• >
  • Супольнасць >
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах >
  • Браты ў Карэі >
  • Жыццё чаканнем
  Беларуская
  • Супольнасць
  • Ля вытокаў веры
  • Паездка ў Тэзэ
  • Вакол свету


 
  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
    • Два відэа кліпы супольнае малітвы
    • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ: Вітальнае слова брата Алоіса
    • Прамова ў часе Супольнае Малітвы
    • Важныя моманты на здымках
    • Водгукі пасля візіту ў прэсе ды сеціве
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
    • Тыдзень сяброўства паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю: Новы тып сустрэч
    • Другія выходныя хрысціянска-мусульманскага сяброўства
  • Пакліканне і гісторыя
    • Крыху гісторыі: Гісторыя, пачаткі
    • Вялікдзень 2020: 50-ая гадавіна радасных навін
    • Манаскія зарокі
    • Пра Тэзэ: Супольнасць сёння
    • Брат Франсуа (1929-2018)
    • Брат Томас (1939-2019)
    • Стаючы ў праўдзе (абноўлена)
    • Пілігрымка Даверу на зямлі
    • Брат Алоіс, прыёр Тэзэ
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
    • 12 траўня 1915 – 16 жніўня 2005: Аддаючы даніну павагі Брату Ражэ
    • Чаму памёр Брат Ражэ
    • Шлях прымірэння
      • Бэнэдыкт XVI пра Брата Ражэ: “Духоўны экуменізм”
      • Інтэрв’ю з братам Алоісам: Штосьці, чаго раней не было
      • Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр: Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі
      • Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі: Шануйма памяць Брата Ражэ
    • Фотаздымкі Брата Ражэ
    • Відэа: Брат Ражэ: Ключавое слова маёй маладосці
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
    • Ян Павел ІІ: Прыбываючы да Тэзэ, прыходзіш нібы да крыніцы
    • Поль Рыкёр: “Вызваляючы істоту дабрыні”
    • Аліўе Клеман: "Апошняе слова будзе за даверам"
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
    • Браты ў Кеніі
      • Браты ў Кеніі
    • Браты ў Сенегале
      • Браты ў Сенегале
      • Абшчына ў Дакары
      • “Ak benn”
    • Браты ў Бангладэш
      • Навучаць, бы жыць: Стыпендыяльная школьная праграма ў Маймансінгх
      • Іслам у Бангладэш
    • Браты ў Карэі
      • Браты ў Карэі
      • Жыццё чаканнем
      • Візіт на Поўнач
    • Браты ў Бразіліі
      • Браты ў Бразіліі
      • Вучнёўства: Смага будучыні: падарожжа невядомымі сцежкамі
      • Brincadeira
      • Brincadeira: “Ніколі не позна вучыцца!”
      • У дзяцей „Эмаус”
      • Вечар у наваколлі
    • Браты на прадмесцях Парыжа
      • Новая фратэрнія братоў Тэзэ ў Пантэне, у Парыжскім рэгіёне
  • Дзейнасць братоў
    • Крама La salle d’exposition
      • Каталог керамікі
    • Віртуальная крама
    • Пабранне запісанае музыкі з магчымасцю выдруку
    • Кнігі, CD, DVD
    • Новае папаўненне ў Інтэрнэт-краме: “Скрынка Taizé”
    • Новыя публікацыі
    • CD: «LAUDAMUS TE»
    • CD: Музыка Еднасці і Супакою
    • Новы прадукт у продажы ў Тэзэ ды online: Квадрацікі з Тэзэ
  • Салідарнасць
    • Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ
    • Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”
      • Бангладэш | Падтрымліваючы розныя школы
      • Камбоджа | Месца для хворых
      • Еўропа | Дапамога бежанцам
      • У Буркіна-Фасо
      • Помач на Блізкім Усходзе
      • Вакацыі для ўкраінскіх дзяцей
      • ДРК | Падтрымка афтальмалагічнае клінікі
      • Гаіці | Падтрымліваючы абяздоленых дзяцей
      • КНДР | Гуманітарная дапамога
      • Непал | Дапамога людзям пасля землятрусу 2015 г.
    • Аперацыя Надзея: Грашовая падтрымка
  • На шляху да Новай Салідарнасці
    • Малітва і справы салідарнасці ў розных кутках свету
    • Тэзэ, 5-12 ліпеня 2015: Тыдзень рэфлексіі над пакліканнем да святарскага і манаскага жыцця
    • Здымкі
    • Тэзэ, 10 траўня: Святочная атмасфера супольнасці з нагоды стагоддзя з дня нараджэння брата Ражэ
    • Ікона Міласэрнасці
    • Тэзэ 2015
Карэя
 

Жыццё чаканнем

Пачынаючы ад 1979 г. браты абшчыны Тэзэ жывуць у Сеуле. Сваёю дзейнасцю яны ўцягнутыя ў працэс навучання, мастацтва і апекі пра зняволеных. Адзін з іх у траўні 2004 г. наведаў Тэзэ. Ніжэй пададзеныя ягоныя роздумы пра супольнае жыццё.

“З Богам маім узыходжу на мур”

Цягам гадоў мы выпрацавалі варункі супольнага жыцця і пусцілі карані. Мы перабываем у кантакце з шэрагам людзей. Калі мы хочам зразумець нашае жыццё, мы стала ўсведамляем тое, што адбываецца на Поўначы, як нядаўнія тэхнагенныя катастрофы цягнікоў. Мы ўсведамляем, што мы жывем у частцы падзеленае краіны. Гістарычна Карэя не была дзвюма Карэямі, бо цягам стагоддзяў гэта была адзіная краіна. Падзел на Поўдзень і Поўнач стаў вынікам халоднае вайны, прышчэплены ды страшэнна ўзмоцнены падчас Карэйскае вайны, застаючыся цалкам непрымальным. Калі вы скіруецеся 20 км на поўнач ад Сеулу, дзе мы перабываем, вы патрапіце на калючы дрот і блок-пасты, далей ісці будзе ўжо нельга. Існуе не так ужо й багата месцаў, дзе вы можаце ўбачыць Паўночную Карэю, бо зона паміж дзвюма краінамі з’яўляецца закрытаю тэрыторыяю. Ад самага пачатку яна была даволі шырокаю, са значнае вайсковае прысутнасцю, дзе нічога не можна ўбачыць. Вы можаце ўглядацца з няпэўнасцю і толькі давяраць Богу тых, хто перабывае на тым баку. Тым не менш, карэйскі народ імкнецца да значна большага, чым тое, што ёсць зараз. Адным з першых маіх успамінаў былі словы з псальму “з Богам маім узыходжу на мур”. Мне вельмі хацелася б, каб можна было ўзыйсці на гэты мур.

Некалькі тыдняў таму я скіраваўся ў шпіталь, каб наведаць 85-гадовага старыка. Ён паэт, раней быў журналістам. Перад Карэйскае вайною ён гадаваўся на Поўначы, і, калі захацеў апублікаваць свае паэмы, высветлілася, што яны былі палітычна небяспечныя. Урэшце ён зразумеў, што яму трэба рызыкуючы ўсім бегчы на Поўдзень. Ён пакінуў сваю маладую жонку, ягоную састарэлую маці і брата, які быў каталіцкім святаром. Тое адбылося ў 1949 г. Ён нават не мог уявіць сабе, што ніколі больш іх не ўбачыць. Ягоная жонка здолела ўцякчы крыху пазней. Аде ад маці і брата не было аніякіх навінаў. Ён ніколі болей іх не ўбачыў, а ягоны брат, напэўна, памёр у 1950 г.

Мы жывем з карэйскім народам ды іх вельмі доўгім спадзяваннем, калі дзверы адчыняцца. Больш пяцідзясяці гадоў яны грукаюць у дзверы гэтага падзелу, якому няма падобных на свеце. Для нас тое вельмі істотна. Двум братам, што падарожнічалі з Тэзэ, атрымалася наведаць Поўнач ад імя Абшчыны. Мы ж гэтага зрабіць не можам. Усё, што мы можам учыніць, гэта даверыць Богу тых, хто перабывае па-за мурам, і чакаць, калі нешта стане магчымым. Розныя Цэрквы заангажаваныя ў справы Поўначы наколькі могуць. На Поўначы багата тых, хто хацеў бы ўцекчы і знайсці свой шлях на Поўдні, але ж гэта не рашэнне. Гэта вельмі складаная справа, каб людзі, якія жылі на Поўначы, прыехалі ў зусім іншыя варункі, будучы разгубленымі ў цяжкіх умовах жыцця ў грамадстве Поўдня.

Чакаючы, калі дзверы адчыняца

Карэя, падобна як Кітай, заўсёды прысутнічае ў нашым жыцці. Сеул аточаны пагоркамі, скаламі, гэта даволі прыгожае месца. Але гэтага нельга ўбачыць, калі яны схаваны пылам з Кітая. Кітай пакутуе ад велізарных экалагічных катастроф; апустыньванне Поўначы з кожным годам распаўсюджваецца ўсё далей. У вясновы час, калі заканчваецца вельмі сухая зіма, вецер уздымае пыл пустыні і гоніць яго далёка па-за межы Сеула. Тое ж самае з’яўляецца ў Сіэтле і Ванкуверы: нават у ЗША пыл з Кітая засланяе неба. Тое прыгадвае нам, што тут прысутнічае Кітай. Сёння тлумы турыстаў кожнага дня прыбываюць з Кітая, каб наведаць Карэю.

Там мы таксама адчуваем тугу. Немагчыма жыць тым, чым мы б хацелі жыць з Царквою ў Кітаі. Кітайцы могуць без праблем наведваць Карэю, калі ў іх ёсць грошы. Але надаль не так лёгка кантактаваць з кітайскімі хрысціянамі, як бы нам таго хацелася, і ніхто не ведае, як доўга будзе доўжыцца гэтая сітуацыя. У нашых малітвах мы молімся за Паўночную Карэю і молімся за Царкву ў Кітаі.

Мы недастаткова ўсведамляем, што Паўднёвая Карэя з’яўляецца “выспаю”: нічога не перасякае зону, якая разразае краіну на дзве часціны. Ад Сеула да самай паўднёвай кропкі краіны адлегласць больш-менш такая, як ад Парыжа да Тэзэ - 400 км. Калі глядзець з Сеула, на паўночным захадзе ляжыць Пекін: як з Лондана да Тэзэ, паўтары гадзіны самалётам. На паўднёвым захадзе знаходзіцца Шанхай: велізарны горад, надзвычай сучасны і дынамічны. Далей ляжыць Тайвань. З іншага боку - Японія, якая спрычынілася да столькіх пакут у Карэі, Кітаі ды іншых краінах. Час ад часу - але не часта - з Японіі ў пошуках прымірэння прыязджаюць наведвальнікі. Гэта заўсёды пытанне пра гістарычныя раны: мы ніколі не даведаемся, як загоіць гэтыя раны, і будзем чакаць, калі дзверы адчыняцца, каб мы маглі ўзыйсці на мур. У пэўным сэнсе, усё нашае жыццё ў супольнасці - гэта жыццё ў чаканні, якое пражываецца ў малітве.

“Жыццё прыгожае, свет добры”

Сярод людзей, якіх я час ад часу бачу, ёсць удава паэта. Ён наведаў Тэзэ пяць гадоў таму; яе бацькі працавалі ў Японіі, у горадзе Хірасіма. 6 жніўня 1945 года яе бацьку выклікалі - тады прадстаўніка кожнае сям’і выклікалі ранкам - на вялікую сустрэчу ў цэнтры горада. У 08:06 над месцам, дзе адбывалася сустрэча, выбухнула бомба. У Хірасіме не было аніводнае сям’і, якая б не страціла каго-небудзь.

У той дзень яна страціла бацьку. Праз некалькі тыдняў яны вярнуліся ў Карэю. Два гады таму яна ўпершыню вярнулася ў Хірасіму, каб убачыць тое месца. Яна не хрысціянка, але будыстка. Яна ніколі не выказвала ані найменшага абурэння адносна некага. Яна правяла жыццё, даглядаючы за гэтым паэтам, здароўе якога было вельмі кволым: яна аддала жыццё за гэтага чалавека, якога яна ведала з дзяцінства. У маладосці паэт без прычыны быў арыштаваны і катаваны. Людзі, якія ведалі яго, у 1967 годзе спрабавалі наладзіць стасункі з амбасадаю Паўночнае Карэі ва Усходнім Берліне. Калі пра тое стала вядома, яго арыштавалі і жорстка катавалі; гэта яго амаль й забіла.

У 1970 годзе, будучы перакананым, што памрэ, ён напісаў верш, які вядомы многім карэйцам: тое выглядала нібы падрыхтоўка да смерці. Пасля пакут, катаванняў, знішчэння ягонага здароўя, прыканцы паэмы ён піша, “У дзень, калі я пакіну гэты цудоўны свет, я вярнуся на нябёсы, і калі я прыбуду, скажу: жыццё прыгожае, свет добры”. Варта сабе ўсвядоміць, што чалавек, які перажыў усё гэта, мог мець такое бачанне свету. Святы Ян ад Крыжа кажа, што адзіным, што будзе лічыцца, будзе любоў. Жыццё таго чалавека было цалкам пранізана любоўю да ягоных сяброў і дзяцей - ён вельмі кахаў сваіх дзяцей. Такая здольнасць да пераадольвання муру нянавісці і крыўды характэрная для Карэі: выявіць, што нягледзячы ні на што, жыццё прыгожае, і пра гэта варта прыгадаць прыканцы. Для мяне навука гэтага й ёсць ласкаю.

Апошняе абнаўленне: 10 верасня 2019

Для дзённіка

28 снежня 2021 - 1 студзеня 2022, Італія:
Чарговая Еўрапейская моладзевая Сустрэча адбудзецца ў італьянскім Турыне
 Пошук падзей

Дзейнасць братоў

Дзейнасць братоў

Супольнасць

  • Апошнія навіны
  • Візіт Патрыярха Барталамея ў Тэзэ
  • Хрысціянска-мусульманскае сяброўства ў Тэзэ
  • Пакліканне і гісторыя
  • Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ
  • Іншыя асобы ў Тэзэ
  • Браты, якія жывуць у іншых краінах
  • Дзейнасць братоў
  • Салідарнасць
  • На шляху да Новай Салідарнасці

Ля вытокаў веры

  • Малітва
  • Спевы
  • Медытацыі і разважанні
  • Біблійныя разважанні ў сеціве

Паездка ў Тэзэ

  • Пытанні бяспекі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2021 г.
  • Сустрэчы онлайн
  • Экалогія ў Тэзэ
  • Моладзевыя сустрэчы
  • Сведчанні моладзі
  • Спецыяльная інфармацыя на 2020 г.
  • Групы, дарослыя і сем’і
  • Як прыехаць у вёску Тэзэ
  • Мультымедыя

Вакол свету

  • Злучанае Каралеўства: Бірмінгем 2017
  • ЗША: Пілігрымка Даверу ў Сэнт-Луіс
  • Азія і Акіянія
  • Блізкі Усход
  • Малыя часовыя супольнасці
  • Афрыка
  • Амерыка
  • Еўропа

Copyright © Ateliers et Presses de Taizé

Старонка ў сеціве

[ угару | Мапа старонкі | Дадому]

  • Расклад малітваў у Тэзэ
  • Кантакты