TAIZÉ

Браты ў Бангладэш

 

The Chapel

У 2021 годзе, пражыўшы 30 гадоў у горадзе Маймансінгх і 15 гадоў у Чытагонгу і Дацы, браты з Бангладэш пераехалі ў сельскую мясцовасць. Яны прынялі закінутую клініку, якой некалі кіравала Царква Бангладэш [1], у лесе Мадхупур, прыкладна ў 50 кіламетрах на паўднёвы захад ад Маймансінгх. Тое было істотнаю зменаю па некалькіх прычынах. Гэта быў першы раз, калі браты пасяліліся за межамі горада, у амаль цалкам хрысціянскім асяроддзі сярод тутэйшых.

Вёску Танарбайд (і яе наваколлі) засяляюць толькі народнасці гаро і мандаі, дзве этнічныя меншасці мангольскага паходжання. У той час як гаро з’яўляюцца хрысціянамі, мандаі – індуістамі. Пераважная большасць насельніцтва Бангладэш, мусульмане-бенгальцы, тутака адсутнічаюць.

У Маймансінгх браты актыўна ўдзельнічалі ў працы з інвалідамі ды беспрытульнымі дзецьмі. З гэтымі групамі захоўваюцца кантакты, і яны часам прыязджаюць у госці ці на пікнікі. Аднак, разам з пераездам у сельскую мясцовасць, фокус дзейнасці змяніўся. Сельская гаспадарка па-ранейшаму з’яўляецца асноваю гэтай моцна перанаселенай краіны, больш таго – яна напоўненая неэтычнымі ды небяспечнымі практыкамі (празмернае выкарыстанне пестыцыдаў ды ўгнаенняў, штучнае паспяванне садавіны і г.д.) і пакутуе ад несправядлівасці. Паўсюль у сельскае мясцовасці дзейнічаюць ліхвяры, а этнічныя меншасці асабліва ўразлівыя на іх практыкі.

Цяперака браты спрабуюць распрацаваць спосабы абароны і бяспечнай апрацоўкі зямлі, якая належыць этнічным меншасцям, каб пры гэтым даходы не павялічвалі розніцы паміж заможнымі і беднымі, але ўмацоўвалі супольнае дабро.

Апошняе абнаўленне: 30 July 2024

Footnotes

[1Царква Бангладэш - частка англіканскай дэнамінацыі; паўстала ў 1971 г., калі Бангладэш абвешчана незалежнай дзяржавай, а назву Царквы змянілі з Царквы Усходняе Бенгаліі на Царкву Бангладэш.