Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ

Дзякуючы фонду салідарнасці, у рамках акцыі Аперацыя Надзея, Абшчына Тэзэ здзяйсняе падтрымку людзей, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі на розных кантынентах, асабліва бедных і хворых дзяцей. Каб убачыць розныя праекты, якія былі прафінансаваныя ў межах акцыі Аперацыя Надзея, перайдзіце на гэтую старонку [https://www.taize.fr/be_rubrique3626.html]. Акрамя таго, праўда не ў актуальны перыяд - час, пазначаны пандэміяй, - гэты фонд салідарнасці таксама дапамагае моладзі з паўднёвых кантынентаў удзельнічаць у міжнародных сустрэчах Тэзэ. Па прычыне абмежаванасці іх сродкаў, мэтаю фонда з’яўляецца пакрыццё выдаткаў на іх знаходжанне ў Тэзэ ці ў розных месцах, дзе праводзяцца сустрэчы, а таксама коштаў на праезд да месца сустрэчы. Мы запрашаем усіх ахвотных, што могуць прыняць удзел у такой форме падтрымкі. Каб фінансава падтрымаць акцыю Аперацыя Надзея, вы можаце перайсці на гэтую старонку, каб запазнацца з дэталёвае інфармацыяю.

Цэнтр сустрэч у Тэзэ з’яўляецца структураю, адасобленаю і незалежнаю ад Абшчыны братоў ці акцыі Аперацыя Надзея. Паводле французскага закону ад 1901 г. гэтая структура класіфікуецца як Асацыяцыя, якая займаецца сустрэчамі. Дадзеная Асацыяцыя (французская назва L’Association de l’Accueil à Taizé) збірае фінансавыя ўнёскі ўдзельнікаў сустрэч, якія пакрываюць розныя выдаткі. Гэтыя сродкі прызначаюцца на набыццё прадуктаў харчавання для ўдзельнікаў, выдаткі на электрычнасць, газ і ваду, утрыманне тэрыторый і будынкаў, падаткі, а таксама заробак некалькіх мясцовых жыхароў, якія працуюць падчас арганізацыі сустрэч. Па зразумелых прычынах у 2020 г. тых унёскаў ад удзельнікаў сустрэч было недастаткова, каб пакрыць усе неабходныя выдаткі, прымаючы да ўвагі, што існуюць немалыя сталыя кошты, якія L’Association de l’Accueil à Taizé даводзіцца пакрываць, нават калі ўдзельнікаў сустрэч вельмі мала. Таму мы заахвочваем усіх тых, хто хоча дапамагчы ў пакрыцці выдаткаў на сустрэчы ў Тэзэ. Яны могуць гэта зрабіць, пераходзячы на адпаведную старонку з дэталёвай інфармацыяй.

Браты Супольнасці Тэзэ жывуць выключна са сваёй уласнай працы [https://www.taize.fr/en_rubrique2552.html], яны не прымаюць аніякіх ахвяраванняў; браты Тэзэ нават не прымаюць сваёй асабістай спадчыны па бацьках ці родных. Любыя сродкі, якія браты атрымліваюць у спадчыну, перадаюцца Абшчынаю на дапамогу вельмі бедным. У мінулым Супольнасць фінансава часам падтрымлівала арганізацыю Сустрэч ў Тэзэ, але ў цяперашняе сітуацыі працягваць тое рабіць вельмі складана.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article30156.html - 23 April 2024
Copyright © 2024 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France