Прапановы на малітву: верасень 2018 г.
Спеў
Laudemus Deum
Псальм
Bonum est confidere
- Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе!
Усё стварыў Ты мудра;
зямля поўная твораў Тваіх.
Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу своечасова!
- Пашлеш дух Твой — ствараюцца,
і Ты абнаўляеш улонне зямлі.
Хай будзе Госпаду слава навечна;
хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі.
- Буду спяваць Госпаду ўсё жыццё маё,
буду спяваць Богу майму, пакуль я ёсць.
Хай Яму паспрыяе песня мая;
буду радавацца ў Госпадзе.
Біблійны фрагмент
Езус сказаў: Паглядзіце на лілеі, як яны растуць: не працуюць, ні прадуць; але кажу вам што і Саламон ва ўсёй славе сваёй не апранаўся так, як кожная з іх.А калі траву польную, якая сёння ёсць, а заўтра будзе кінута ў печ, Бог так апранае, дык наколькі ж болей вас, малаверы.
Спеў
Bless the Lord
Цішыня
Малітвы ў інтэнцыі стварэння
Паміж кожнае малітваю вернікаў можа гучаць спеў Misericordia Domini.
1) Божа любові, Ты прысутнічаеш у сусвеце і ў найменшых з усіх істот, атачай усё жывое Сваёю пяшчотаю. - Цябе просім.
2) Божа стварэння, навучы нас бачыць Цябе ў прыгажосці сусвету, дзе ўсё распавядае нам пра Цябе. Цябе просім.
3) Божа любові, мы молімся за ўсіх, хто церпіць ад полымя і вады, землятрусаў і буры. Няхай яны захаваюць надзею нягледзячы на іх цяжкасці. - Цябе просім.
4) Божа стварэння, абудзі ў нас нашую хвалу і нашую падзяку; дай нам ласку пачуцця цеснае еднасці з усім, што існуе. - Цябе просім.
5) Божа любові, мы давяраем Табе усіх маладзёнаў, якія займаюцца новымі праектамі альбо складваюць абавязальніцтва клопату пра планету. - Цябе просім.
6) Божа стварэння, Ты заўсёды перабываеш з намі; падтрымлівай нас у нашае барацьбе за справядлівасць, любоў і супакой. - Цябе просім.
7) Малітоўная інтэнцыя наконт бягучае сітуацыі
малітва Ойча Наш
малітва Брата Алоіса
Божа любові, застаючыся ў Тваёй прысутнасці, Ты дазваляеш нам зразумець бясконцую прыгажосць таго, што Ты стварыў, усяго, што паходзіць ад Цябе, Тваю невычэрпную спагаду.
Ты павялічваеш уважлівасць да іншых людзей і да ўсяго стварэння. Навучы нас адкрываць вартасць усяго ды ўчыні нас носьбітамі супакою пасярод чалавечае сям’і.
Спевы
Ô Toi l’au-delà de tout
Bless the Lord
Tu sei sorgente viva
Laudate omnes gentes
[1]