Сяброўская сустрэча паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю ў Тэзэ

З 15 па 18 ліпеня 2021 года ў Тэзэ адбылася 4-ая сяброўская сустрэча паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю.

Дзейнічаючы разам на карысць чалавечага братэрства і абароны стварэння

Groupe d’Amitié Islamo-Chrétienne зрабіла 13-хвілінны відэазапіс гэтых трох дзён сустрэчы (GAIC - Група ісламска-хрысціянскага сяброўства).


Тры дні абмену думкамі і сяброўства

Адбыўся онлайн-дыялог на тэму чалавечага братэрства паміж Радзяй Бакух ды а. Вінсентам Феральдзі з удзелам Абубакара, маладога чалавека з мячэці ў французскім Массі. Гэты абмен думкамі [https://www.youtube.com/watch?v=JNUrkL4_Gns&t=2774s] (па-французску) можна праглядзець у сеціве на YouTube-канале Тэзэ.


Чарговая сяброўская сустрэча паміж хрысціянскае і мусульманскае моладдзю ў 2022 годзе

Як аб тым было абвешчана ў «Прапановах 2022», наступная сяброўская сустрэча адбудзецца ад апоўдня серады, 13 ліпеня, да раніцы ў нядзелю, 17 ліпеня 2022 года.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article33765.html - 1 October 2023
Copyright © 2023 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France