Асабістая бяспека ў ТэзэДля многіх людзей Тэзэ з’яўляецца месцам даверу. Мы, браты Абшчыны, сёстры святога Андрэя і сёстры уршулянкі, а таксама валанцёры [1] ды ўсе тыя, хто звязаны з правядзеннем сустрэч [2], імкнемся зрабіць Тэзэ больш бяспечным месцам для ўсіх, хто нас наведвае, асабліва для маладзейшых за 18 гадоў [3], моладзі [4] ці для дарослых асобаў, якія патрабуюць спецыяльнае апекі [5]. У той самы час важна, каб кожная асоба была пільнаю дзеля таго, каб Тэзэ заставалася для ўсіх бяспечным месцам. Па гэтых спасылках вы можаце знайсці неабходную інфармацыю, звязаную з пытаннямі асабістае бяспекі: [1] Маладзёны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў, якія перабываюць у Тэзэ цягам чатырох і больш тыдняў у мэтах практычнае дапамогі ў правядзенні сустрэч у Тэзэ. Дзяўчатамі-валанцёркамі асабіста апякуецца сястра уршулянка альбо сястра святога Андрэя; юнакам-валанцёрам асабіста таварышыць брат з Тэзэ. [2] Маюцца на ўвазе супрацоўнікі і чальцы іншых рэлігійных супольнасцяў альбо валанцёры, якіх папрасілі дапамагчы пры сустрэчах. [3] Усе непаўнагадовыя асобы да 18 гадоў, прымаючы да ўвагі, што падлеткі да 15 гадоў звычайна маюць быць у суправаджэнні бацькоў ці законнага апекуна на час іх побыту ў Тэзэ. Кожны непаўнагадовы ва ўзросце ад 15 да 18 гадоў павінен мець пісьмовую згоду свайго законнага апекуна (вы можаце скарыстацца гэтае формаю [http://www.taize.fr/IMG/zip/parental_agreement.zip]), якая накладвае на названую асобу, што перабывае ў Тэзэ разам з непаўнагадовым, адказнасць за іх, у тым ліку па медыцынскіх пытаннях. [4] Маюцца на ўвазе маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў, якія ўдзельнічаюць у моладзевых сустрэчах у Тэзэ. [5] Любы чалавек старэйшы за 18 гадоў, які знаходзіцца ў стане ўразлівага становішча: псіхалагічнага, фізічнага, маральнага ці сацыяльнага. Мы ўсведамляем, што людзі могуць знаходзіцца ў такім стане альбо выходзіць з яго ў тым ліку падчас іх знаходжання ў Тэзэ. Ад чэрвеня 2019 года ў сувязі з абвінавачваннямі ў злоўжываннях з боку братоў Абшчына Тэзэ стала на шлях працэсу высвятлення праўды. Каб азнаёміцца з заяваю брата Алоіса ад 4 чэрвеня 2019 г., а таксама абноўленымі дадаткамі, калі ласка, перайдзіце на гэтую старонку.
|