Адыход брата Ражэ пакінуў па сабе вялікую пустэчу. Мы былі глыбока кранутыя ягонаю гвалтоўнаю смерцю. Але ў той самы час у Супольнасці мы перажылі перыяд, па якім наступіла вялікая ўдзячнасць за ўсё тое, што ён пакінуў для нас. Гэтыя старонкі з’яўляюцца таго выразам. Гэтую ўдзячнасць падзялялі багата якія людзі па ўсім свеце, і тое падтрымлівае нас. Выглядае так, нібы Бог нясе нас. Таму ва ўсім гэтым нашая маленькая Супольнасць дасвядчае еднасць, якая была знаная першым хрысціянам: быццё адным сэрцам і адною душою.
Для брата Ражэ пошук прымірэння паміж хрысціянамі быў не толькі тэмаю да роздуму, гэта было нечым відавочным, што мае быць зроблена. Для яго, што было важна, перадусім варта было жыць Евангеллем і перадаваць тое іншым. Евангелле можна перажыць толькі сумесна. Будучы аддзеленым мы не маем шансу.
Калі ён быў вельмі малады, ён ужо меў прадчуванне таго, што жыццё ў Супольнасці можа быць сімвалам прымірэння, жыццё, якое становіцца знакам. Таму ён вырашыў сабраць групу людзей, што перадусім жадаюць шукаць прымірэння. Гэта першаснае пакліканне Тэзэ - быць, як ён тое называў “прыпавесцю аб супольнасці”, малым, але бачным знакам прымірэння. Аднак манаскае жыццё знікла з Цэркваў Рэфармацыі, а ён жа паходзіў з пратэстанцкае сям’і. Таму не адкідваючы тых падстаў, ён стварыў Супольнасць, якая свае карані выводзіла з часоў Царквы яшчэ да пратэстанцтва, і тоеснасць якой была непарыўна звязаная з каталіцкае і праваслаўнае традыцыямі. Пасля таго, як былі закладзеныя падмуркі ў пачатку 1970-ых гг., у Супольнасці з’явіліся браты-каталікі, ён стала працягваў ствараць Супольнасць аж да свайго апошняга подыху. Пра свой уласны шлях ён неяк сказаў: “Будучы пад уплывам сведчання жыцця маёй бабулі, калі я быў яшчэ вельмі малады, па яе слядах я знайшоў сваю хрысціянскую тоеснасць, прыміраючы ўнутры мяне сваю першаснаю веру з таямніцаю каталіцкае веры, з раздзяленнем супольнага жыцця з іншымі”.
Спадчына, якую ён пакінуў па сабе, велізарная. Галоўнае, што тая спадчына жывая. Брат Ражэ, вядома, пакінуў нам свае працы, аднак паводле яго тыя працы маюць быць прыстасаваныя да кожнаразовае канкрэтнае сітуацыі. Нават у Статуце Супольнасці, які з’яўляецца падставаю нашага супольнага жыцця, быў пісаны нанова некалькі разоў. Гэта таксама была думка, якой ён хацеў навучыць нас - не прывязвацца да паслання ці структуры, але дазволіць аддаць сябе подыху Святога Духу.
Праз Свайго Духа Бог прысутны ў кожнай чалавечай істоце. Брат Ражэ меў месца ў сваім сэрцы для ўсіх чалавечых істот, кожнай нацыі, а асабліва для моладзі і дзяцей. Ён натхянўся размовамі. Часцяком ён паўтараў наступныя словы: “Хрыстос не прыйшоў на зямлю, каб стварыць новую рэлігію, але каб прапанаваць кожнаму чалавеку прысутнасць у камуніі з Богам”. Гэтая ўнікальная еднасць, якою ёсць Царква, належыць кожнаму, без выключэнняў.
Адным з ягоных сталых клопатаў было, каб зрабіць еднасць даступнаю маладзёнам, а таксама прыбраць перашкоды з іх шляху. Ён добра ўсведамляў, што адною з найбольшых перашкодаў будзе сузіранне Бога ў якасці суворага суддзі, што выклікае страх. Інтуіцыя станавілася ў ягоным жыцці больш яснаю, таму ён імкнуўся зрабіць як мага больш сваім жыццём, каб перадаць тое іншаму: Бог не можа анічога іншага, як толькі любіць. Праваслаўны багаслоў Аліўе Клеман нядаўна нагадаў нам, што тая настойлівасць брата Ражэ ў Божае любові паклала канец перыяду, калі ў розных хрысціянскіх канфесіях Бога ўспрымалі як некага, хто карае, і баяліся яго.
У ягонае маладосці брат Ражэ ведаў хрысціянаў, перакананых у тым, што Евангелле накладвае на вернікаў суворыя нагрузкі, таму з-за такога пераканання існаваў перыяд, калі вера была нечым цяжкім для яго, раслі сумневы. Цягам свайго жыцця трывала сапраўдная барацьба, каб паверыць у Бога. І з гэтае барацьбы бярэцца ягоная адкрытасць на маладое пакаленне і ягонае жаданне слухаць іх. Ён сам казаў, што жадае “імкнуцца зразумець усё ў іншай асобе”.
Багата маладзёнаў бачылі ў ім чалавека, які засўёды прыгатаваны да іх штодзённага выслухання пасля вечаровае малітвы ў храме, нават цягам гадзінаў, калі тое было неабходна. А калі ён стаў занадта кволы і надаль спрабаваў выслухоўваць кожнага, ён як і раней працягваў стаяць па вечарах у храме, даючы простае дабраслаўленне тым, што падыходзілі да яго, кладучы ягоныя рукі на сваіх чолах.
Аж да канца з выключнай энергіяй і адвагаю ён вёў нас шляхам адкрытасці на іншых. Аніякія клопаты, фізічныя ці духоўныя, не былі так страшэннымі для яго, каб ён змог адвярнуцца ад іх. Наадварот, ён бег насустрач усяму гэтаму. А нават, ён быў так зацягнуты ў канкрэтную сітуацыю цярпення, што выглядала нібы забыўся на ўсе іншыя рэчы, якія былі ж таксама важнымі. Ва ўсім тым ён быў нібы пастыр з прыпавесці Езуса, што заставіў дзевяноста дзевяць авечак дзеля таго, каб паклапаціцца пра тую адзіную, якая загубілася.
Размаўляючы з ягонаю сястрою Жэнеўеваю, якая памёрла два гады пасля ягонае смерці, я быў уражаны яе падабенствам да брата ў імкненні пазбягаць кожнага грубага слова, кожнага катэгарычнага меркавання. Усё тое паходзіла з сям’і, ад незвычайнай мамы. Безумоўна, такая рыса характару мае свае й адваротныя бакі. Але тое, што важна, што брат Ражэ ведаў, што зрабіць з тым дарам. Таму мы, ягоныя браты, убачылі, што гэта прывяло яго да самых межаў таго, што чалавек можа вытрываць.
Усё гэта гаворыць пра тое, што ён меў універсальнае сэрца. З дабрынёю, якая застаецца неверагоднаю. Дабрыня сэрца - гэта не пустое слова, але моц, якая можа змяніць свет, бо праз гэта дзейнічае Бог. Перад абліччам зла дабрыня сэрца з’яўляецца ўразліваю рэальнасцю, але, дадзенае іншым, жыццё брата Ражэ з’яўляецца залогам таго, што Божы супакой будзе мець апошняе слова для кожнага на зямлі.
Ён стала знаходзіўся у пошуках таго, як сардэчнай спагадзе надаць канкрэтную форму, асабліва ў дачыненні бедных. Яму падабалася цытаваць св. Аўгусціна: “Кахай, і ўчынь гэта сваім жыццём”. Часам гэта вяло яго да нечаканых крокаў. Адным з такіх быў выпадак, калі пасля побыту ў Калькаце ён вярнуўся з дзіцяці на руках, малая дзяўчынка, якую даверыла яму Матка Тэрэза ў надзеі, што пасля падарожжа да Еўропы яе жыццё будзе выратаванае - і тое апынулася быць праўдаю. Ён таксама запрасіў да вёскі Тэзэ і дапамог пасяліцца тут дзвюм удовам з В’етнаму разам з іх вялікімі сем’ямі і дзецьмі, якіх ён сустрэў у часе свайго візіту ў тайскім лагеры для бежанцаў.
Трэба быць канкрэтным: гэтая ягоная рыса была заўважная ў ягоным дары для ўладкавання пакою ці дому. Яму не падабалася будаваць будынкі. Калі ж тое было абсалютна неабходна, паўставалі даволі простыя, вельмі нізкія, і, калі тое было магчыма, з матэрыялаў з рэцыклінгу. Але яму падабалася змяняць месцы. Карыстаючыся малым, ён імкнуўся ствараць прыгожае. Пэўнага моманту ў Тэзэ мела паўстаць новая царква, але ён адкінуў праект на доўгія часы, а пасля гэтага працягваў адаптаваць і змяняць дэталі. Я заўважыў тое нават у бедным раёне ў кенійскае даліне Матарэ, дзе мы затрымаліся на некалькі тыдняў перад тым, як некаторыя з братоў засталіся там жыць цягам доўгіх гадоў. Да той беднай хацінцы пасярод галечы ён знайшоў спосаб дадаць нейкую прыгажосць, нічога амаль не выкарыстоўваючы. Як ён звычайна казаў, мы б хацелі рабіць усё, каб зрабіць жыццё прыгожым для усіх вакол нас.
Брат Ражэ, часцяком спасылаючыся на Дабраслаўленні, часам казаў пра самога сябе: Je suis un pauvre (фр. Я бедны чалавек). Ён заклікаў нас, братоў, быць не духоўнымі настаўнікамі, але людзьмі, якія выслухоўваюць. Ён навязваў да сваёй службы прыёра, будучы “бедным слугам еднасці супольнасці”. Ён не хаваў сваёй уразлівасці.
Сёння нашая маленькая Супольнасць адчувае сябе змушанаю працягваць той шлях, які ён адкрыў. Гэта шлях даверу. Для яго слова “давер” не было толькі павярхоўным выразам. У ім утрымліваецца заклік: прымаць вельмі простую любоў, якую нясе кожнаму Бог, скіраваць нашае жыццё ў напрамку гэтае любові, але таксама й узяць на сябе рызыку, якая паўстае ў сувязі з гэтым.
Згубленне той інтуіцыі прывядзе нас да накладання цяжару на тых, хто прыходзіць шукаць жывое вады. Вера ў гэтую любоў цалкам рэальная, настолькі простая, што кожны можа атрымаць яе. Таму, нават калі свет часта раздзіраюць лютасць і канфлікты, шлях іх вырашэння мае быць напоўнены надзеяю.
Кнігі аўтарства брата Ражэ
(Пасля даты пададзена французская назва кнігі, а пазней - назва ангельская)
1958, Vivre l’Aujourd’hui de Dieu / Living Today for God
1965, Dynamique du provisoire / The Power of the Provisional
1968 Violence des pacifiques / Violent for Peace
1971, Ta fête soit sans fin / Festival Without End
1973, Lutte et contemplation / Struggle and Contemplation
1976, Vivre l’inespéré / A Life We Never Dared Hope For
1979, Etonnement d’un amour / The Wonder of a Love
1980, Les Sources de Taizé / The Sources of Taizé
1982, Fleurissent tes déserts / And Your Deserts Shall Flower
1985, Passion d’une attente / A Heart that Trusts
1988, Son amour est un feu / His Love is a Fire
1995, En tout la paix du cœur / Peace of Heart in all Things
2001, Dieu ne peut qu’aimer / God is Love Alone
2005, Pressens-tu un bonheur / Glimmers of Happines
Кнігі брата Ражэ, перакладзеныя на расейскую мову
Нет большей любви. У источников Тэзе (Les Sources de Taizé, 1980), Presses de Taizé, 1993
Его любовь как огонь (Son amour est un feu, 1988), 1991
Бог может только любить (Dieu ne peut qu’aimer 2001)
Кнігі брата Ражэ, перакладзеныя на польскую мову
Walka ludzi pokoju, (Violence des pacifiques 1968) Edition du dialogue, Paryż 1974
Niech twoje święto trwa bez końca: zapiski 1969-1974 (Trzy pierwsze tomy dzienników: Ta fête soit sans fin 1971, Lutte et contemplation 1973, Vivre l’inespéré, 1976), IW PAX, Warszawa 1982
Jego miłość jest ogniem (Son amour est un feu, 1988), Księgarnia Św. Jacka, Katowice 1992
Ten ogień nigdy nie zagaśnie, Les Presses de Taizé, 1991
Zachować we wszystkim pokój serca (En tout la paix du coeur, 1995), Verbinum, Warszawa 1995
Miłość ponad wszelką miłość – Źródła Wspólnoty z Taizé (Les sources de Taizé), Księgarnia Św. Wojciecha, Poznań 1991
Źródła Taizé, (Les sources de Taizé 2001), Pallottinum 2001
Bóg może tylko kochać (Dieu ne peut qu’aimer 2001 i 2003), Wydawnictwo Księży Marianów, Warszawa 2005
Czy widzisz przed sobą szczęście? (Pressens-tu un bonheur? 2005), Wydawnictwo Księży Marianów, Warszawa 2006
Modlić się w ciszy serca, sto modlitw. (Prier dans le silence du coeur, cent prière 2005), Wydawnictwo Księży Marianów, Warszawa 2006
Кнігі, напісаныя сумесна з Маткаю Тэрэзаю
1986, Le Chemin de Croix / Meditations on the Way of the Cross
1989, Marie, Mère des Réconciliations / Mary, Mother Of Reconciliations
1992, La prière, fraîcheur d’une source / Prayer: Seeking the Heart of God
Штогод брат Ражэ пісаў “ліст”, які моладзь брала сабе для разважанняў ды абмеркаванняў на наступны год, як дома, так й цягам сустрэчаў у Тэзэ. Часцяком тыя лісты былі пісаныя засноўнікам Тэзэ ў месцах, адзначаных беднасцю, дзе ён спыняўся на нейкі час: Кальката, Чылі, Гаіці, Эфіопія, Філіпіны, Паўднёвая Афрыка...
Брат Ражэ атрымаў наступныя ўзнагароды
09.04.1974: Прэмія Тэмплтона за поспехі ў даследванні ці адкрыцці ў духоўным жыцці, Лондан
13.10.1974: Прэмія міру Нямецкага кніжнага саюзу, Франкфурт
21.09.1988: Прэмія ЮНЕСКА за выхаванне ў духу супакою, Парыж
04.05.1989: Прэмія імя Карла Вялікага, Ахен
20.11.1992: Прэмія Робера Шумана, Страсбург
24.04.1997: Узнагарода ўніверсітэта Notre Dame за міжнародную гуманітарную службу (шт. Індыяна, ЗША)
22.10.2003: Узнагарода Dignitas Humana, Тэалагічная школа і семінарыя Св. Яна, Коледжвіль (шт. Мінесота, ЗША)