TAIZÉ

Монсіньёр Докур, біскуп Нантэр

Экуменізм - гэта перадусім абмен дарамі

 
Монсіньёр Жэрар Докур, біскуп Нантэр ва Францыі, а таксама сябра Папскае Рады па садзейнічанні хрысціянскаму адзінству, добра ведаў Брата Ражэ. У гадавіну пасля ягонае смерці ў артыкуле, што быў апублікаваны 16 жніўня 2006 г. ў “La Croix”, ён узгадвае намаганні засноўніка Тэзэ ў справе паяднання.

“Прыёра Тэзэ перапаўняла прагненне паяднання, якое кранала глыбіні ягонае душы і заахвочвала яго здзяйсняць пэўныя парушэнні”.

16 жніўня 2005 г., калі Брат Ражэ ў часе малітвы з ягонымі братамі і тысячамі маладзёнаў стаў ахвяраю абсурднага насілля, Тэзэ дасведчыла ўдару ў сэрца свайго паклікання, у гэтае царкве, чыя назва так выразна адносіцца да паклікання: Царква паяднання.

“У маёй маладосці”, піша Брат Ражэ, “я быў уражаны, бачучы як хрысціяне, што тым не менш жывуць любоўю ад Бога, выкарыстоўваюць столькі багата энергіі, каб апраўдаць свае падзелы. Тады я сказаў сабе, было б неабходным стварыць супольнасць, дзе людзі змаглі б шукаць паразумення адзін аднаго і назаўсёды прымірыцца адно з адным, а тым самым здзейсніць відочнаю прыпавесць аб еднасці”. Што здарылася пасля, добра вядома: прывабленыя сціпласцю малітвы і супольнага жыцця, кранутыя даверам Братоў, сотні тысяч маладзёнаў штогод прыбываюць да Тэзэ, каб задаць свае пытанні, каб гучна выказаць свае пакуты, падзяліцца надзеямі, адкрыць Хрыстуса, які іх любіць, вучыцца жыць у супольнасці Царквы і станавіцца творцамі супакою.

Такім чынам, абшчына і моладзь імкнуцца праявіць прабачэнне, да якога заклікаў нас Хрыстус, паміж хрысціянамі ды ўсімі нашымі суайчыннікамі людзьмі. Браты, несвядомыя карпатлівага багаслоўскага дыялогу і сустрэч - афіцыйных і часцяком вельмі значных, - паміж царкоўнымі лідарамі, аднак у першую чаргу яны прапаноўваюць моладзі Добрую Навіну і тое, што значыць для іх тое дасвядчэнне.

Брат Ражэ быў напоўнены жаданнем паяднання, што кранала глыбіні ягонае душы і заахвочвала здзяйсняць пэўныя парушэнні. Вырушаючы шляхам, што быў і дыскрэтны, і асабісты, ён пакорліва дзяліўся тым дасвядчэннем і гэтым перакананнем. “Я знайшоў сваю хрысціянскую тоеснасць у прымірэнні ўнутры самога сябе маёй уласнай веры з таямніцаю веры каталіцкай, не зрываючы еднасці з аніводнай з абедзвюх”. Некаторыя тэолагі з гэтае нагоды здзіўлена ўзрушалі бровамі, іншыя казалі, што Брат Ражэ не быў тэолагам. Некаторыя царкоўныя лідары дамагаліся эклезіяльнай тоеснасці, што была афіцыйнаю і, паводле іх думкі, больш дакладнаю.

Брат Ражэ любіў усё Цела Хрыстова і сведчыў пра тое ўсім сваім жыццём. Не выракаючыся сваіх карэнняў, без супрацьпастаўлення адно аднаму, ён жадаў з’яднаць і паяднаць у сабе ўсё тое, што адзін Пан даў Цэрквам, якія, тым не меней, надаль падзеленыя. Распазнаючы неабходнасць служэння паўсюднай еднасці Папы, ён таксама далучыўся да Эўхарыстычнае веры і культу Каталіцкага касцёла, у той самы час жывучы дарамі, якімі Пан абдарыў Праваслаўную і пратэстанцкія цэрквы. Ані без напружання, ані без пакутаў ён жыў паяднаннем Цэркваў ва ўсёй ягонай істоце. Ці не будзе тое дастатковым для нас, каб гэта ўсвядоміць, не асуджаючы і не кажучы пра ўласную выключнасць, шукаючы прычын, каб паказаць, што тое не можа быць рэалізавана?

Урэшце, ці мы здольныя задацца пытаннем? Ці мы, прынамсі, здольныя задацца пытаннем, ці здольная гэтая “выключнасць” на адзін дзень быць названаю менш выключнаю і адкрыць шлях для многіх іншых? Слухаючы Брата Ражэ, мы можам нагадаць сабе, што нашыя падзелы супярэчаць волі Хрыстуса, бо экуменізм і амбен дарамі, у якіх мы маем патрэбу адно ад аднаго, што паяднанне - гэта не проста мірнае суіснаванне, але давер, узаемаўзбагачэнне і супрацоўніцтва. Затым, магчыма, мы даведаемся, як дапамагчы нашым Царквам быць менш раздартымі, чым зараз, вяртаючыся да пачаткаў іх тоеснасці. Кажу тое выключна ад свайго імя, бо Браты Тэзэ ніколі не жадалі настаўляць каго-небудзь, а надаль быць выключна “духоўнымі настаўнікамі”, нават у пытаннях экуменізму. Калі ў 1986 г. іх наведаў Ян Павел ІІ, ён сказаў ім, што пакліканне іх супольнасці ў “некаторым сэнсе часовае”. У сваёй апошняй кнізе на тэму Тэзэ прафесар Аліўе Клеман казаў пра “стан сталага будавання”.

Брутальная смерць Брата Ражэ год таму ў сэрцы паклікання Тэзэ, з’яўляецца часткаю гэтае “дынамічнае часовасці”. Голасам новага прыёра Браты Тэзэ кажуць нам, што яны не лічаць сябе выключна акторамі гэтае дынамічнасці. “Мы простыя людзі, што патрабуюць еднасці з Царквою дзеля таго, каб узрастаць у веры”. Брат Алоіс і ягоныя браты працягваюць ісці наперад шляхам, вытачаным Братам Ражэ. Яны ўжо зараз жывуць нечым бачным у Царкве і супольна вядуць маладых людзей да крыніцаў веры.

Пасля артыкулу, апублікаванага 6 верасня 2006 г. ў Le Monde, монсіньёр Докур адказвае на тэзу, што Брат Ражэ перайшоў у каталіцтва.

Дык, ці перайшоў Брат Ражэ на каталіцызм? Пантыфікі і біскупы Атун нібыта ведаюць пра гэта, але надаль нічога не кажуць (Le Monde ад 6 верасня 2006 г.). У сваіх афіцыйных дакументах наконт асобаў, што ўжо былі ахрышчаныя, Каталіцкі касцёл кажа не пра навяртанне на каталіцтва, але хутчэй пра быццё прынятым у поўную камунію ў Каталіцкім касцёле. Гэты крок можа быць здзейснены праз некалькі мажлівасцяў, але ўсе яны адлюстраваныя ў напісаных і падпісаных дакументах. У выпадку Брата Ражэ няма аніводнага такога дакумента. Ён і ўсе ягоныя браты прызнаюць служэнне Папы ў справе паўсюднае еднасці. Ён таксама падзяляў каталіцкі пункт гледжання наконт святарства і Эўхарыстыі. Ён меў пабожнасць адносна Панны Марыі. Аднак ён хацеў жыць, ні з кім не зрываючы. Гэта тая пазіцыя, якую ён імкнуўся захаваць, не без унутраных высілкаў, у надзеі непазбежнага аднаўлення бачнае еднасці паміж усімі хрысціянамі. Вы можаце ацаніць ці аспрэчыць такі падыход, але як вы можаце сцвярджаць, што Брат Ражэ падманваў людзей, хаваючы навяртанне на каталіцтва, як тое звычайна падаецца?

Так ці атрымаў ён Св. камунію з рук Яна Паўла ІІ і кардынала Ратцынгера? Больш трыццаці гадоў таму ён атрымаў Камунію ад кардынала Вайтылы ў Кракаве і ад біскупа Атун. У тым няма анічога надзвычайнага. Права Каталіцкага касцёла надзяляе кожнага біскупа адказнасцю за дапушчэнне каго-небудзь да Эўхарыстыі, стала ці выключна, новаахрышчанага ці ахрышчанага з іншае Царквы. Будучы блізкім сябрам Тэзэ цягам апошніх сарака гадоў, тым, хто быў у кантакце з біскупам Арманам-Франсуа Ле Буржуа (фр. Armand-François Le Bourgeois, біскуп Атун у 1966-1987 гг.) адносна пытанняў экуменізму з самага пачатку ягонае біскупскае паслугі, і тым, хто цягам сямі гадоў у Папскай радзе спрыяння хрысціянскаму адзінству быў адказны за адносіны паміж Ватыканам і Тэзэ, я магу сцвярджаць, што біскуп Ле Буржуа, пантыфікі Павел VI і Ян Павел ІІ, кардыналы Ратцынгер і Каспер прызнавалі аб’ектыўны і публічны характар камуніі веры з Каталіцкім касцёлам, якою жыў Брат Ражэ. Паважаючы ягонае духоўнае падарожжа, яны не вымагалі ад яго анічога болей, працягваючы кантакты і рэгулярны дыялог з ім і ягонаю супольнасцю.

Як можна казаць пра “таямніцу” (Le Monde ад 6 верасня 2006 г.), а на дадатак патрабаваць яе вясветліць, абапіраючыся на доказы Іва Шырона (гл. ягоны інфармацыйны ліст Aletheia №95 ад 1 жніўня 2006 г.), гісторыка, які ставіць такія гіпотэзы? Ён не ў стане інтэрпрэтаваць інфармацыю, якую ён атрымаў, будучы незнаёмым ані з асобаю Брата Ражэ, ані з гісторыяй Тэзэ і яе адносінамі з Цэрквамі. У сваю чаргу, біскуп Сегі кажа пра “двухсэнсоўнасць”, бо асабістае падарожжа Брата Ражэ ставіць перад ім пытанні. У часе ягонае біскупскае паслугі ў Атун - 1987-2006 гг. - ён паважаў тое падарожжа, таксама як тое было паважана ў Рыме.

Брат Ражэ паказаў дарогу і расчыніў дзверы для мільёнаў людзей, маладых і старых, так, што экуменізм мае быць разгляданы ў першую чаргу як абмен дарамі. Некаторыя могуць паставіць пад сумнеў такую арыгінальную пазіцыю, вымагальную і выклікаючую непакой, альбо яны могуць спрачацца на гэты конт, але мы, прынамсі, маем права чакаць ад іх правільнага разумення.

7 верасня 2006 г.
+Жэрар Докур
біскуп Нантэр
сябра Папскае рады спрыяння хрысціянскаму адзінству
Апошняе абнаўленне: 4 May 2018