TAIZÉ

Дэкларацыя Лютэранскае Федэрацыі Францыі

Шануйма памяць Брата Ражэ

 
Па матэрыялах артыкулу ў “Le Monde” ад 6 верасня: “Брат Ражэ, засноўнік Тэзэ, перайшоў на каталіцызм”

Брат Ражэ ўжо заяўляў некалькі разоў, а таксама пісаў пра тое ў сваёй апошняй кнізе, што ўнутры самога сябе ён паяднаў сваю пратэстанцкую веру ды каталіцкую традыцыю, не зрываючы з першай. Ці мы ў стане паважаць такі зроблены ім крок і не спрабаваць патрабаваць таго, што ён спрабаваў перадолець у канфесійным сэнсе? Некаторыя пратэстанты часцяком жадаюць акаталічыць яго; некаторыя каталікі прагнуць бачыць навяртанне (кшталту “Ура! Мы перамаглі!”) ў тым, што ён сам бачыў у якасці прымірэння, еднасці без пералому.

Катэгарызацыя таго, чаго ён не хацеў катэгарызаваць, будзе для нас зручным спосабам пазбегнуць быць пастаўленымі пад сумнеў шляхам прымірэння, які турбуе нас, бо заклікае нас да руху. Мы жадаем зрабіць лепш - у духу Евангелля, - спрабаваць увайсці на такі шлях аздараўлення нашых канфесійных выключэнняў. Наш хрысціянскі краявід і нашая свядомасць такія, што мы маем цяжкасці, разважаючы пра прымірэнне паміж двума: калі ты католік, дык ты болей не пратэстант; і, калі ты пратэстант, дык ты болей не католік. Гэтая інстытуцыянальная і фармальная рэчаіснасць нашых Цэркваў. Гэта таксама іх грэх.

Брат Ражэ ўвайшоў на шлях, які быў пост-канфесійны, альбо, кажучы інакш, на шлях пераадолення гэтых канфесійных падзелаў. Тое выглядае незвычайным для нас, з’яўляецца тым, што перавышае нашае ўяўленне, але тое было тым крокам, які ён зрабіў.

Нават, калі мы не падзяляем гэтага падыходу, прынамсі, належыць паважаць яго.

Пастар Жыль Додэ
Адказны за адносіны ў экуменічных рэляцыях
Французскае Пратэстанцкае Федэрацыі.
Апошняе абнаўленне: 10 March 2018