“Штодзённа мець дзве гадзіны дзяцінства для дзяцей” - вось, як апісаў “brincadeira” адзін з нашых валанцёраў. “Brincadeira” значыць “гульня і радасць” - гэта ідэя штодзённых сустрэч для дзяцей, якія праводзіць адзін з братоў Тэзэ, што жывуць у бразільскім Алагоіньяс на паўночным усходзе краіны. Гэтыя сустрэчы ў другой палове дня таксама з’яўляюцца месцам, дзе дзеці могуць расказаць пра свае маленькія і вялікія праблемы дома ці на вуліцы.Гісторыя (...)
10 траўня 2020
Жоау, малады інфарматык, праводзіць некалькі месяцаў у якасці валанцёра разам з братамі з Тэзэ ў Алагоіньяс, піша пра свой досвед працы з дзецьмі ў бедных кварталах. Ён працаваў над навучальнымі курсамі, якія развіваліся разам з актыўнасцю “brincadeira”, якою цягам шэрагу гадоў займаюцца браты.У межах “brincadeira” другі раз у гэтым годзе прайшлі курсы навучання для моладзі і маладых людзей з наваколля. Без аніякае рэкламы за тры дні прыйшло (...)
13 сакавіка 2020
Прыбыўшы зусім нядаўна да фратэрніі, адзін з братоў дзеліцца сваімі першымі ўражаннямі.Брат просіць, каб таварышыў яму падчас малітвы з малой абшчынай, якая збіраецца ў адзінай у наваколлі каталіцкай капліцы. Пасля нашай малітвы, каля 19:30, мы ўзнімаемся да Alto da Cruz, у некалькіх вуліцах ад дома абшчыны. Зараз поўня, і ўпершыню ад таго моманту, як я прыехаў, ноч выглядае прыгожа. Мы ўзнімаемся і вітаем старога чалавека, які дрынкаў на гітары (...)
18 лютага 2020
Браты Тэзэ жывуць у Бразіліі з 1966 г. Першая “фратэрнія” (дом) была ў Рэсіфе, на паўночным усходзе Бразіліі, у дыяцэзіі біскупа Хельдера Камары, з якім брат Ражэ наладзіў блізкую дружбу падчас Другога Ватыканскага Сабору. З 1972 года браты жылі ў Віторыі, 1700 км больш на поўдзень. У 1978 г. яны вярнуліся на паўночны ўсход, у сярэдняга памеру горад Алагоіньяс, у 110 км ад Сальвадора. Браты жывуць там у бедным раёне на ўскраіне. У гэтым рэгіёне (...)
5 студзеня 2020
Піша малады валанцёр, які працуе з братамі ў Бразіліі.“Штодзённа мець дзве гадзіны дзяцінства для дзяцей” - гэта ідэя штодзённых сустрэч для дзяцей у маленькае абшчыне братоў Тэзэ ў бразільскім Алагоіньяс на паўночным усходзе краіны. Гэта даволі простыя гадзіны, як тое вынікае з назвы brincadeira, што значыць “гульня і радасць”. Правілы даволі простыя: нельга біцца ды кідаць камянямі, але няма межаў фантазіі! Пры ўваходзе на пляцоўку гульні, (...)
8 снежня 2019
Браты Тэзэ жывуць у Алагоіньяс на паўночным усходзе Бразіліі з 1979 года. Іх дом знаходзіцца ў вельмі бедным раёне горада. Гадамі яны спрабавалі выцягнуць руку дапамогі, каб адказаць на патрэбы тых, хто жыве вакол іх. Сярод розных мерапрыемстваў, якія яны праводзяць, ёсць некалькі праграм для дзяцей, сярод якіх “Эмаус”. Кожную раніцу пасля малітвы каля сарака дзяцей прыходзяць на сняданак. Гэта дзеці, якія не маюць сталага дома; яны маюць (...)
12 лістапада 2019