Як самастойна дабрацца да Тэзэ: аўтобусы з ПольшчыШтотыднёвыя паездкі туды-назад да ТэзэУ паразуменні з Супольнасцю Тэзэ польскае бюро падарожжаў MARGO TRAVEL арганізуе паездкі да Тэзэ ў два бакі. Дакладную дэталёвую інфармацыю знойдзеш на гэтае старонцы (па-польску) [http://jedziemydotaize.pl]. Усе асобы, зацікаўленыя тым, каб сёлета прыехаць да Тэзэ, мы заахвочваем пазнаёміцца з інфармацыяю на старонцы Аднаўленне прыёму ў Тэзэ, а таксама прачытаць пра медыка-санітарныя меры, якія абавязваюць на 2020 год. ЛЕТНІЯ ВАКАЦЫІ 2020: Кожную суботу з Уроцлава альбо іншых гарадоў: Сёлета аўтобусы будуць курсаваць паводле наступнага раскладу: 27.06.2020 - 06.07.2020 04.07.2020 - 13.07.2020 11.07.2020 - 20.07.2020 18.07.2020 - 27.07.2020 25.07.2020 - 03.08.2020 01.08.2020 - 10.08.2020 08.08.2020 - 17.08.2020 15.08.2020 - 24.08.2020 22.08.2020 - 31.08.2020 29.08.2020 - 07.09.2020 05.09.2020 - 14.09.2020 Першая дата азначае дзень выезду з Польшчы ў суботу, а другая дата - дзень вяртання ў Польшчу ў панядзелак. Кошт у абодва бакі: 520 zł Актуальны курс польскага злотага ў дачыненні да беларускага рубля можна паглядзець на старонцы Нацыянальнага Банку Рэспублікі Беларусь [http://www.nbrb.by/statistics/rates/ratesDaily.asp]. Як самастойна дабрацца да Польшчы цягніком, можна паглядзець на старонцы Беларускае чыгункі [http://www.rw.by/be/]. Расклад аўтобуснага руху ў Польшчу можна паглядзець на розных старонках, напрыклад тут [https://infobus.eu/bus/poland]. Калі табе ад 18 да 28 гадоў і ты жадаеш прыехаць да нас, больш чым як на адзін тыдзень у якасці валанцёра, калі ласка, перадусім скантактуйся з намі і даведайся, ці гэта магчыма ў тваім выпадку, а перад гэтым запазнайся з інфармацыяй на старонцы пра валантарыят у Тэзэ. Сустрэчы моладзі ў Тэзэ, Communauté de Taizé, 71250 Taizé, France Даты свайго побыту ў вёсцы маюць быць узгодненыя з намі, і ўжо толькі пасля гэтага варта звярнуцца да бюро падарожжаў. Дзеля таго, каб зарэзерваваць сабе месца ў аўтобусе, мусіш спачатку зарэгістравацца на старонцы Тэзэ і атрымаць ад нас свой код рэгістрацыі BY**-**-****** на сваю электронную скрынку - без гэтага паездка не будзе магчымаю. Канкрэтныя дэталі наконт варункаў і тэрмінаў падарожжаў можна паглядзець на старонках бюро падарожжаў Margo Travel [http://www.margotravel.com.pl] альбо таксама тут [http://www.jedziemydotaize.pl]. Рэзервацыя месцаў ў аўтобусе: Бюро працуе: Міжнародныя аўтобусныя лінііДа Тэзэ таксама можна дабрацца звычайнымі міжнароднымі аўтобуснымі лініямі, даязджаючы да горада Шалон-сюр-Сон (фр. Chalon-sur-Saône): SINDBAD [http://www.sindbad.pl/]да Шалон-сюр-Сон, прыпынак: чыгуначны вакзал Gare Routiere SNCF. EUROLINES [http://www.eurolines.fr/pl/]да Шалон-сюр-Сон, прыпынак: чыгуначны вакзал Gare Routiere SNCF. А ўжо далей ад чыгуначнага вакзалу (Gare Routiere SNCF) трэба крыху прайсці да прыпынку мясцовае лініі Mobigo - аўтобус маршруту LR 701, які курсуе на трасе Chalon-sur-Saône – Cluny – Mâcon, выйсці трэба ў Taizé, прыпынак: Taizé-Communauté. Кошт квітка 1,50 € (набываем у кіроўцы адразу пасля ўваходу праз першыя дзверы). Таксі ў Chalon-sur-Saône: тэл. (+33) 03 45 77 80 маб.: (+33) 6 15 44 23 02 На гэтае старонцы можна знайсці інфармацыю пра тое, як дабрацца да Тэзэ самалётам альбо цягніком. Перад рэзервацыяй свайго месца ў аўтобусе, спачатку трэба зарэгістравацца на нашае старонцы і паведаміць пра сваё жаданне побыту ў Тэзэ [http://www.taize.fr/ru_article129.html].
|