала людзей узгадаць ейнага засноўніка Брата Ражэ ў 100-ую гадавіну з дня нараджэння ды 10-ую гадавіну з моманту ягонага адыходу ў вечнасць. Тэмаю, што асаблівым чынам прапаноўвалася да рэфлексійнага разважання на гэты год, была тэза “Разам да Новае Салідарнасці”; таму Супольнасць вырашыла займець ікону, якая б распавядала прыпавесць пра Добрага Самараніна. Біблійны тэкст з 10 главы Евангелля паводле Лукі дакладна апісвае прыклад застасавання салідарнасці на практыцы. Ікона была створана ў французскае майстэрні ікон імя св. Яна Дамаскіна.
JPEG - 24.3 кб

Апісанне

Галоўнаю постаццю, якую мы бачым на іконе, з’яўляецца Хрыстус, які стаіць у цэнтры. Яго фігура выцягнутая, колер вопраткі белы з зялёным адценнем. Найбольш значнаю часткаю Ягонае фігуры з’яўляецца твар, добры і спагадлівы. Ягоная правая рука робіць жэст дабраслаўлення, а ў левае руцэ Ён трымае адкрытую кнігу Евангелля, паказваючы грэцкія літары альфа і амега.

Хрыстус аточаны вялікім німбам, ці мандорлаю, што складаецца са стужак насычанага блакітнага і чырвонага колераў, а таксама ліній белага і залатога колераў, якія надаюць німбу хвалепадобныя кшталты. Шырокая белая стужка ўтварае знешні кант мандорлы. Гэтая лінія не толькі творыць вонкавы абрыс, але завіваецца ў спіраль, якая стварае шэсць колаў, сіметрычна размешчаных вакол німбу. У гэтых колах прадстаўлена прыпавесць пра Добрага Самараніна.

Выявы па абодвух баках Хрыста, зверху ўніз ды злева ўправа, прадстаўляюць евангелічную гісторыю. Першая выява паказвае рабаўнікоў, што нападаюць на сваю ахвяру. На другой мы бачым ахвяру, якая ляжыць на зямлі, а святар і левіта праходзяць поруч у малітве, але пакідаюць яе ляжаць на ўзбоччу. Наступная: Добры Самаранін разам са сваім аслом праходзіць побач, нахіляецца да чалавека і ўзнімае яго, гоіць ягоныя раны. Потым у гасцініцы паранены ляжыць у ложку, а Самаранін стаіць поруч. На фінальнае выяве ахвяра, Самаранін ды ўласнік гасцініцы сядзяць разам за сталом, дзелячыся сумесным пасілкам.

Па-над і ніжэй німбу з Хрыстом у цэнтры чатыры анёлы, што адаруюць Бога. Тры ў чырвоных, адзін у зялёна-блакітных шатах. На самым вярху, па-над анёламі, чырвоная стужка ў кшталце хвалі, а ўнізе, ніжэй анёлаў, зялёная стужка. На стужках размешчаныя словы французскаю: “Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі” (Мацвея 25, 40).


Значэнне

Хрыстус апрануты ў белае - гэта нябесны пераменены Хрыстус, калі ён прыйдзе ў канцы часоў. Сваёй прысутнасцю Ён дабраслаўляе нас і распавядае нам прыпавесць пра Добрага Самараніна. Мандорла азначае таямніцу Бога, што выходзіць па-за нашае разуменне. Але апрнауты ў белае, як нованароджанае дзіцяці, Хрыстус прыходзіць да нас і аб’яўляе нам Бога.

У гэтых вобразах апавядаецца гісторыя з Евангелля, ахвяра таксама паказаная апранутаю ў белае: Хрыстус увасоблены ў асобе зраненага чалавека, якому патрэбна нашая дапамога. Некалькі тых вобразаў прыгадваюць пакуты Хрыста (бічаванне, зняцце з Крыжа). Добры Самаранін апрануты ў зялёнае, колер які сімвалізуе прысутнасць Святога Духа. Насамрэч, гэта не так ужо й лёгка: прыйсці на дапамогу тым, хто патрабуе нашае падтрымкі. Але, калі мы імкнемся да таго, Дух Святы прыходзіць да нас і дзейнічае праз нас.

На першым вобразе бачым тры постаці: двух злодзеяў, якія нападаюць на ахвяру. Гэта скажоны вобраз Тройцы. Прыгадваючы гісторыю забойства Абеля Каінам з пачатку Бібліі, прыпавесць пачынаецца паказаннем гармоніі, сапсаванае грахом. Чалавецтва створанае “на вобраз Бога” больш не падобнае да Яго. На апошнім вобразе зноў тры асобы. Яны сядзяць за сталом, на якіх стаіць келіх, так, як на іконе Святой Тройцы: трынітарная гармонія адноўленая. Тым часам, як богабойныя забываюцца на свайго бліжняга, нібы тыя святар ці левіта, што прайшлі побач ахвяры, гэта становіцца толькі формаю ідалатрыі; міласэрнасць, дабрачыннасць разам з захаваннем Добрага Самараніна аднаўляюць чалавецтва да падабенства Бога.


Мастацкі стыль

Ікона была напісаная з выкарыстаннем традыцыйных іканаграфічных тэхнік, якія стасуюцца ў Праваслаўнае царкве: яечная тэмпера, сусальнае золата на драўлянае дошцы, што пакрываецца ляўкасам (белы крэйдавы грунт). Так, як на большасці іконаў, тут прадстаўлены стыль, што рэпрэзентуе мастацтва Візантыі. Аднак мастацтва іконы не зарэзерваванае толькі за хрысціянскім Усходам, ёсць тут і розныя элементы заходняе мастацкае традыцыі, асабліва ўласцівыя рэгіёну Бургундыі, што былі ўведзеныя ў фігуру Хрыста і цалкам у кампазіцыю вобраза. Постаць Хрыста прыгадвае фігуру Хрыста хвалебнага з Chapelle des Moines у Berzé, альбо Хрыста, прадстаўленага на тымпаноне раманскага касцёла, такога як у Vézelay. Цэлая кампазіцыя са стужкамі, што выходзяць з мандорлы, натхнёная мастацтвам манускрыптаў.

З мастацкана пункту гледжання ікона цікавая тым, што не з’яўляецца копіяю традыцыйнага вобразу, але новым адчытаннем. Гэта новы вобраз, што быў народжаны ў выніку рэфлексіі над прыпавесцю пра Добрага Самараніна, фігуры і колеры аб’яўлення каторага паказваюць евангелічныя аспекты з новаю свежасцю. Таму ікона - гэта частка жывой традыцыі, праз якую Святы Дух дазваляе нам захоўваць веру, адкрываючы яе для сябе на новы лад.

Апошняе абнаўленне: 20 сакавіка 2016
shop.taize.fr

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Розная інфармацыя

Your browser does not support the audio element.

20 жніўня 2020

Your browser does not support the audio element.

13 жніўня 2020

больш...

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты