
Жнівень 2018: Пілігрымка Даверу ў Ганконгу
31 снежня 2016 у часе Еўрапейскага Спаткання ў Рызе, дзе сабраліся 15 тысяч маладзёнаў, была мова пра чарговыя надыходзячыя этапы Пілігрымкі Даверу на Зямлі, якую шмат гадоў таму распачаў Брат Ражэ, Брат Алоіс казаў: “Зараз я маю некалькі навін да паведамлення. Сярод нас маладыя людзі з некалькіх азіяцкіх краін. Праз паўтара гады надыйдзе іх чарга запрашаць на этап нашае Пілігрымкі Даверу. Яна адбудзецца ў Ганконгу ў днях 8-12 жніўня 2018 г.” (...)