Талін 2024-2025

Інфармацыя для СМІ

Акрэдытацыя

Каб сачыць за Еўрапейскае сустрэчаю ў якасці журналіста і атрымліваць рэгулярныя навіны, неабходна прайсці акрэдытацыю. Акрэдытацыйныя карткі можна будзе атрымаць у press room, пачынаючы з 27 снежня.


Прэс-цэнтр

У прэс-цэнтры Еўрапейскае сустрэчы, які працуе з 26 снежня, будзе працаваць каманда, якая будзе дапамагаць журналістам. Будуць дзве лакацыі:

  • На працягу дня прэс-цэнтр будзе размяшчацца ў Kaarli Kool (Toompuiestee 4, Tallinn 10142). Ён будзе працаваць з 09:30 да 12:00 і з 14:00 да 16:00 (па эстонскім часе).
  • У лядовай зале Tondiraba з 17:00 да 19:00 будзе працаваць другі прэс-цэнтр у VIP-зале, у якую можна патрапіць з малітоўнай залы, у самым версе трыбун насупраць упрыгожванняў.

Карысныя спасылкі

Вось некалькі карысных спасылак для падрыхтоўкі асвятлення сустрэчы:
- Ліст брата Мэцью на 2025 год (поўны тэкст апублікаваны 25 снежня)
- Атрыманыя пасланні ад царкоўных і грамадскіх лідэраў (апублікавана 27 снежня)
- Штодзённыя разважанні брата Мэцью напрыканцы кожнае вечаровае малітвы
- Здымкі [https://taizetallinn.pic-time.com/portfolio] зробленыя падчас Сустрэчы


Сацыяльныя сеткі

Рэгулярныя абнаўленні адносна Сустрэчы будуць апублікаваны ў сацыяльных сетках, у прыватнасці на наступных старонках:
- www.facebook.com/taize [http://www.facebook.com/taize]
- www.instagram.com/taize [http://www.instagram.com/taize]
- http://twitter.com/taize


Штодзённыя навіны для акрэдытаваных СМІ

Штодзённа акрэдытаваным праз рэгістрацыйную форму СМІ дасылаюцца прэс-рэлізы ў фармаце PDF.


Кантакты

Па больш падрабязную інфармацыю, пішыце на media taize.fr.

Printed from: https://www.taize.fr/be_article39659.html - 14 February 2025
Copyright © 2025 - Ateliers et Presses de Taizé, Taizé Community, 71250 France