TAIZÉ

Салідарнасць

Відарыс некаторых акцый “Аперацыі Надзея”

Ахвяраванне на фонд салідарнасці і фінансавая падтрымка сустрэч у Тэзэ

Дзякуючы фонду салідарнасці, у рамках акцыі Аперацыя Надзея, Абшчына Тэзэ здзяйсняе падтрымку людзей, якія сутыкаюцца з цяжкасцямі на розных кантынентах, асабліва бедных і хворых дзяцей. Каб убачыць розныя праекты, якія былі прафінансаваныя ў межах акцыі Аперацыя Надзея, перайдзіце на гэтую старонку. Акрамя таго, праўда не ў актуальны перыяд - час, пазначаны пандэміяй, - гэты фонд салідарнасці таксама дапамагае моладзі з паўднёвых кантынентаў удзельнічаць у міжнародных сустрэчах Тэзэ. Па прычыне абмежаванасці іх сродкаў, мэтаю фонда з’яўляецца пакрыццё выдаткаў на іх знаходжанне ў Тэзэ ці ў розных месцах, дзе праводзяцца сустрэчы, а таксама коштаў на праезд да месца сустрэчы. Мы запрашаем усіх ахвотных, што могуць прыняць удзел у такой форме падтрымкі. Каб фінансава падтрымаць акцыю Аперацыя Надзея, вы можаце перайсці на гэтую старонку, каб запазнацца з дэталёвае інфармацыяю.

Цэнтр сустрэч у Тэзэ з’яўляецца структураю, адасобленаю і незалежнаю ад Абшчыны братоў ці акцыі Аперацыя Надзея. Паводле французскага закону ад 1901 г. гэтая структура класіфікуецца як Асацыяцыя, якая займаецца сустрэчамі. Дадзеная Асацыяцыя (французская назва L’Association de l’Accueil à Taizé) збірае фінансавыя ўнёскі ўдзельнікаў сустрэч, якія пакрываюць розныя выдаткі. Гэтыя сродкі прызначаюцца на набыццё прадуктаў харчавання для ўдзельнікаў, выдаткі на электрычнасць, газ і ваду, утрыманне тэрыторый і будынкаў, падаткі, а таксама заробак некалькіх мясцовых жыхароў, якія працуюць падчас арганізацыі сустрэч. Па зразумелых прычынах у 2020 г. тых унёскаў ад удзельнікаў сустрэч было недастаткова, каб пакрыць усе неабходныя выдаткі, прымаючы да ўвагі, што існуюць немалыя сталыя кошты, якія L’Association de l’Accueil à Taizé даводзіцца пакрываць, нават калі ўдзельнікаў сустрэч вельмі мала. Таму мы заахвочваем усіх тых, хто хоча дапамагчы ў пакрыцці выдаткаў на сустрэчы ў Тэзэ. Яны могуць гэта зрабіць, пераходзячы на адпаведную старонку з дэталёвай інфармацыяй.

Браты Супольнасці Тэзэ жывуць выключна са сваёй уласнай працы, яны не прымаюць аніякіх ахвяраванняў; браты Тэзэ нават не прымаюць сваёй асабістай спадчыны па бацьках ці родных. Любыя сродкі, якія браты атрымліваюць у спадчыну, перадаюцца Абшчынаю на дапамогу вельмі бедным. У мінулым Супольнасць фінансава часам падтрымлівала арганізацыю Сустрэч ў Тэзэ, але ў цяперашняе сітуацыі працягваць тое рабіць вельмі складана.

Аперацыя Надзея

Грашовая падтрымка

Пры дапамозе пластыкавае карткі:

Банкаўскім пераводам:

OPERATION ESPERANCE (Operation Hope)
IBAN: FR76 30003 01212 00037260029 02
BIC–SWIFT : SOGEFRPP
Bank: Société Générale, 17, rue Filaterie, B.P. 16, 71250 CLUNY, France
Альбо:
OPERATION ESPERANCE (Operation Hope)
La Banque Postale, 69900 LYON CEDEX 20 : CCP 0117121D038
IBAN: FR53 2004 1010 0701 1712 1D03 855
BIC-SWIFT: PSSTFRPPLYO

Кошты міжнародных грашовых пераводаў на тэрыторыі зоны € пры дапамозе кодаў IBAN ды BIC – SWIFT тыя ж самыя, як для нацыянальных пераводаў (акрамя сумаў, што перавышаюць 12.500 €).

Дзеля таго, каб атрымаць інфармацыю, што ваш перавод быў атрыманы, калі ласка, звяртайцеся на адрас:
Operation Hope
Taizé Community,
71250 Taizé, France
з указаннем пазначэння грашовага пераводу.

ЗША
Operation Hope
c/o Makiko Ito
35 N. Chatsworth Avenue #1C
Larchmont NY 10538