2024 | Сёмая сяброўская сустрэча хрысціянскае і мусульманскае моладзі ў ТэзэСёмая сяброўская сустрэча паміж маладымі хрысціянамі і мусульманамі пройдзе з нядзелі 7 ліпеня (запрашаем у другой палове дня) да пятніцы 12 ліпеня 2024 г. (ад’езд раніцай). Тэмай, якой будуць падпарадкаваныя гэтыя дні, будзе «Сумеснае падарожжа». Гэта будзе міжнародная сустрэча, на якую прыедуць маладзёны з розных краін Еўропы ды іншых дзяржаў.
Практычная інфармацыя
Агульная праграма
Кожнага дня будзе прапанаваны рэгулярны час на супольную малітву, а ў адным з пакояў, звычайна прызначаных для прыёму гасцей, будзе створана адмысловае месца для мусульманскае малітвы. Мусульмане і хрысціяне змогуць, па жаданні, даведацца, што значыць малітва для маладых людзей з рэлігійнай традыцыі, адрознай ад іх уласнай. Акцэнт будзе зроблены на дыскусіях у малых групах і магчымасці сустрэцца з іншымі падчас нефармальнага вольнага часу. Сустрэча праходзіць у атмасферы ўзаемапавагі, што з’яўляецца ўмовай удзелу ў падзеі. Ранкам будуць запланаваныя дыскусіі, якія ў супрацоўніцтве з братам з Тэзэ будзе весці імам; на падставе ўрыўку з Карана сваё бачанне прадставіць імам, а на падставе ўрыўку з Бібліі – брат з Тэзэ. У сярэдзіне дня, пасля пасілку і вольнага часу на адпачынак, кожны зможа прыняць удзел у тых ці іншых невялікіх практычных абавязках, прапанаваных для сумеснага выканання: мыццё посуду, прыбіранне, праца ў садзе, розная фізічная дапамога па агульным утрыманні памяшканняў у Тэзэ, прыгатаванне ежы і інш. Кожнага дня з 17:30 да 19:00 ахвотныя змогуць прыняць удзел у семінарах на розныя тэмы: тэмы, звязаныя з адносінамі паміж хрысціянамі і мусульманамі, але таксама майстар-класы, прысвечаныя іншым пытанням. Акрамя групы “хрысціяне-мусульмане”, на гэтым тыдні ў Тэзэ будзе прысутнічаць яшчэ некалькі сотняў маладзёнаў. Для ведама
|