У Тэзэ мы імкнемся да таго, каб:
садзейнічаць прамаванню бяспечнага асяроддзя і культуры;
ісці насустрач да больш бяспечнага набору і падтрымцы усіх, хто нясе адказнасць за правядзенне сустрэч у Тэзэ;
неадкладна рэагаваць на ўсе праблемы і звароты, звязаныя з бяспекаю;
аказваць душпастырскі клопат з улікам усіх юрыдычных абавязацельстваў адносна пацярпелых альбо тых, якія перажылі жорсткае абыходжанне ды іншых пацярпелых асобаў, якія могуць прысутнічаць у Тэзэ;
аказваць душпастырскі клопат з улікам усіх юрыдычных абавязацельстваў адносна тых, хто ўцягнуты ў сітуацыю звязаную з парушэннем бяспекі альбо ў дачыненні да тых, хто абвінавачваецца ў жорсткасці ды іншых пацярпелых асобаў, якія могуць прысутнічаць у Тэзэ;
рэагаваць на тых, хто можа прадстаўляць пагрозу для іншых.
У Тэзэ мы будзем:
захоўваць месца бяспечным і клапаціцца пра ўсіх прысутных;
камплектаваць ахоўную каманду , якая складаецца з людзей з розных супольнасцей, як тых, прадстаўленых у Тэзэ, так і з вонкавых структур;
надаваць больш увагі бяспечнаму набору, навучанню і падтрымцы ўсіх, хто нясе адказнасць за правядзенне сустрэч у Тэзэ, каб яны маглі мець упэўненасць і навыкі распазнавання і рэагавання на злоўжыванні;
упэўнівацца ў наяўнасці адпаведнай страхавой адказнасці арганізатара;
дэманстраваць ў розных месцах на прылеглае тэрыторыі падрабязнасці, да каго звяртацца, калі ўзнікаюць праблемы з бяспекаю альбо патрэбы ў падтрымцы;
выслухоўваць і сур’ёзна ўспрымаць ўсіх тых, хто распавядае пра злоўжыванні;
здзяйсняць захады па абароне дзяцей, моладзі і дарослых, калі ўзнікае заклапочанасць любога тыпу, разам з кіраўнікамі груп, бацькамі альбо законнымі апекунамі і адпаведнымі органамі грамадзянскае ўлады;
звяртаць асаблівую ўвагу на ахвяр альбо тых, хто перажыў жорсткае абыходжанне, якія жадалі пра тое б заявіць, незалежна ад тыпу злоўжывання, калі і дзе тое адбылося;
даглядаць і сачыць за любым членам Супольнасці, валанцёрамі або людзьмі, якія ўдзельнічаюць у правядзенні сустрэч, якія могуць прадстаўляць рызыку для дзяцей і дарослых, захоўваючы пры гэтым належную канфідэнцыяльнасць і бяспеку ўсіх бакоў;
упэўнівацца, што ахоўная палітыка, працэдуры ды практыка з ацэнкаю рызык дзейнічаюць і штогод у лютым разглядаць тыя захады;
рэгулярна правяраць выкананне палітыкі, працэдур і практык аховы;
забяспечваць і рэгулярна правяраць усе захады, якія тычацца пытанняў аховы здароўя і бяспекі, звязаных з сустрэчамі.