Арганізацыя паездкі групы моладзіМоладзевыя сустрэчы ў Тэзэ адбываюцца ў Супольнасці братоў, што тут пражываюць. Кожны мусіць быць гатовы цалкам увайсці ў рытм жыцця Супольнасці на працягу ўсяго тыдня - штодзённая супольная малітва з братамі тройчы на дзень, біблійныя разважанні з адным з братоў, зносіны з людзьмі з розных кантынентаў у часе спатканняў, пасілкаў, малых дыскусійных груп ды практычных абавязкаў (прыгатаванне пасілкаў, прыбіранне і г. д.). Варта памятаць пра даволі сціплыя ўмовы пражывання, паважаць цішыню ля храму, але таксама ў іншых месцах на ўзгорку, асабліва ўначы... Больш дэталёвую праграму вы знойдзеце па гэтае спасылцы Тыповы дзень у вёсцы Тэзэ. Вельмі істотна ўсведамляць, што кожны, хто прыбывае да Тэзэ, робіць тое з уласнае волі ды вольнага выбару, і з’яўляецца ўдзельнікам турпаездкі. Асобы ва ўзросце 18-29 гадоў: Сустрэчы ў Тэзэ скіраваныя пераважна для гэтае ўзроставае катэгорыі. Яны адбываюцца цягам усяго года штотыдня альбо на выходных. 25-35-гадовая моладзь: на працягу пэўных тыдняў адбываецца адмысловая праграма для гэтае групы моладзі, як правіла паблізу дня Пасхі ды ў ліпені/жніўні. 15-17-гадовыя падлеткі: таксама могуць браць удзел у сустрэчах, але толькі пры наяўнасці апякуна/адказнага кіраўніка групы (інфармацыя ніжэй). Дзеці і падлеткі да 15 гадоў: могуць удзельнічаць выключна ў сямейных сустрэчах разам са сваімі бацькамі. Для большае інфармацыі перайдзіце на гэтую старонку. Кіраўнікі груп, якія маюць патрэбу ў адкрыцці візы для побыту ва Францыі, маюць загадзя скантактавацца з намі. Падлеткі да 18 гадоў маюць мець пры сабе давзол ад бацькоў на іх удзел у сустрэчах. Гэтая форма ўпаўнаважвае дарослую асобу быць адказным за непаўнагадовага цягам усяго побыту ў вёсцы, а таксама прымаць любыя рашэнні адносна неабходнага медыцынскага лячэння. Адказная асоба мае быць даступная ўвесь час па мабільным тэлефоне, а бацькоўскі дазвол непаўнагадовыя маюць заўсёды мець пры сабе. Калі ласка, скарыстайцеся бланкам, падрыхтаваным Тэзэ [http://www.taize.fr/IMG/zip/parental_agreement.zip]. Не забудзьцеся паклапаціцца пра наяўнасць дазволу бацькоў на выезд непаўнагадовага за мяжу. Прымаючы да ўвагі абавязваючыя ў Францыі правілы, мы мэтанакіравана аддзяляем месцы засялення падлеткаў да 18 гадоў ад месцаў пражывання старэйшае моладзі. Дзеля таго, каб пераканацца, што маладзёны пачуваюцца добра ды адпачываюць уначы, дарослыя апякуны і лідары групы могуць перабываць паблізу, у бараках размешчаных адразу ж каля моладзевых баракаў, альбо засяліцца ў месцы для кіраўнікоў груп. Іншыя дарослыя асобы (старэйшыя за 30 гадоў), якія не суправаджаюць моладзь, могуць прачытаць інфармацыю на старонцы Сустрэчы для дарослых, старэйшых за 30 гадоў. Мы не забяспечваем жытлом кіроўцаў аўтобусаў, таксама немагчыма пакінуць аўтобусы на паркінгу Тэзэ. Калі вам будзе патрэбна, мы можам выслаць інфармацыю наконт гатэляў паблізу. Штодня адбываюцца біблійныя разважанні, якія праводзіць адзін з братоў Абшчыны, таму не забудзьцеся мець з сабою Біблію. Малыя групы дзялення праводзіць сама моладзь, якая ў іх удзельнічае. ↓Апякуны групы і кантактныя асобыКалі з вамі прыязджаюць 15-17-гадовыя падлеткі, неабходна, каб на кожныя 7 чалавек гэтага ўзросту быў 1 апякун (пажадана, ва ўзросце 20-29 гадоў, альбо асоба старэйшая за 30 гадоў, калі тое неабходна) дзеля таго, каб дапамагаць маладзёнам удзельнічаць у штодзённых мерапрыемствах у вёсцы. Гэтыя апякуны бяруць на сябе адказнасць за агульную групу з 10 маладых людзей, якія паходзяць з іншых розных груп. Калі ласка, зарэгіструйце іх з падлеткамі 15-17 гадоў на праграму для 15-17-гадовых. Яны могуць зрабіць такі ж грашовы ўнёсак на выдаткі, што і моладзь. Для кожнай групы (ўключаючы тых, хто не мае 15-17-гадовых падлеткаў) мае быць кіраўнік, які зможа застацца на рассяленні ў тым самым месцы, што й моладзь, каб пільнаваць іх (у тым ліку ўначы). Калі група мяшаная, маюць быць апякуны абодвух палоў. Для груп з 15-17-гадовае моладдзю кантактнаю асобаю і лідарам адказным за групу можа быць той самы чалавек. (Калі кіраўнік групы насамрэч патрабуе засяліцца асобна ад сваёй групы, калі ласка, у рэгістрацыі зазначце такога чалавека ў секцыі “adults”, зазначаючы, што той чалавек будзе кантактнаю асобаю. Калі ў месцы засялення 15-17-гадовае моладзі будзе перабываць асоба, старэйшая за 30 гадоў, якая выконвае функыі лідара, але якая не будзе кантактнаю асобаю, зарэгіструйце такога чалавека ў секцыі “adults” і зазначце “will stay with the young people”) . ↓Выбар даты паездкіКалі ласка, праверце старонку Даты. Сустрэчы ў вёсцы адбываюцца ўвесь тыдзень, ад нядзелі да наступнае нядзелі, і завяршаюцца ранішняе нядзельнае Эўхарыстыяю (каталіцкай літургіяй). Калі вы не можаце прыехаць на ўвесь тыдзень, паспрабуйце прыбыць, прынамсі, на выходныя. У такім выпадку належыць прыехаць у чацвер увечары альбо ў пятніцу, і ўжо заставацца да нядзелі. Раім вам не планаваць вашага побыту ў вёсцы меней за 3 дні. Дзеля таго, каб напоўніцу ўвайсці ў рытм жыцця Супольнасці, а таксама паўдзельнічаць у міжнародных сустрэчах, найлепшым будзе ўвесь тыдзень. Калі ласка, скантактуйцеся з намі перад тым, як заплануеце сваю паездку і прывязеце групу моладзі на тыдзень ці на выходныя, асабліва ў тым выпадку, калі гэта школьная група. Калі ў вашае групе адбываюцца змены што да колькасці людзей, якія маюць прыехаць, калі змяняюцца даты вашага побыту, альбо калі вы жадаеце цалкам адмяніць рэгістрацыю свайго побыту, калі ласка, як мага хутчэй паведаміце нам пра тое праз рэгістрацыйную форму. ↓Іншыя магчымыя пытанніМы разлічваем на кіраўнікоў груп у справах падрыхтоўкі ўдзельнікаў іх груп, але таксама ў суправаджэнні моладзі цягам іх побыту ў Тэзэ. Таму, калі ласка, звярніце ўвагу на наступнае: Умоваю вашага прыезду да Тэзэ з’яўляецца абавязковае правіла сталага перабывання ў вёсцы - не варта пакідаць Тэзэ нават на некалькі гадзін. Розныя экскурсіі непазбежна парушаюць рытм сустрэчы, а таксама расчароўваюць тых з вас, хто ўсё-ткі прыязджае з вялікімі спадзяваннямі і хто прыгатаваны да таго, каб удзельнічаць у жыцці Супольнасці цягам усяго тыдня. Цягам вашага побыту заплануйце час, калі вы будзеце рэгулярна сустракацца з удзельнікамі вашае групы. Выбірайце такі час, каб тое не замінала і не перашкаджала ўдзелу моладзі ў іх штодзённае праграме. У тым выпадку, калі паездка плануецца ў цёплы і спякотны перыяд года, калі ласка, папрасіце кожнага з удзельнікаў, каб меў з сабою адпаведную вопратку, якая б не парушала духу сустрэчы пілігрымкі: шорты адпаведнае даўжыні (якія б закрывалі сцёгны), гэта не могуць быць міні-шорты ці так званыя hot-pants - экстрэмальна кароткія шорты, што больш нагадваюць майткі. Дзеля супольных малітваў у храме папрасіце моладзь мець з сабою нешта на плечы: напрыклад, футболку ці хусту-шаль, якія на час малітвы можна было б апрануць ці накінуць на саколку без рукавоў. Вясною, восенню і зімою, калі ласка, не забудзьцеся на цёплую вопратку! Холадна і вільготна таксама можа быць й улетку, таму майце тое на ўвазе, калі рыхтуецеся да вашае паездкі. З пытанняў бяспекі, калі ласка, не прывозьце з сабою кемпінгавых газавых пліт ці ліхтароў, не карыстайцеся таксама свечкамі. Калі нехта ўсё-ткі прывязе тое з сабою, у першы дзень побыту тыя рэчы можна будзе аддаць у La Morada і забраць назад перад ад’ездам. Калі ласка, растлумачце тую інфармацыю кожнаму з удзельнікаў групы яшчэ перад паездкаю. Адзіным месцам у Тэзэ, дзе можна набываць і ўжываць алкагольныя напоі, з’яўляецца Oyak. Калі нехта з вашае групы прывязе з сабою алкагольныя напоі, папрасіце іх аддаць тое на захоўванне ў La Morada: перад ад’ездам яны змогуць тое забраць назад. Калі ласка, растлумачце тую інфармацыю кожнаму з удзельнікаў групы яшчэ перад вашае паездкаю. Таксама памятайце, што ўсе гатункі і катэгорыі наркотыкаў у Францыі нелегальныя. Калі ласка, уважліва прачытайце таксама старонкі Санітарныя пытанні ды Пытанні бяспекі. Як мага раней, калі ласка, даканайце папярэдняе рэгістрацыі вашае групы па гэтае спасылцы. Вы можаце запаўняць рэгістрацыйную форму, нават калі пакуль не ведаеце дакладна, колькі маладзёнаў прыедзе з вамі ў вёску.
|