TAIZÉ

Малітва

„Ажно ў самае глыбіні чалавека знаходзіцца туга за прысутнасцю, ціхае прагненне еднасці. Давайце ніколі не забываць, што гэтае простае прагненне Бога ўжо з’яўляецца пачаткам веры“.

Як мы можам паглыбіць нашую веру і нашае разуменне Бібліі ў паўсядзённым жыцці?

У гэтым раздзеле ўэб-старонкі размешчаны „Ліст за год“ брата Алоіса, кароткі біблійны ўрывак, чытаны штодня апоўдні ў Тэзэ падчас малітвы, і кароткае разважанне Брата Ражэ на кожны дзень.

Штомесяц біблійныя тэксты суправаджаюцца кароткім камэнтарам і пытаннямі, прапанаванымі для разважанняў, як асабістых, так і ў групе. Безумоўна, асноўныя пункты веры – Крыж, пакута нявінных, любоў ворагаў, хрысціянская надзея – прадстаўленыя ў выглядзе простай інфармацыі ці распрацаваныя больш грунтоўна ў „Кароткіх нарысах з Тэзэ“, якія дармова можна пабраць са старонкі.