TAIZÉ

Новая група валанцёраў у Тэзэ ў 2024 годзе

 

Сёлета ў Тэзэ, ад Вялікадня 2024 г., распачне працу новая група валанцёраў, якую сфармуюць сямейныя пары, без дзяцей, ва ўзросце ад 30 да 40 гадоў. Для гэтае групы штодзённае жыццё ў Тэзэ, як і для іншых валанцёраў, будзе складацца з удзелу ў супольных малітвах тройчы на працягу дня, набажэнствах, звязаных з сустрэчамі ды абшчынным жыццём групы (сумесныя пасілкі, час на разважанні і дзяленне ў групах, хатнія абавязкі). Рассяленне для гэтых асобаў будзе простым, асобным, у адным з дамоў, якія прызначаны для ўдзельнікаў сустрэч.

Быць часткаю гэтае групы будзе азначаць:
- пасля выпрабавальнага перыяду скласці абавязак перабывання ў Тэзэ ў якасці валанцёра на 3 месяцы ці болей;
- быць адкрытым і даступным на працягу ўсяго перыяду перабывання ў Тэзэ;
- актыўна ўдзельнічаць і ўзбагачаць абшчыннае жыццё групы.

Вам можа таварышыць асоба, якая будзе побач, каб выслухаць асабіста вас, і – калі вы адчуеце такую патрэбу – вы зможаце правесці тыдзень у цішыні.
Штодзённаму жыццю групы валанцёраў будзе таварышыць пара, якая жыве ў Тэзэ, манашка з супольнасці св. Андрэя ды адзін з братоў Абшчыны.

Гэтая група валанцёраў будзе заангажаваная ў перыяд з Вялікадня 2024 да лістапада 2024.

Калі вас зацікавіла гэтая прапанова, калі ласка, запоўніце далучаную ніжэй форму і дашліце яе нам па адрасе longerstay taize.fr. Колькасць месцаў абмежаваная. Мы адкажам тым, хто падасць заяўку, у адпаведнасці з нашай магчымасцю прыняць іх.

PDF - 68 kb
Volunteer couples application form
Апошняе абнаўленне: 6 January 2024