• У Тэзэ ў рамках мер бяспекі, якія прымае французскі ўрад для месцаў вялікіх сходаў, могуць прысутнічаць паліцыя і вайскоўцы.
• Адзін з братоў Тэзэ рэгулярна падтрымлівае сувязь з мясцовымі ўладамі па пытаннях бяспекі.
• Увесь багаж павінен быць падпісаны і ніколі не заставацца без нагляду.
• Удзельнікі сустрэч не павінны прыносіць сумкі і заплечнікі ў храм. Каманда маладых людзей на ўваходзе мае гарантаваць выкананне гэтых інструкцый.
• Удзельнікі сустрэч не павінны хадзіць у адзіноце па ізаляваных сцежках па-за Тэзэ.
• На тэрыторыі размешчаны плакаты, што даюць дакладнае ўказанне на працэдуры ў выпадку:
тэрарыстычнае атакі
пажару
захадаў перасцярогі
• Кіраўнікі груп нясуць адказнасць за парадак у межах групы, выконваючы інструкцыі, атрыманыя перад прыбыццём і па прыбыцці адносна бяспекі.
• На час побыту існуе магчымасць пакінуць каштоўныя рэчы, грошы і дакументы ў адпаведным дэпазіце.
• Каштоўнасці (грошы, пашпарты), фотакамеры, сотавыя тэлефоны ды іншыя асабістыя электрычныя прылады не павінны заставацца без нагляду ў намётах, іншым жыллі ці аўтамабілях, асабліва пры зарадцы.
• На працягу дня на месцы прысутнічае каманда валанцёраў, якая працуе сумесна з братамі, і якая дапамагае падтрымліваць парадак. Гэтыя валанцёры праходзяць адпаведную падрыхтоўку дзеля выконвання сваёй функцыі.
• Пасля вячэрняй малітвы каманда валанцёраў, якія працуюць сумесна з братамі, дапамагаюць забяспечыць цішыню і парадак у месцах размяшчэння. Гэтыя валанцёры праходзяць адпаведную падрыхтоўку дзеля выконвання сваёй функцыі.