Варункі засялення ў Тэзэ

Асобы да 30 гадоў

Варункі засялення вельмі простыя. Калі ласка, пастарайцеся прывезці з сабою намёт, калі плануеце прыехаць у часе Вялікадня, Ушэсця, Сёмухі, цягам лета ці на Ўсіх Святых. Праверыць даты можа тут, калі вы не ўпэўненыя, калі сёлета выпадаюць даты тых святаў.

Захапіце з сабою спальны мяшок, ручнік, турыстычны дыванок і коўдры.

Калі магчымасці прывезці намёт у вас няма, вас заселяць у нашыя намёты ці баракі (хлопцы і дзяўчаты асобна). Вашае рассяленне вы атрымаеце па прыездзе. Узімку таксама ёсць магчымасць засялення ўсіх у бараках з ацяпленнем.

Асобы, старэйшыя за 30 гадоў

Калі вы маеце жаданне ўзяць удзел у сустрэчах для дарослых, перадусім уважліва прачытайце інфармацыю на старонцы Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў.

Калі ёсць магчымасць, калі ласка, захапіце рыштунак для кемпінгу (намёт, караван ці кемпінг-аўтамабіль). У любым выпадку, вы атрымаеце засяленне па прыбыцці. Няма магчымасці рэзервацыі спецыяльнага закватэравання загадзя, асабліва ў вельмі папулярныя тыдні. Старэйшыя за 30 гадоў асобы засяляюцца ў месцы супольнага пражывання ў Тэзэ ці паблізу. Асобы ва ўзросце ад 30 да 70 засяляюцца ў баракі з некалькімі ложкамі; старэйшыя за 70 гадоў, па магчымасці, у пакоі з чатырма ложкамі. Пары, па магчымасці, у пакоі з двайнымі ложкамі ў Тэзэ ці ў навакольных вёсках. (Маладыя пары таксама могуць быць заселеныя ў намётах).

Не забудзьцеся прывезці бялізну ці спальны мяшок, а таксама ручнік.

Сем’і з дзецьмі

Калі вы прагнеце прыехаць разам з дзецьмі альбо ўзяць удзел у сустрэчах для сем’яў, першае справаю прачытайце старонку Сустрэчы для сем’яў.

Засяленне вызначаецца па прыбыцці да Тэзэ. Усе тыя, хто мае магчымасць, маюць забраць турыстычны рыштунак. У іншым выпадку, сем’і могуць атрымаць пакой, маленькі інтэрнат ці сямейны намёт у Аменьі, вёсцы побач з Тэзэ. Сем’і з вельмі маленькімі дзецьмі маюць прывілей засялення ў пакоях. У любым выпадку, трэба памятаць, што варункі жылля вельмі сціплыя.

Важна: Калі ласка, прывязіце пасцельную бялізну альбо спальныя мяшкі, а таксама ложачка для самых маленькіх, калі такія, канечне, будуць з вамі.

Мы абмежаваныя варункамі для засялення асобаў з асаблівымі патрэбамі: старэйшыя асобы, інваліды альбо асобы ў інвалідным вазку. Для іх вельмі істотнаю справаю будзе паінфармаваць нас пра тое яшчэ перад выбарам канкрэтных дат і арганізацыі паездкі. Калі ласка, пазбягайце Вялікага Тыдню, Вялікоднага Тыдню, Тыдня Ўшэсця, Троіцы (даты можна паглядзець тут, калі вы не ўпэўненыя ў чыслах), а таксама пазбягайце прыезду ў перыядзе паміж паловаю ліпеня ды канцом жніўня.

Printed from: http://www.taize.fr/be_article23479.html - 8 December 2019
Copyright © 2019 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France